«Going public» \ «Палацавы комплекс» \ «Яно тут»

МІХАІЛ ГУЛІН, мастак

«Going public» (Клайпеда — Менск, чэрвень-кастрычнік) я адзначаю з прычыны таго, што ўпершыню ўдзельнічаў у такім маштабным міжнародным праекце. Ну й, вядома, з прычыны таго досьведу сутыкненьня з нашай рэальнасьцю, які я атрымаў падчас правядзеньня акцыі ў Менску. «Палацавы комплекс» (Палац Румянцавых і Паскевічаў, Гомель, травень — чэрвень) стаўся для мяне першым куратарскім досьведам. Шкада, што нават бездакорна пабудаваныя сувязі паміж працамі ня здолелі зьберагчы праект ад разбурэньня  як фізычнага, так і віртуальнага. Праект маёй жонкі Антаніны Слабодчыкавай «Яно тут» (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, сакавік) для мяне таксама важны, бо мы зь ёй аднадумцы ў мастацтве, таму ейныя мэты я разглядаю як і свае.

Таксама, вядома, трэба ўзгадаць «Радыюс нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік), выставы Сяргея Кірушчанкі (Палац мастацтва, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, чэрвень), Канстанціна Селіханава (Музэй Заіра Азгура, Менск, травень-чэрвень), Жаны Гладко (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск,сьнежань). Карацей, год, мне падаецца, быў багаты на падзеі.

Фатаграфія © Аксаны Жгіроўскай


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology