Прэмія часопіса «ПрайдзіСвет» будзе ўручаная 30 верасня

Рэдакцыя часопіса «ПрайдзіСвет» паведамляе, што прэмія будзе ўручаная 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка.

Сёлета прэмія за найлепшы пераклад на беларускую мову ў трох намінацыях — «Проза», «Паэзія» і «Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет» — будзе ўручацца ў шосты раз.  У журы прэміі ўвайшлі: Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

premija2015
Доўгі спіс прэміі:

Проза

  • Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: «Кнігазбор» (пераклад са шведскай)
  • Яўген Бяласін: Генрых Гайнэ. Пра Польшчу. — Мінск: «Галіяфы» (пераклад з нямецкай)
  • Ірына Герасімовіч: Ёнас Люшэр. Вясна барбараў. — Мінск: А. А. Калоша. (пераклад з нямецкай)
  • Лідыя Ёхансан: Юстэйн Гордэр. Сафіін свет. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з нарвежскай)
  • Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода: Анджэй Франашак. Мілаш. Аўтабіяграфія. — Вільня: «Логвінаў» (пераклад з польскай)
  • Надзея Кандрусевіч: Сара Лундберг. Віта Белая Крэска і Эйвінд. — Мінск: «Кнігазбор» (пераклад са шведскай)
  • Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з французскай)
  • Сяргей Сматрычэнка: Карэл Чапэк. Паштарская казка. — Мінск: «Мастацкая літаратура» (пераклад з чэшскай)
  • Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка: Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе. — Вільня: «Логвінаў» (пераклад з чэшскай)
  • Казімер Сольц: Пэрніла Стальфэльт. Кніга пра смерць. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад са шведскай)
  • Валер Стралко: Тарас Шаўчэнка. Мастак (аповесць). — Мінск: «Кнігазбор» (пераклад з рускай)
  • Марына Шода: Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. — Вільня: «Логвінаў» (пераклад з польскай)

Паэзія

  • Лявон Баршчэўскі: Станіслаў Выспяньскі. Вяселле. Варшаваянка — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з польскай)
  • Міхаіл Баярын: пераклады з кнігі «Самабыццё». — Вільня: «Логвінаў» (пераклад з санскрыту)
  • Валер Стралко: Тарас Шаўчэнка. Мастак (вершы). — Мінск: «Кнігазбор» (пераклад з украінскай)
  • Андрэй Хадановіч: Яцак Качмарскі. Муры. — Гародня-Уроцлаў: «Гарадзенская бібліятэка», Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага (пераклад з польскай)
  • Юля Цімафеева: пераклады з «Кнігі памылак». — Мінск: «Галіяфы» (пераклад з ангельскай)

Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»

Аксана Данільчык: Віторыё Альф’еры. Пра ўладара і літаратуру (пераклад з італьянскай)
Павел Донаў: Говард Філіпс Лаўкрафт. Склеп (пераклад з ангельскай)
Уладзіслава Гурыновіч: Говард Філіпс Лаўкрафт. Апавяданні (пераклад з ангельскай)
Вольга Колас: Антоніё Табукі. Сны сноў (пераклад з італьянскай)
Франц Корзун: Клайв Стэйплз Льюіс. Лісты Круцяля (пераклад з ангельскай)
Вальжына Морт: Кэралін Фаршэ. Нябесны прывід (пераклад з ангельскай)
Ігар Крэбс: Генрых Гайнэ. Вершы (пераклад з нямецкай)
Раман Патапчук: Джордж Оруэл. Ліст пра ўзмацненне таталітарызму (пераклад з ангельскай)

У папярэднія гады лаўрэатамі прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» былі Лявон Баршчэўскі, Вера Бурлак, Антон Францішак Брыль, Альгерд Бахарэвіч, Алеся Башарымава, Вольга Калацкая, Марыя Мартысевіч, Сяргей Сматрычэнка, Сяргей Шупа і іншыя.

Таксама паведамляем, што часопіс «ПрайдзіСвет» распачаў краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне другога зборніка з серыі пра Шэрлака Холмса Артура Конана Дойла. Азнаёміцца з падрабязнасцямі і падтрымаць праект можна па спасылцы:


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology