Серыя дыскусій ад кампаніі «Будзьма» (Увага! Змены ў праграме!)

Кампанія «Будзьма» абвяшчае сакавік месяцам высвятлення стасункаў… з культурай. 

«Культура паляпшае жыццё» — для кампаніі «Будзьма!» гэтая аксіома відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і дыхтоўныя працоўныя і сямейныя адносіны? І што менавіта ёсць паняткам «культура» ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць «зерне» новага бачання культуры заклікае кампанія «Будзьма беларусамі!» на сакавіцкіх офлайнавых ток-шоў.

2
Кожны тыдзень у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» а 19-й мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў, і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру.

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях.

У праграме:
18.03. Культура быць актуальным. НАВОШТА НАМ МУЗЕЙ?
26.03. Культура дабрачыннасці. ЯК ТРЭБА ДАПАМАГАЦЬ ІНШЫМ?
1.04. Культура партнёрства. БІЗНЕС І МАСТАЦТВА: СПАЖЫВЕЦТВА ЦІ ПАРТНЁРСТВА?
8.04. Культура ствараць прастору. РЭКАНСТРУЮЕМ МІНСК
15.04. Культура каштоўнасцяў. РАСШЫФРОЎВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОД БЕЛАРУСАЎ

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.

Уваход вольны
Будзьма актыўнымі! Палепшым жыццё разам!

cech_kak-dobratsa-01


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology