6 лютага — прэзентацыя альбома «хроснай маці беларускага акцыянізму»

6 лютага, 19-00
Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а)

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА «ХРОСНАЙ МАЦІ БЕЛАРУСКАГА АКЦЫЯНІЗМУ»

6 лютага (пятніца) ў 19-00 у кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца пілотная прэзентацыя альбома «ЛЮДМІЛА РУСАВА» з «Калекцыя пАРТызана», дзе ўпершыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — 2010).

rusava_cover

У 2012 годзе ў серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом «Беларускі авангард 1980-х», першае і адзінае на сённяшні дзень выданне, дзе ў хроніцы, імёнах і працах зафіксаваная адна з найважнейшых старонак нашай сучаснай гісторыі. Рэзананс, які выклікаў гэты каталог, стаўся для праекта «pARTisan» імпульсам адкрываць і далей «забытыя» феномены і аўтараў, без якіх немагчыма ўявіць сабе сучаснае беларускае мастацтва. І ўжо тады было зразумелым, што немагчыма яго ўявіць без асобы Людмілы Русавай.

У прэзентацыі прысуць удзел: Наталля Янкоўская, Адам Глобус, Вольга Сазыкіна, Таня Сяцко, а таксама сябры і калегі мастачкі.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology