Выйшла каляднае выданне кнігі «Байсан». Дапоўненае і з «адбеленай» вокладкай

Электронная версія кнігі Алеся Плоткі «Байсан» з’явілася ў інтэрнэце. Кніга выйшла ў лічбавым выдавецтве Kniharnia.by і дасяжная для спампоўвання на платформах Smashwords, GooglePlay, Amazon, iTunes.

Выданне было дапоўненае нізкай вершаў Spes Phtisica, што была створаная паэтам пад час лекавання сухотаў цягам 2015-га года. Каб падкрэсліць калядны настрой выдання, e-book выйшаў у адмысловым светлым святочным аздабленні.

Спампаваць кнігу ў фармаце epub

Baisan Kaliadny

Алесь Плотка — характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду. Дыпламант беларускага ПЭН-у, абладальнік прэміі «Залаты Апостраф», друкаваўся ў самвыдаце і перыёдыцы. Удзельнік гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom і TerraKod, супрацоўнічаў з беларускімі выканаўцамі Naka, Bigi, IvoryGod, Yellow Brick Road. Разам з Уладам Бубенам выдаў два альбомы лічбавай паэзіі – Iamb’n’bass i Skweee Belarus, шэраг відэа і кліп на трэк F5.

Кніжны праект Kniharnia.by распачаў сваю працу ў 2015м годзе. Яго ідэя вельмі простая – рабіць, збіраць і распаўсюджваць электронныя беларускія кнігі, стаць надзейнай пасрэдніцкай пляцоўкай паміж аўтарам і чытачом у інтэрнэце. Кнігі распаўсюджваюцца праз сусветныя платформы, у блізкім часе будзе запушчаны свой уласны партал.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» пад рэдакцыяй Наталлі Кучмель. Мастацкае ўвасабленне Vieršnica паводле ідэі аўтара выканала мастак Юлія Галавіна. Замовіць папяровую версію кнігі «Байсан» яшчэ можна на афіцыйным сайце, падтрымаць творцу – пераводам любой сумы на рахунак мабільнага +375 29 3948204 (velcom).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology