25 красавіка – лекцыя Льва Гудкова

Інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа» ў межах праекта
«Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» пры супрацы галерэі TUT.BY

25 красавіка (пятніца), 19:00
Галерэя TUT.BY (вул. В. Харужай, 1/а, 6 паверх)

Запрашаем на публічную лекцыю вядомага сацыёлага Льва Гудкова 

«Імаралізм постсавецкага грамадства і еўрапейскія каштоўнасці»

Леў Гудкоў

Леў Гудкоў

Што адбываецца сёння ў Расіі, як фармуецца грамадская думка і працуюць механізмы легітымацыі ўлады? Чаму ў якасці сімвалаў нацыянальнага адзінства выкарыстоўваюцца традыцыяналісцкія ўяўленні аб непарыўнай сувязі гвалту, прымусу і калектыўнасці (гераічнага мінулага краіны, велічы імперыі, прыярытэтнасці нацыі над індывідам)?

Вопыт Расіі шмат што тлумачыць пры вывучэнні траекторый развіцця постсавецкіх краін. Даследаванні, якія праводзяцца «Левада-цэнтрам» на працягу ўжо чвэрці стагоддзя (пачынаючы з 1989 г.), сведчаць аб устойлівасці базавых установак масавага чалавека, які ўзнаўляе ў сваіх асноўных параметрах вопыт прыстасавання да рэпрэсіўнай і не падкантрольнай насельніцтву дзяржавы. Надзеі на тое, што з прыходам маладога пакалення, якое ніколі не жыло ў СССР, грамадскае жыццё будзе мяняцца ў бок прававой дзяржавы, свабоды, разнастайнасці, дэмакратыі, гуманнасці, апынуліся няслушнымі.

Рэч не ў тым, якія новыя каштоўнасці і ўяўленні прыўносяць у жыццё маладыя людзі, а, як пісаў Юрый Левада, у тым, што з імі зробяць ранейшыя інстытуты.

Няма сумнення, што «дэмакратыя» і «еўрапейскія каштоўнасці» – гэта вельмі важныя каштоўнасныя арыенціры і крытэрыі калектыўнай самаацэнкі і элементы нацыянальнай ідэнтычнасці, аднак гэтак жа няма сумнення ў тым, што яны не выступаюць матывам практычнай дзейнасці. Іх роля больш складаная – яны выступаюць умовай і падставай для ацэнкі (інтэрпрэтацыі) бягучага паўсядзённага жыцця і крытыкі патэрналісцкай палітыкі дзяржавы.

У лекцыі будзе нададзеная ўвага таму, як сёння магчымае захаванне нарматыўных і рэгулятыўных уяўленняў аб «агульным дабрабыце» і «сумленні», і таму, як працуюць сацыяльныя механізмы стэрылізацыі або знішчэння маралі ў палітычных, сацыяльных ды іншых умовах жыцця ў постсавецкіх грамадствах.

Леў Гудкоў – расійскі сацыёлаг, доктар філасофскіх навук. З 2006 года дырэктар Аналітычнага цэнтра Юрыя Левады («Левада-цэнтр»)  і галоўны рэдактар ​​часопіса «Веснік грамадскай думкі». Аўтар кніг і артыкулаў па тэорыі і метадалогіі сацыялогіі, сацыялогіі літаратуры, этнанацыянальных адносін, па сацыяльных праблемах постсавецкага грамадства, у тым ліку: «Attitudes Toward Jews in the Soviet Union: Public Opinion in Ten Republics». NY, 1993 (у сааўтарстве з А. Г. Левінсонам ), «Інтэлігенцыя: нататкі аб літаратурна-палітычных ілюзіях». М., 1995 (у суаўтарстве з Б. В. Дубіным; 2-е выд. – 2009 ), «Негатыўная ідэнтычнасць». М., 2004 ды інш.

Інтэрв’ю з Львом Гудковым на сайце «Новая Еўропа»:
http://n-europe.eu/article/2013/06/10/lev_gudkov_rezhim_lukashenko_ne_vyderzhit_i_goda_esli_izmenitsya_situatsiya_v_mos

Таксама арганізована анлайн трансляцыя лекцыі. Глядзіце лекцыю ў прамым эфіры на сайце http://n-europe.eu/eurocafe.

Мова лекцыі: руская.
Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology