MENTAL FORCE: ПА МУЗЫЧНА-ВІЗУАЛЬНЫ ЭКСПІРЫЕНС

22 і 23 траўня 2015 у менскай прасторы Studio67 адбыўся першы з серыі фэстаў электроннай музыкі і лайв-відэаперформансаў Mental Force з удзелам сусветна вядомых аўдыявізуальных артыстаў — сола-праекта Monolake Роберта Хэнке (Германія) і Тарыка Бары (Нідэрланды/Германія)

Сяргей Жадан заспявае «Я рок-музыкант» для праекта «Global Reload»

Знакаміты хіт беларускага року загучыць па-ўкраінску ў межах праекта грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала Tuzin.fm. Рок-зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан з гуртом з Харкава «Собаки в космосі» вырашыў пераспяваць для «Global Reload» знакаміты хіт гурта «Мроя» «Я рок-музыкант» аўтарства Лявона Вольскага і Уладзі Давыдоўскага. «Першапачаткова мы хацелі ўзяць песню з творчасці Лявона і спынілі выбар на гэтым творы, — кажа Сяргей Жадан. — Па-першае, адчулі, што можа […]

Лепшыя кароткаметражныя фільмы пакажуць у Мінску

У межах унікальнай праграмы «Свет кароткага метра». У калекцыю ўвайшлі пераможцы і намінанты самых прэстыжных прэмій і кінафестываляў («Оскар-2015», Берлінскі кінафестываль-2015, кінафэсты «Лос-Анджэлес-2014», «Сандэнс-2015» і інш.) Прэм’ера калекцыі «Свет кароткага метра» адбудзецца ў Мінску. Эксклюзіўныя паказы пройдуць 5,6 і 7 чэрвеня ў «Доме кіно». У чэрвені праграма таксама будзе прадстаўлена ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі — Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Шэсць замежных і адзін беларускі фільм агульным хронометражем […]

Выстава дзіцячых твораў «Малюнкі на шпалерах»

1-14 чэрвеня 2015 года Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37А) 1 чэрвеня а 18-й у галерэі «Ў» пад чароўныя мелодыі з кружэлак адбудзецца адкрыццё выставы дзіцячых твораў «Малюнкі на шпалерах», якая ёсць вынікам аўтарскага курса Сафіі Садоўскай «Баухаус». Цягам трох месяцаў дзеткі дазнаваліся пра мастацтва з кароткіх лекцыяў і ладзілі свой уласны дыялог з працамі вядомых мастакоў, беручы ўдзел у тэматычных майстар-класах. Тая […]

Галерэя 12: «Музей і інстытут сучаснага мастацтва»

Адсутнасць у Беларусі музея сучаснага мастацтва і інстытута сучаснага мастацтва прымушае нас шукаць альтэрнатыўных мастацкіх стратэгій і міждысцыплінарных практык у спробе стварэння новай інстытуцыі, якая б выконвала асветніцкія функцыі і прадстаўляла актуальную калекцыю твораў сучасных мастакоў. Наша задача палягае ў артыкуляванні, даследаванні і спробе рашэння ў межах нашых магчымасцей актуальных праблем развіцця сучаснага мастацтва ў Беларусі. Праблемы гэтыя, на нашу думку, наступныя: — нястача даследчых праграм, сістэматызацыі, […]

Выстава «Ралан Барт. Mots-clés/Ключавыя словы»

З 29 траўня па 13 чэрвеня 2015 года ў арт-прасторы «ЦЭХ» (Мінск) пры ўдзеле Французскай амбасады ў Рэспубліцы Беларусь і Лабараторыі візуальных і культурных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Літва) будзе праходзіць выставачны праект «Ралан Барт. Mots-clés/Ключавыя словы». 29 траўня, да адкрыцця выставы, будзе праходзіць тэарэтычны семінар «R/B: сучаснае прачытанне і рэцэпцыя ідэй Ралана Барта ва Усходняй Еўропе», […]

Фестываль «Салаўё-2015» ў «Вайцюшках»

У гонар адкрыцця сезону 2015 году на хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фестываль «Салаўё». Удзел возьмуць: Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Харэўскі, Юля Цімафеева і інш. Напрыканцы адбудзецца музычны канцэрт гаспадара хутара Змітра Вайцюшкевіча. Цана ўдзелу ў фэсце 150 000 руб. Дзеці да 12 год — бясплатна. У цану ўключана: нефармальныя размовы з беларускімі паэтамі і музыкамі, […]

Выстава «100 * 66,6» Алега Яравенкі

22 траўня ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14) адкрылася выстава фатографа Алега Яравенкі «100* 66,6». Назва выставы «100 * 66,6», у пэўным сэнсе, не выпадковая: у сценах галерэі будзе прадстаўлена больш за 20 фотапрац менавіта такога памеру. Алег Яравенка вядомы шматлікімі ўнікальнымі праектамі. Не заўсёды вядомы з першага погляду, але заўсёды пераканаўчы ў […]

КНІГІ ГОДА: БАХАРЭВІЧ, РУДАК, ГАПЕЕВА, РУБЛЕЎСКАЯ

Названыя ляўрэаты першага конкурсу «Кніга году», арганізаванага беларускім ПЭН-Цэнтрам. Ляўрэатаў абіралі самі пісьменьнікі. Кніга году ў намінацыі «Проза»: Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» Альгерд Бахарэвіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды вынікі прэміі «Кніга году» і сваю перамогу: — Сёньня перад уручэньнем гэтай прэміі ў сядзібе беларускага ПЭН-цэнтру адбылася дыскусія пра тое, ці патрэбная такая прэмія, ці існуе ў […]

Прэм’ера сумеснага праекта Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы

Белдзяржфілармонія, пр. Незалежнасці, 50 16 чэрвеня ў 19.00 Малая зала ім. Шырмы Прэм’ера дуэта «AGATA» «AGATA» — сумесны праект беларускіх музыкаў Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы. Ўнікальнасць праекту складаецца ва ўзаемадзеянні спецыфічных вакальнай і інструментальнай рысаў. Вакальная лінія — традыцыйная, рытуальная, якая захоўвае дыялекты, архаічныя лады і манеру. Інструментальная — спалучае аўтарскую манеру выканання і прыёмы сучасных музычных напрамкаў (неакласіку, авангард, неамінімалізм). Ультраархаіку і ультрасучаснасць ў праекце збліжаюць уважлівыя […]

Выступ Вольгі Гапеевай і Улада Бубена «Асінхронне плаванне»

«Асінхронне плаванне» — паэтычны перформанс Вольгі Гапеевай. Музыка і відэа — Улад Бубен. Творасць часта вымагае ад чалавека шматфункцыйнасці, што нярэдка прыводзіць да праблем з ідэнтычнасцю, калі цяжка зразумець хто ты ці кім ты ёсць. Паэзія і лінгвістыка працуюць з мовай, але ці дазваляе адна бесклапотна існаваць іншай? Асінхроннасць дзеянняў, думак, мараў, разумення сябе і наваколля — крыніца творчасці ці ўнутранага разладу? Такія пытанні падымаюцца ў перформансе «Асінхроннае плаванне». Галерэя TUT.BY, […]

Лекцыя Яўгеніі Ціманавай «Народжаныя альтруістамі: чаму нам выгадна дапамагаць адно аднаму»

Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягвае серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Кожны наш прывоз – гэта нагода абмеркаваць набалелае пытанне альбо грамадскую з’яву. Другім нашым госцем (пасля Андрэя Лашака) стане аўтарка відэаблога «Всё как у зверей» Яўгенія Ціманава, якая скамбінавала сваю цягу да біялогіі ды прафесійныя навыкі […]

IN MEMORY OF LUDMILA RUSAVA

May 7, 2015 in Y Gallery the evening in memory of Ludmila Rusava took place. In the context of Minsk. Nonconformism of the 1980s exhibition

ВЕЧАР-ПРЫСВЯЧЭННЕ ЛЮДМІЛЕ РУСАВАЙ

7 траўня 2015 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбыўся вечар-прысвячэнне Людміле Русавай. У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x»

АРТ-СОЦ-ЛАБ: праект «Напалеон горада Бэ» (Барысаў)

Арт-праект «Напалеон горада Бэ» аб’ядноўвае гісторыкаў Барысава і недзяржаўныя гарадскія культурныя ініцыятывы. У першую чаргу гэта праект-даследаванне, у ходзе рэалізацыі якога мы паспрабуем паставіць шэраг пытанняў і падняць дыскусію адносна важнасці і якасці гістарычнай інфармацыі ў прасторы горада Барысава. Асноўныя пытанні праекта: Ці патрэбна гараджанам гісторыя Барысава? Ці ёсць у жыхароў крытычнае стаўленне да гістарычнай […]

ЖАДАН І «СОБАКИ В КОСМОСІ» ДАДУЦЬ ПЕРШЫ КАНЦЭРТ У МІНСКУ

4 чэрвеня, 19-00 Jack Club (вул.Няміга, 12) Украінскі пісьменнік №1 далучаецца да праекту Global Reload, які ладзіць кампанія «Будзьма беларусамі!» разам з парталам Tuzin.fm, і прыязджае ў Беларусь з канцэртам. 4 чэрвеня разам з харкаўскім гуртом «Собаки в космосі» ён прадставіць ужывую альбом «Бийся за неï» у межах еўрапейскага туру. Сяргей Жадан – топавы ўкраінскі […]

Збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну

Збор сродкаў на помнік народнаму паэту Рыгору Барадуліну працягваецца. На папярэдні заклік падтрымаць гэты ганаровы чын адгукнулася вялікая колькасць нашых суграмадзянаў і беларусаў замежжа. Сабранай на сёння сумы ахвяраванняў хапіла, каб набыць частку матэрыялаў і распачаць вытворчасць помніка. У супрацоўніцтве з Ушацкім райвыканкамам быў вызначаны аб’ём неабходных падрыхтоўчых работ, якія бяруць на сябе раённыя ўлады. […]

Mental Force – фестываль электроннай музыкі і лайв-відэа перформансаў

22 і 23 траўня 2015 у Мінску адбудзецца першы з серыі фэстаў электроннай музыкі і лайв-відэа-перформансаў Mental Force з удзелам сусветна вядомых аўдыёвізуальных артыстаў — Robert Henke aka Monolake (DE) & Tarik Barri (NL/DE). Акрамя іх, на фестывалі выступяць музыкі і відэа-артысты з Беларусі —  i/dex, Alexei De Bronhe & Artemiy Kalinin, Pavel Ambiont & Solar […]

Выйшаў дэбютны дыск Паліны Рэспублікі

Спявачка Паліна Рэспубліка прадставіла свой дэбютны альбом «Бясконцы красавік», прысвечаны вясне і закаханасці. Паліна папярэджвае: на альбоме няма новых песень. Амаль усе творы напісаныя ў перыяд яе 16-17 гадоў. «Для мяне гэты ўзрост – бясконцая вясна і пяшчота, бясконцая закаханасць і захопленасць, калі ты ўсё успрымаеш вельмі блізка, наіўна, тонка, уважліва, калі ўсё мае значэнне […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

117 queries in 0,852 seconds.