2013: Майдан

 

 

Юры Андруховіч

ЮРЫ АНДРУХОВІЧ, украінскі пісьменнік, паэт, музыка, публіцыст

Год быў над усе чаканні добры. Хтосьці ва Украіне ўжо нават абмаляваў сітуацыю месячнай даўніны як «залаты век» пад Януковічам.

Я даволі прадуктыўна і паспяхова папрацаваў над некалькімі новымі праектамі. Самым паспяховым з іх стаў медыяперформанс «Альберт, альбо Вышэйшая форма пакарання» паводле майго аднайменнага твора. Гэта нешта накшталт адаптаванага сярэднявечнага маралітэ з чорна-белай графічнай відэаінсталяцыяй, трыма галасамі, кантрабасам і жывой пластыкай. Ва Украіне ўсім спадабалася, мы працуем далей. Гэта значыць на працягу года ў цэлым здавалася, што мы зноў жывем у больш ці менш свабоднай краіне.

Да канца года, аднак, усе ілюзіі былі разбітыя, у тым ліку і дубінкамі «Беркута». Жыццё вельмі многіх людзей пайшло па зусім іншым, непрадказальным сцэнары. Зразумела, што Майдан стаў цэнтрам нашага, у тым ліку майго, існавання. Я ані не шкадую, што ўсё адбылося менавіта так, як ёсць.

Па вялікім рахунку, нават добра, што жыццё сталася нервовым, глейкім і перадынфарктным: магчыма, гэта менавіта тое, праз што нам так неабходна было прайсці.

Прачытаць інтэрв’ю з Юрыем Андруховічам можна ТУТ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology