У Мінску пройдзе фестываль IN ROCK WE TRUST

Фестываль IN ROCK WE TRUST адбудзецца ў мінскім клубе Re:Public 13 сакавіка.

Праект працягвае знаёміць слухачоў з самымі цікавымі і разнастайнымі рок-гуртамі з Беларусі і краін СНД. На шостым фестывалі ў Re:Public выступяць мінскія каманды S.F.L і Straightroads, а таксама хэдлайнеры Re1ikt.

in rock we trust

Re1ikt — адзін з беларускіх гуртоў, якія найактыўней канцэртуюць. Калектыў неаднаразова выступаў на фестывалях у Польшчы, Літве, Украіне, Беларусі, і быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. На рахунку Re1ikt 3 студыйных альбома. Апошні на сёння дыск «Рэкі прабілі лёд» стаў бестселерам лэйбла «Вигма» і быў перавыдадзены ў 2012 годзе. Таксама ў арсенале Re1ikt 5 відэакліпаў і 2 live-DVD.

Цяпер Re1ikt рыхтуецца да запісу чацвёртага альбома. Новая праграма, якая ўжо была прэзентаваная ў розных краінах і на Беларусі, блізкая да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.

S.F.L. – гэта electro-pop/disco-punk гурт з трох чароўных дзяўчын, якія зараджаюць публіку сваёй танцавальная энергетыкай. Straightroads – маладая мінская каманда, якая грае сумесь з рок-н-ролла, фанка, панка і іншых стыляў.

У рамках фестывалю IN ROCK WE TRUST ужо выступалі такія гурты, як «Разбитае Сэрца Пацана», «Кассиопея», 2morrow2late і інш.

13 сакавіка, клуб Re:Public
Пачатак у 19.00.

Квіткі на ўваходзе ў касе клуба – 30.000


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology