Стартуе «ПлаSтформа Мінск-2014»

4 лютага (аўторак) a 15-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная Другому адкрытаму форуму пластычных тэатраў Беларусі «ПлаSтформа Мінск-2014». 

PlaStforma

Адкрыты форум пластычных і танц-тэатраў «ПлаSтформа Мінск» упершыню быў праведзены ў Мінску ў мінулым годзе. Яго ініцыятарамі і арганізатарамі выступілі Вячаслаў Іназемцаў (пластычны тэатр «ІнЖэст», Мінск), Аляксандр Цебянькоў (танц-тэатр «Галерэя», Гродна), Іна Асламава (гурт «Quadro», Гомель).

Тады ў рамках форуму адбыўся паказ 10 розных калектываў з Беларусі. Быў праведзены шэраг майстар-класаў, у тым ліку з удзелам польскіх спецыялістаў — Юзэфа Маркоцкага і Анны Круліцы. Тады ж адбылася і дыскусія, прысвечаная праблемам развіцця пластычнага і танцавальнага тэатраў у Беларусі, дзе была агучана асноўная цяжкасць правядзення мерапрыемстваў такога кшталту — адсутнасць зацікаўленасці як з боку дзяржавы, так і з боку незалежных арганізацый.

У гэтым годзе «ПлаSтформа» будзе праходзіць ужо пры падтрымцы Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн» пры ўдзелу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. А дзякуючы падтрымцы Інстытута польскага стала магчымым запрасіць польскі калектыў — «Teatr Formy» (Вроцлаў).

Плануюцца таксама майстар-класы і лекцыі польскіх і беларускіх спецыялістаў. Мерапрыемствы пройдуць на 5 розных пляцоўках Мінска.

Пра тое, чаго чакаць ад цяперашняга Форуму, пра канцэпцыю і місію «ПлаSтформы», а таксама пра праблемы, з якімі працягваюць сутыкацца ініцыятары падобных мерапрыемстваў на прэс-канферэнцыі раскажуць — Вячаслаў Іназемцаў (тэатр «ІнЖэст»), Анжэла Крашэўская («Арт Карпарэйшн»), Аляксандр Цебянькоў (танц-тэатр «Галерэя»), Іна Асламава (гурт «Quadro»), Вольга Скварцова («Skvo’s Dance Company»), Святлана Ўланоўская (балетны крытык і даследчыца сучаснага танца).

Кантакты для акрэдытацыі і даведак:
e-mail: plastform.minsk @ gmail.com
Вячаслаў Іназемцаў (тэл. 29 394 08 03)
Аляксандра Губская (тэл. 44 728 71 44)

Праграма спеклакляў «ПлаSтформа Мінск-2014»

Пачатак а 19-й гадзіне

Палац культуры чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7)

11 лютага — Пластычны тэатр «ІнЖэст» (Мінск) і гурт «Плато» — спектакль «РАМОНТ»

12 лютага — Адэкватны тэатр «вКубе» (Мінск ) — «Аніма»

                  — Эксперыментальны тэатр «T( e )=Art» (Мінск ) — «Насельнікі Смерці»

13 лютага  — Тэатр танца «Каракулі» (Мінск) — «Атракцыён з абмежаванай адказнасцю»

                  — Юзэф Маркоцкі («Teatr Formy», Вроцлаў, Польшча) — мона-спектакль «Бог Сонца»

14 лютага  — Тэатральная лабараторыя «Fortinbras» (Мінск) — «Чайка»

Вечар малых формаў:

                  — Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Д.Юрчанка (Віцебск) — «Пераклад»

                 — Студыя сучаснага танца «Паралелі» (Віцебск) — «Захавальнікі»

                    — «Skvo’s Dance Company» (Мінск) — «Я ў n- ай ступені», «Секунда» (сумесна з гуртом «Port Mone»)

Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

15 лютага — «Laboratory Figures Oskar Schlemmer» (Магілёў) — «Мертвыя ды Жывыя фігуркі»

16 лютага — Група сучаснай харэаграфіі «Quadro» (Гомель) — «Right, left, middle» (work in progress)

                  — Танц-тэатр «Галерэя» (Гродна) — «Прыходзяць і сыходзяць», «Двойчы два»

 Закрыццё Форуму! 

У рамках «ПлаSтформы Мінск-2014» плануецца таксама:

—          Правядзенне дыскусій-абмеркаванняў з гледачамі пасля кожнага спектакля;

—          Майстар-класы Рышарда Каліноўскага («Lubelski Teatr Tanca», Люблін, Польшча), Юзэфа Маркоцкага («Teatr Formy», Вроцлаў, Польшча), Валянціны Мароз (Мінск), Іны Асламавай (Гомель), Вячаслава Іназемцава (Мінск);

—          Лекцыі Вольгі Лабоўкінай і Святланы Ўланоўскай. 

Нашыя партнёры:

Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн», Польскі інстытут, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», медыя праект «pARTisan», Платформа перфарматыўных практык «зЕрне», ArtAktivist / Theatre

Інтэрнэт-парталы: tut.by, 4dance.by, kyky.org, dverifest.org, open.by, kultprosvet.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology