Анка Ўпала — у праекце «Чорна-белыя вершы»


Паэтычны відэапраект грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы»: другі сэзон.

Анка Ўпала — літаратарка. Скончыла факультэт замежных моваў Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. У 2007 г. перамагла ў літаратурным конкурсе імя Данііла Хармса ў Санкт-Пецярбургу. У 2009 г. выйшла ў фінал літаратурнага конкурсу імя Карласа Шэрмана для маладых літаратараў, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам. Апавяданьні друкаваліся ў часопісе «Тэксты», пераклад апавяданьня Руала Дала «Скура» — у газэце «Літаратурная Беларусь», часопісе «Дзеяслоў». Першая кніга Анкі Ўпалы «Дрэва энталіпт» выйшла ў 2012 г.

Паслухаць верш «Пракцічаскі с лёзунгамі» ў выкананьні Анкі Ўпалы можна ТУТ.

«Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасьці. Асаблівасьць творчага сьветапогляду беларусаў найлепш выяўляецца ў сьціплых і працавітых творцах. Нехта ўжо цяпер — эўрапейская зорка, нехта — яшчэ не. І калі хтосьці засумняецца ў тым, што гэта ўсур’ёз і надоўга, проста паверце, што вечнасьць пачынаецца тут.

У першым выпуску другога сэзону свае вершы чыталі Ўладзімер Арлоў і Адам Глобус.

Крыніца \ budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology