18 сакавіка — дыскусія «Навошта нам музей?»

Запрашаем на першую дыскусію з веснавога цыклу ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Высвятленні стасункаў кампаніі «Будзьма!» з культурай пачынаюцца 18 сакавіка з прэтэнцыёзна «трансцэндэнтнай» размовы і проста правакацыі: навошта нам музеі?

Музеяў у Беларусі шмат: каля сотні краязнаўчых і больш за трыццаць мемарыяльных, этнаграфічных, літаратурных, мастацкіх ды інш. Музей сёння — гэта анахранізм ці культурніцкі асяродак? Ці ёсць цікавасць у людзей наведваць музеі без прымусу? Якія дарогі вядуць нас у музей і чаму так… нячаста? Што зрабіць, каб і музей, і наведнік паверылі адзін у аднаго?

3

Пра гэта і многае іншае запрашаем паразважаць разам з прафесіяналамі ў галіне музейнай справы, навукоўцамі, праектнымі менеджарамі. Будзем разам вучыцца мысліць шырока і міждысцыплінарна, адным словам, прымаць выклік дня сённяшняга.

Эксперты:
Сцяпан Стурэйка, гісторык, краязнаўца, культурніцкі антраполаг, выкладчык;
Яся Каралевіч-Картэль — аўтарка ідэі і рэдактарка сайту 90s.by;
Дзіяна Шантар — загадчык сектара выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі;
Алесь Зіменка, старшыня беларускага аддзялення ICOM (International Council of Museums).

Мадэраваць дыскусію будзе Генадзь Сівохін, адмысловец у музейнай справе з вялікім стажам.

18 сакавіка
Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).
Пачатак: 19:00.
Уваход вольны.
Чакаем усіх цікаўных і неабыякавых!

cech_kak-dobratsa-01


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology