16 кастрычніка — лекцыя Штэфана Кэгі пра дакументальны тэатр

«BODENPROBE KASACHSTAN», Ш.Кэгі / 2011

«Еўрапейскае кафе: адкрытая прастора Еўропы», Інстытут імя Гётэ ў Мінску , Цэнтр візуальных і выканальніцкіх  мастацтваў  «АРТ Карпарэйшн»

16 кастрычнікаа 15:00
ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6)

запрашаюць на публічную лекцыю  режысёра Штэфана Кэгі «Аб трансплантаваных экспертах і гледачах на дыстанцыйным кіраванні» 

Ці можа дзесяцітысячная зграя саранчы сыграць спектакль? Што агульнага паміж індусамі — супрацоўнікамі колл-цэнтраў і балгарскімі дальнабойшчыкамі? Ці зламаецца сцэна, калі 100 жыхароў Берліна падскочаць на ёй адначасова? Якую паралель можна правесці паміж гарадскім жыццём Варшавы і Буэнас-Айрэса?

Штэфан Кэгі пакажа і пракаментуе дакументальныя тэатральныя пастаноўкі і інтэрвенцыі ў гарадскую прастору берлінскай рэжысёрскай групы «Рыміні Пратакол» (Rimini Protokoll).

Працу Штэфана Кегі ў дзеянні — дакументальны спектакль «Проба грунту ў  Казахстане» — гледачы змогуць убачыць 15 і 16 кастрычніка на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў рамках III Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ».

Пасля лекцыі адбудзецца дыскусія. Яе вядучая — тэатральны крытык Таццяна Арцімовіч.

Інтэрв’ю са Штэфанам Кэгі можна пачытаць тут: http://partisanmag.by/?p=6809

Мова лекцыі: нямецкая з паслядоўным перакладам на рускую. Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology