17 сакавіка – лекцыя Чарльза Гранта «Ці зніжаецца ўплыў ЕС?»

Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску

17 сакавіка (панядзелак) а 17:00
Галерэя-бар New Day (вул. Няміга, 36, уваход праз рэстаран NEWMAN)

Запрашаем на публічную лекцыю Чарльза Гранта «Ці зніжаецца ўплыў ЕС?»

673

25 гадоў Еўрапейскі саюз рос і развіваўся геаграфічна, эканамічна і інстытуцыйна. Разам з гэтымі працэсамі раслі і амбіцыі ЕС. У 1999 годзе стварылі еўра, у 2004-м ЕС ужо ўключаў большую частку Цэнтральнай Еўропы і пачаў ствараць «агульную знешнюю палітыку і бяспеку». Але крызіс еўра, які пачаўся пяць гадоў таму, супаў з аслабленнем еўрапейскай эканомікі і высокім узроўнем беспрацоўя ў Паўднёвай Еўропе.

 

Насельніцтва краін, якія ўключыліся ў працэс еўрапейскай інтэграцыі, пачало ставіцца да ЕС усё больш варожа, асабліва ў Вялікабрытаніі, якая абдумвае планы выхаду з ЕС.

Скарачэнне абаронных бюджэтаў аслабіла еўрапейскі ваенны патэнцыял. У той жа час спробы пабудаваць знешнюю палітыку ў адносінах да такіх краін, як Расія, Кітай ды Іран, былі не вельмі паспяховыя. Еўрапейская палітыка добрасуседства, абвешчаная дзесяць гадоў таму, не прывяла да значных вынікаў у такіх краінах, як Егіпет, Лівія і Украіна, хоць некаторыя поспехі былі дасягнуты ў Малдове і Тунісе. ЕС, здаецца, больш не зацікаўлены ў пашырэнні.

Асноўныя пытанні, якія будуць разглядацца на лекцыі: Ці памяншаецца ўплыў Еўрапейскага саюза, ці ён усё яшчэ мае значную «мяккую сілу»? Ці падарвуць эканамічныя праблемы палітычную сілу ЕС? Ці могуць краіны ЕС эфектыўна выпрацоўваць супольную знешнюю палітыку? І калі не, то што гэтаму замінае?

Ці мае ЕС патрэбу ў абароннай стратэгіі? Са змяншэннем брытанскага ўплыву ў ЕС ці робіцца ён больш «нямецкім» (і нават пацыфісцкім)? Ці адмовіўся ЕС ад пашырэння, і якая будучыня палітыкі добрасуседства?

Пасля лекцыі адбудзецца дыскусія. Мадэратар: дырэктар па даследаваннях ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб»” (http://liberalclub.biz/) Яўген Прэйгерман.

grant_jan11_twitterЧарльз Грант (Charles Grant) – дырэктар і адзін з заснавальнікаў брытанскага Цэнтра еўрапейскіх рэформ (Centre for European Reform http://www.cer.org.uk/). Гісторык, палітолаг, аўтар штотыднёвіка The Economist на працягу больш як 10 гадоў. Кавалер брытанскага Ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія і французскага ордэна «За заслугі». Спецыялізуецца на пытаннях еўрапейскай знешняй палітыкі і абароннага патэнцыялу, адносінах з Расіяй і Кітаем, праблемах будучыні Еўропы (падрабязней тут: http://www.cer.org.uk/personnel/charles-grant).

Мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology