«Будуем “Арт Сядзібу” разам!»

Вітаем, да вас звяртаецца калектыў пляцоўкі «Арт Сядзіба»!

Напрыканцы лютага мы распачалі амбіцыйную і ўнікальную для Беларусі кампанію «Будуем “Арт Сядзібу” разам!». Яе мэта: сабраць 200 тысяч даляраў, каб набыць уласнае памяшканне для пляцоўкі.
Чаму трэба набываць памяшканне, а не арэндаваць шосты ці сёмы раз новае ды новае мы напісалі ў маніфесце. Зазначым толькі, што часу ня шмат — 1 траўня мы павінны пакінуць канчаткова нашае цяперашняе месца.

dom-artsiadziba-5
Асноўная платформа кампаніі 
«Будуем “Арт Сядзібу” разам!» — адмыслова створаны сайт dom.artsiadziba.by. На ім знаходзіцца інтэрактыўны дом, які складаецца з 36 кватэр, а кожная кватэра з 1120 цаглінак. Такім чынам, увесь дом складае каля 40 тысяч цаглінак, кожная з якіх каштуе пяць даляраў, што агулам і складае 200 тысяч даляраў.
 
Сёння калектыў «Арт Сядзібы» звяртаецца да Вас за дапамогаю!
 
А дапамагчы нам можна рознымі спосабамі:
— Распаўсюдзіць інфармацыю пра кампанію ў СМІ;
— Напісаць у вашых акаўнтах і групах у сацыяльных сетках пра нашую ініцыятыву ці перапосціць інфармацыю з нашых суполак: vk,facebooktwitter;
— Калі вы валодаеце такой інфармацыяй, то параіць нам памяшканне ў Мінску, якое, на Ваш погляд, падыходзіла б пад пляцоўку;
— А галоўнае, што тут хаваць, мы шукаем фінансавую падтрымку.

Фінансава нам можна дапамагчы адным з шасці спосабаў, якія размешчаныя на сайце кампаніі 
dom.artsiadziba.by, а таксама тутХочам зазначыць, што на сённяшні дзень агульная сума сабраных сродкаў перавысіла 5000 даляраў, што складае 1000 цаглінак на інтэрактыўных сценах дома «Арт Сядзібы»: http://artsiadziba.by/news/2014/03/13/1000-cahlinak/.
dom-artsiadziba-3

Можа вы ведаеце свядомых і разумных бізнесоўцаў ды ня сквапных алігархаў альбо самыя такімі з’яўляецеся?!

Для прадстаўнікоў бізнесу dom.artsiadziba.by — гэта ўнікальная магчымасць ня проста выканаць грамадскую і сацыяльную нагрузку, а сапраўды падтрымаць вартую справу ды такім чынам прарэкламаваць свой бізнес сярод маладой і актыўнай аўдыторыі праз нашыя інфармацыйныя рэсурсы, сайты партнёрскіх СМІ і вялікія супольнасці ў сацыяльных сетках.

Па ўсіх пытаннях пішыце на e-mail: artsiadziba@gmail.com

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology