Галерэя «Ў» на ARTVILNIUS’13

У Вільні завяршаецца штогадовы міжнародны арт-кірмаш ARTVILNIUS’13.

У гэтым годзе Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Менск) для кірмашу падрыхтавала выставу беларускага фотамастака Ігара Саўчанка.

Наведвальнікаў беларускага павільёна чакаў сюрпрыз: на выставе была прадстаўлена толькі адна праца фотамастака. Нагадаем, што ў 2011 годзе з праектам «Яна не можа сказаць НЕБА» Галерэя перамагла ў намінацыі «Лепшая замежная галерэя».

Фота © Вікторыя Шчарбакова.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology