Ігар Логвінаў атрымаў прыз Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў

Імя пераможцы абвесцілі 8 красавіка ўвечары на Лонданскім кніжным кірмашы. Ігара Логвінава на прыз IPA намінавала ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

The IPA Freedom to Publish Prize уручаецца пачынаючы з 2005 года персоне ці арганізацыі «за ўзорную мужнасць у адстойванні свабоды выказвання і свабоды друку».

lohvinau

Ігар Логвінаў / фота svaboda.org

«Ігар Логвінаў — важная асоба ў беларускай літаратуры і культуры, — гаворыцца ў прэс-рэлізе IPA. — У выдавецтве было выпушчана звыш 700 выданняў — літаратура, гісторыя, палітыка, мастацтва, пераклады сусветных літаратараў на беларускую мову. Беларуская мова часта дэманізуецца рэжымам Лукашэнкі як мова дысідэнтаў і апазіцыі, і той факт, што выданні Логвінава часта датычцца паўсядзённых рэаліяў ў Беларусі, часта ўспрымаецца як палітычная крытыка і апазіцыянерства.

У кастрычніку 2013 года Міністэрства інфармацыі прыпыніла ліцэнзію Логвінава за „парушэння правілаў ліцэнзавання“ ў выдавецкай справе. Падставай для такога рашэння стала тое, што Логвінаў быў выдаўцом альбома „Беларусь Прэс Фота-2011“ — каталог фатаграфій, які ўключае, напрыклад, фота збіцця пратэстоўца міліцыяй.

Спыненне ліцэнзіі выдавецтва Логвінава — гэта палітычная спроба ціску на творчага і адважнага выдаўца, намаганне заглушыць голас свабоды і адкрытасці ў Беларусі. Ігар Логвінаў абяцае працягваць выдаваць важныя творы па-беларуску, бо змагаецца за сваю справядлівасць і свабоду выказвання».

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) заснаваная ў 1896 годзе, яе місіяй з’яўляецца садзеянне і абарона кнігавыдання і павышэнне дасведчанасці ў выдавецкай дзейнасці. Ва ўсім свеце IPA актыўна змагаецца супраць цэнзуры і спрыяе захаванню аўтарскіх правоў, пісьменнасці і свабоды друку. Гэта прафесійная асацыяцыя праваабарончага накірунку. У Асацыяцыю ўваходзяць 60 арганізацый з больш як 50 краін. Цэнтральны офіс месціцца ў Жэневе.

IPA

Крыніца // baj.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology