14 сакавіка — адкрыццё кнігарні «Галіяфы»

hal1 (1)

ГКК «Будзьма беларусамі!» і выдавецтва «Галіяфы» шчыра запрашаюць на адкрыццё новай літаратурнай платформы — кнігарні «Галіяфы».

14 сакавіка ў 19:00 

Ва ўтульным інтэр’еры па вул. Валгаградскай, 6 (дзве хвіліны ад метро «Маскоўская») пачнуць працаваць пад адным дахам кніжная крама з шырокім выбарам беларускіх кніг, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора.

Падчас адкрыцця кнігарня «Галіяфы» прэзентуе новыя кнігі Адама ГЛОБУСА «Партрэты» і Юрыя СТАНКЕВІЧА «Брамнік заўжды самотны».

Усім чытачам, якія завітаюць на адкрыццё, у падарунак:
— ад кнігарні — зніжкавая карта;
— ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» — адметныя падарункі.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology