«pARTisan»#25: АК’ЮПАЙ МЕНСК — ужо ў продажы!

«Менск зьмяняецца, і за апошнія паўтара года ў горадзе адбыліся відавочныя мутацыі. У Менску, на мой погляд, скончылася эпоха Асьветніцтва. Цяпер усё, што зьвязана з галаўным мозгам і ягонай дзейнасьцю, не зьяўляецца больш асноўным фактарам арганізацыі прасторы гэтага гораду»

— разважае пра Менск Аляксандр Іваноў, дырэктар маскоўскага незалежнага выдавецтва «Ad Marginem».

Ліда Міхеева, аналізуючы працэсы апошніх год, якія адбываюцца ў горадзе, канстатуе, што «права на горад — гэта найперш права на скарыстаньне ягоных прастораў у якасьці месца сходаў, на якіх агучваецца пэўнае палітычнае патрабаваньне й (ці) эстэтычнае выказваньне».

Partizan-25-1

Litwins / Матэрыялы стрыт-арт-супольнасьці «SIGNAL»

На што падобны сённяшні Менск? Дзе ў ім хаваецца беларускі стрыт-арт? Хто такія беларускія акцыяністы і ці мае горад сваю паэзію?

Новы нумар «pARTisan» — [АК’ЮПАЙ МЕНСК] — прысвечаны прасторы нашага гораду.

У нумары:

— Ліда Міхеева. OCCUPY MеNSK
— Аляксандар iваноў. ЗАГАДКАВЫ ГОРАД ФАНТАЗМАТЫЧНЫХ ВОБРАЗАЎ
— Міхаіл Гулін: «Права ня жыць у падпольлі»
— OXA COROBOSS. «Гульня ў хованкі» беларускага стрыт-арту
— Вольга Бубіч. УСЕ АДЦЕНЬНi «LA МОРА»
— Вольга Рыбчынская. Чалавек у міжклетачнай прасторы (Уладзімер Лапо)
— L. K. Слоўнік самоты (рэцэнзія на кнігу Вольгі Гапеевай «Прысак і пожня») + вершы з кнігі
— Воля Гапеева: «Я дакладна маю на гэта права», а таксама
— Таня Арцімовіч. Нататкі з Тэатральнага фэстывалю нямецкамоўных тэатраў «Theatertreffen 2013»
— Вольга Архіпава. Андрэй Плясанаў: Гаспадар хаосу
— Артур Клінаў. Фрагменты з рамана «Шклатара»
— Андрэй Дзічэнка. Татальная шумізацыя
— Адам Глобус. «Май» (пра беларускага мстака Мая Данцыга)

Выказваем падзяку стрыт-арт-супольнасьці «SIGNAL» за візуальныя матэрыялы.

Шукайце ў краме «Ў» і кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а, Менск)!

Vokladka_25-fine3


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology