«Горад Сонца» Артура Клінава выйшла ў Расеі!

Менскі раман Артура Клінава «Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца» выйшаў у прэстыжным маскоўскім выдавецтве Ad Marginem.

Нагадаем, што летам у гэтым жа выдавецтве выйшла расейскамоўная версія рамана «Шалом». Напісаная ў 2006 годзе, «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» ўжо перакладзеная на нямецкую, польскую, швэдзкую, вугорскую мовы. 

«Минск: путеводитель по Городу Солнца» — першая спроба псіхагеаграфічнага апісання аднаго з самых загадкавых гарадоў былога СССР. Перад намі адначасова суб’ектыўная біяграфічная проза, гісторыка-архітэктурны даведнік, мастацкі дзённік з фатаграфіямі і антрапалагічнае даследаванне горада-утопіі» (з рэцэнзіі Ad Marginem).

Хутка ў кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца прэзентацыя рускамоўнай версіі кнігі. Сачыце за навінамі!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology