27 сакавіка — прэзентацыя калекцыі Андрэя Плясанава

Андрэй Плясанаў «Зіма» \ 1993

«У межах уласнага «Я»: мастак-калекцыянер у Беларусі»

 

27 сакавіка 2013
18.00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

У рамках праекту «У межах уласнага „Я“: мастак-калекцыянер у Беларусі» адбудзецца прэзентацыя прыватнай калекцыі Андрэя Плясанава.

На сённяшні дзень мастак Андрэй Плясанаў з’яўляецца ўладальнікам адной з самых буйных калекцый неафіцыйнага беларускага мастацтва 1980-90-х.

Ён замаўляў гэтыя працы пад спецыяльныя ўласныя праекты («Майстэрня мастака», 1987), выратоўваў палотны, калі мастакі ў адчаі хацелі іх зруйнаваць, атрымліваў у падарунак ці ў знак павагі і ўдзячнасці — амаль што кожная карціна авеяна міфам.

Аляксей Жданаў, Віталь Чарнабрысаў, Вольга Сазыкіна, Уладзімір Акулаў, Генадзь Хацкевіч, Ігар Кашкурэвіч, Людміла Русава, Аляксандр Малчанаў — сотні палотнаў і дзесяткі імёнаў тых, хто стаў ужо легендай беларускага арт-андэграўнда, складаюць унікальную калекцыю Плясанава.

Пра сваю калекцыю, гісторыі, звязаныя з мастакамі і іх працамі, распавядзе мастак, музыка, калекцыянер — АНДРЭЙ ПЛЯСАНАЎ.

Запрашаем усіх жадаючых!

Выстава «Ў межах уласнага „Я“: мастак-калекцыянер у Беларусі» працуе да 31 сакавіка. Аўдыягід можна спампаваць ТУТ.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology