«ПлаSтформы — 2014»: «Патрэбны круглы стол з цукеркамі!»

4 лютага ў памяшканні галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная другому адкрытаму форуму пластычных тэатраў Беларусі «ПлаSтформа — 2014».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі калектываў-удзельнікаў форуму і ягоныя арганізатары. Ідэйны натхняльнік і творчы дырэктар фэста Вячаслаў Іназемцаў адзначыў адчувальны прагрэс сёлетняшняй «ПлаSтформы» у параўнанні з мінулагадовай. Так, на гэты раз задзейнічана дзве пляцоўкі замест адной, у праграме прысутнічае замежны (польскі) тэатр  «Teatr formy». Таксама вельмі станоўчым Вячаслаў лічыць павелічэнне фестывальных дзён да шасці і  змяшчэнне адносінаў дзяржструктур у бок да падтрымкі мерапрыемства (як мы ведаем, у мінулы раз афіцыйная ўлада адмовіла ў дапамозе фестывалю). Адзанчана была і выяздная сесія «ПлаSтформы» у лістападзе мінулага года ў Люблін.

Па словах арганізацыйнага камітэту форума, асноўным крытэрыям адбору пастановак да ўдзелу ў форуме была прысутнасць ярка выражанай ідэі ў спектаклі.

Балетны крытык і даследчык сучаснага танца Святлана Уланоўская вывяла ідэальную формулу любога фестываля: адукацыйная складаючая+аналітычная рэфлексія + непасрэдна паказы. Вячаслаў Іназемцаў заверыў, што гэтая формула будзе дзейнічаць і падчас другой «ПлаSтформы». Больш за тое, спектаклі наўмысна перанесены на гадзіну раней у параўнанні з мінулагадовым фэстам, как засталося больш часу на абмеркаванне. Святлана Уланоўская і Вольга Лабоўкіна, кіраўнік тэатра танца «Каракулі» анансавалі дзве сваіх лекцыі, якія адбудуцца падчас форуму. Таксама стала вядома, што запланаваныя і майстар-класы, але інфармацыя аб іх з’явіцца крыху пазней.

Цікавую думку выказала Вольга Скварцова, кіраўнік тэатра танца «SKVO`s Dance Company».

Яна лічыць, што «ПлаSтформа» мае магчымасць стаць той пляцоўкай, якая аб’яднае тэматычныя творчыя кругі, прывядзе да ўзаемаабмену акцёрамі і ўвогуле дапаможа нарэшце пераадолець ментальную закрытасць калектываў.

Як гэта ўсё зрабіць? Вельмі проста — «патрэбны круглы стол з цукеркамі!».

Крыніца // Уладзімір Галак,dverifest.org

Фатаграфіі // Веранiка Чарняўска

Праграма спеклакляў «ПлаSтформа Мінск-2014»

Пачатак а 19-й гадзіне

Палац культуры чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7)

11 лютага — Пластычны тэатр «ІнЖэст» (Мінск) і гурт «Плато» — спектакль «РАМОНТ»

12 лютага — Адэкватны тэатр «вКубе» (Мінск ) — «Аніма»

                  — Эксперыментальны тэатр «T( e )=Art» (Мінск ) — «Насельнікі Смерці»

13 лютага  — Тэатр танца «Каракулі» (Мінск) — «Атракцыён з абмежаванай адказнасцю»

                  — Юзэф Маркоцкі («Teatr Formy», Вроцлаў, Польшча) — мона-спектакль «Бог Сонца»

14 лютага  — Тэатральная лабараторыя «Fortinbras» (Мінск) — «Чайка»

Вечар малых формаў:

                  — Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Д.Юрчанка (Віцебск) — «Пераклад»

                 — Студыя сучаснага танца «Паралелі» (Віцебск) — «Захавальнікі»

             — Група сучаснай харэаграфіі «Quadro» (Гомель) — «Right, left, middle» (work in progress)

                    — «Skvo’s Dance Company» (Мінск) — «Я ў n- ай ступені», «Секунда» (сумесна з гуртом «Port Mone»)

Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

15 лютага — «Laboratory Figures Oskar Schlemmer» (Магілёў) — «Мертвыя ды Жывыя фігуркі»

16 лютага — Танц-тэатр «Галерэя» (Гродна) — «Прыходзяць і сыходзяць», «Двойчы два»

 Закрыццё Форуму! 

У рамках «ПлаSтформы Мінск-2014» плануецца таксама:

—          Правядзенне дыскусій-абмеркаванняў з гледачамі пасля кожнага спектакля;

—          Майстар-класы Рышарда Каліноўскага («Lubelski Teatr Tanca», Люблін, Польшча), Юзэфа Маркоцкага («Teatr Formy», Вроцлаў, Польшча), Валянціны Мароз (Мінск), Іны Асламавай (Гомель), Вячаслава Іназемцава (Мінск);

—          Лекцыі Вольгі Лабоўкінай і Святланы Ўланоўскай. 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology