«Радыюс нуля» \ Літаратурная прэмія імя Гедройца \ «Сівая легенда»

ВІКТАР МАРЦІНОВІЧ, літаратар, журналіст

Ня толькі сама выстава, але гісторыя вакол яе — памяшканьне, куратары, людзі, гулкія карпусы «Гарызонту» — усё дало такую моцную энэргетыку накшталт той, якая была, калі аднаўлялі Мастацкую вучэльню Шагала ў Віцебску. «Радыюс нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік), дзе было мала таннага патасу, але шмат цікавых ідэяў, стаўся быццам антыподам Першай Трыенале.

У іншых жанрах хацеў бы адзначыць зьяўленьне Літаратурнай прэміі імя Гедройца, кнігі «Ланцуг» Андрэя Федарэнкі й «Кантынэнтальны сьняданак» Сяргея Календы, а таксама пастаноўку опэры Караткевіча «Сівая легенда». Пры ўсіх нюансах зь лібрэта — «лігалайз» Караткевіча — гэтая падзея гэтак жа абнадзейвае, як пачатак стварэньня музэю Васіля Быкава.

Фатаграфія © Аліна Крушынская


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology