28 студзеня — сустрэча з Андрэем Кудзіненка

28 студзеня ў 19.00 у малой зале кінатэатра «Ракета» у рамках праекта Cinemascope пройдзе творчая сустрэча з рэжысёрам Андрэем Кудзіненка.

Андрэй Кудзіненка

 

У праграме вечара — фільм-эсэ «Сны Валянціна Вінаградава», фрагменты іншых прац, размова.

СНЫ ВАЛЯНЦІНА Вінаградава
Беларусь, 1998, эксперыментальны, 23 хвіл.
Фільм прысвечаны беларускаму рэжысёру Валянціну Вінаградаву, які стварыў мастацкія фільмы: «Лісты да жывых» , «Усходні калідор» , «Чакай мяне, Ганна» і інш.

Андрэй Кудзіненка — адзін з апошніх вучняў легенды «Беларусьфільма» Віктара Турава. У 1998 годзе скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў, потым аспірантуру. Пасля заканчэння Акадэміі здымаў кароткаметражныя фільмы, рэкламу. У 2002 годзе Кудзіненка зняў поўнаметражны дэбют «Бітва пяці воінств». Фільм рэжысёра «Акупацыя. Містэрыі» (2004) атрымаў высокую ацэнку на кінафестывалі ў Ратэрдаме. У 2010 годзе быў прэзентаваны першы беларускі містычны хорар «Масакра». У канцы 2013 года скончаны здымкі псіхадэлічнага трылера «Hard Reboot» з удзелам расійскай групы Noize MC.

28 студзені (аўторак ) , 19-00
Кошт квітка : 20 000 руб.
Квіткі ў касе кінатэатра і онлайн : http://kinominska.by/movie/354

Падрабязнасці: https://www.facebook.com/cinemascope.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology