2 красавіка — адкрыццё праекта «Anatomia. 2» (Віцебск)

2 красавіка ў Арт -цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адбудзецца адкрыццё праекта, прысвечанага целу і цялеснасці, — «Anatomia. 2».

Задача гэтага міжнароднага праекта — «прадставіць аўтараў, якія працуюць з целам і цялеснасцю, стварыць пляцоўку для фарміравання новай канцэптуальнай мовы гаварэння пра цела, а таксама даць магчымасць публіцы напрацоўваць візуальны досвед ўспрымання цела як аб’екта даследавання ў розных мастацкіх практыках»Куратар выставы — мастачка і фатограф Дзіна Даніловіч.

SIpyCAkwKxQ

У другой серыі «Анатоміі» ўдзельнічаюць аўтары з Беларусі, Польшчы і Чэхіі: Zdeněk Lhoták, Ігар Саўчанка, Уладзімір Парфянок, Уладзімір Макарков, Віктар і Антон Сяньковы, Аляксей Ліцвінка, Вольга Хахлова, Таццяна Лісоўская, Алёна Гайдук, Ганна Аксёнава, Радаслав Берант, Адам Вуйціцкі, Юстына Енджіевска, Катажына Ламік, Юдзіт Сосна, Зоф’я Рагуля, Кая Ютковска.

2 красавіка, 19-00
Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Путна,2)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology