10 красавіка — прэзентацыя кнігі-каталога «Радыюс нуля»

10 красавіка а 19-й гадзіне
LOFT-кафэ (вул.П.Броўкі, 22)

Прэзентацыя кнігі-каталога «Радыюс нуля. Анталогія арт-нулявых. Менск 2000–2010» (Пад. рэд. А. Жгіроўскай, В. Шпарагі, Р. Вашкевіча — Менск: І.П. Логвінаў, 2013. — 532 с. (Серыя «Новая Еўропа»)

У кнізе-каталогу сабраныя рэзультаты калектыўнага, міждысцыплінарнага даследавання сучаснага беларускага мастацтва першага дзесяцігоддзя ХХІ ст. (звязаныя ў першую чаргу з Менскам). Гэта тэарэтычныя і публіцыстычныя тэксты, прысвечаныя розным аспектам сучаснага мастацтва ў нашай краіне.

А таксама фота- і тэкстуальныя матэрыялы экспазіцыі «Радыюс нуля», якая праходзіла з 29 лютага да 10 сакавіка 2012 г. у цэху завода «Гарызонт» у Менску, і кароткая інфармацыя пра ўсіх мастакоў, якія былі адабраныя экспертамі праекту ў якасці рэпрэзентантаў «нулявога» дзесяцігоддзя.

У прэзентацыі возьмуць удзел куратары, аўтары і мастакі — удзельнікі праекта.

Уваход вольны.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology