«ТЭАРТ» \ «Радыюс нуля» \ «Палацавы комплекс»

СЯРГЕЙ ШАБОХІН, мастак, куратар, рэдактар парталу artaktivist.org

 

Сёлетні тэатральны фэстываль «ТЭАРТ» (Менск, кастрычнік) стаўся для мяне адкрыцьцём. Я паглядзеў спэктаклі Крыстыяна Люпы й Рамэо Кастэлючы й застаўся ў поўным захапленьні. Добра, што ў беларусаў зьявілася магчымасьць глядзець такія спэктаклі.

Таксама важнай, на маю думку, была ініцыятыва «Радыюс нуля. Анталёгія арт-нулявых» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік). Менавіта як дасьледчы праект, бо самой выставай я не да канца застаўся задаволены. Але завадзкая прастора, дзе яна адбылася, для Менску — добры прыклад таго, куды павінна ісьці мастацтва — на завод. З прычыны прасторы трэба адзначыць і праект Міхаіла Гуліна «Палацавы комплекс» (Гомель, травень — чэрвень).

Былі й расчараваньні. Гэта менскі Цэнтар Сучасных Мастацтваў, на які ўскладалася шмат надзеяў і які ёсьць прыкладам бюракратызму ў Беларусі. І як вынік — Першая трыенале сучаснага мастацтва, ад якой я асабіста ўжо нічога не чакаў, таму адразу й адмовіўся.

Фатаграфія з пэрсанальнага архіву.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology