Пераможцы кінафэстывалю ў Ратэрдаме

«Салдат Джанэт», рэж. Даніэль Хёсл

2 лютага былі абвешчаныя пераможцы Міжнароднага кінафэстывалю ў Ратэрдаме, уключаючы ўладальнікаў трох галоўных узнагарод Hivos Tiger Awards з грашовым суправаджэньнем у памеры € 15 тыс., паведамляецца на афіцыйным сайце форуму.

У гэтым годзе ў журы ўваходзілі кітайскі мастак-дысыдэнт Ай Вэйвэй, Сяргей Лазьніца, рэжысэр, які нарадзіўся ў Беларусі, вучыўся ў Расеі, а зараз працуе ў Нямеччыне,  і іранская актрыса Фаціма Мотамэд-Ар’ян.

Сярод 16 поўнамэтражных карцінаў асноўнага конкурсу ўзнагародамі былі адзначаныя:

«Салдат Джанэт» (рэж. Даніэль Хёсл, Аўстрыя) — дэбютная стужка рэжысэра, які раней працаваў асыстэнтам у рэжысэра Ульрыха Зайдля; у цэнтры фильму — гісторыя дзьвюх жанчынаў з розных сацыяльных асяродкаў;

 «Мой сабака Кілер» (рэж. Міра Форні, Славакія, Чэхія), што распавядае пра 18-гадовага скінхеда й ягонага сабаку;

«Fat Shaker» (рэж. Махамэд Шырвані, Іран) —  псыхалягічная драма, у якой крытыкуецца патрыярхальны лад у Іране.

 

NB. Менавіта на Ратэрдамскім фэстывалі ў 2004 годзе адбылася эўрапейская прэм’ера стужкі Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі»,  якая атрымала высокія адзнакі экспэртаў і гледачоў. 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology