2013: Супрацоўніцтва і пашырэнне дыскусійнай прасторы

 
 
 

Аксана Жгіроўская, куратарка, арт-крытык

АКСАНА ЖГІРОЎСКАЯ, куратарка, арт-крытык

У 2013 годзе я б вылучыла два праекты: выстаўна-дыскусійны праект «Піянерская вытрымка» (куратар Зміцер Вайноўскі, чэрвень, галерэя «Ў», арганізатары — фотапартал «Zнята», інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа») і «VIS LEGIBUS EST INIMICA. Гвалт ёсць вораг права» (лістапад, «ЦЭХ», праект падрыхтаваны грамадскай арганізацыяй «Радзіслава» сумесна з феміністычнай ініцыятывай «Гендэрны маршрут»). Па-першае, хачу адзначыць тое, што

абодва праекты былі рэалізаваныя на падставе ўзаемадзеяння паміж рознымі арганізацыйнымі групамі, і ў гэтым я бачу станоўчую тэндэнцыю для Беларусі — то бок элемент супрацоўніцтва.

Па-другое, абодва праекты з’яўляліся цэласнымі выказваннямі з добрай экспазіцыяй і суправаджальнымі мерапрыемствамі. Гэтаксама мне хацелася б адзначыць працу адукацыйнага праекта «Еўрапейскае кафэ»: рэгулярна на працягу года праводзіліся мерапрыемствы, напаўняючы гарадскую прастору запатрабаванымі і прафесійнымі лекцыямі і дыскусіямі. Сюды ж варта дадаць і іх працу па пашырэнні дыскусійнай прасторы — выхад за межы Мінска ў іншыя гарады Беларусі.

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology