30 верасня — RADA TALKS! 

Як часта ты чуеш адказ на пытанне, «актывізм — гэта …» Мы прапануем табе новы фармат — «анлайн — актывізм — гэта …» А ўсё разам гэта — RADA TALKS!  Цябе не чакаюць сумныя лекцыі пра тое, як стаць анлайн-актывістам і змяняць гэты свет. Гэта ў мінулым. Зараз — дыскусія з медыйнымі анлайн-актывістамі і актывісткамі. Яны не толькі падзеляцца сваім асабістым вопытам, але і дадуць некалькі лафхайкаў, як стаць бачным ў сацыяльных сетках і прасоўваць інтарэсы грамадзянскай […]

БЕЛАРУСЬ — ЛІТВА — ПОЛЬШЧА: ПЕРААДОЛЕННЕ СТЭРЭАТЫПАЎ

12 жніўня 2017 года ў Арт-вёсцы Каптаруны ў межах IІ Міжнароднага open-air-форума «Міжмор’е літаратур» адбылася дыскусія «Беларусь — Літва — Польшча: пераадоленне стэрэатыпаў»

БЕЛАРУСКАЕ СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА Ў ТОРУНІ

15 верасня 2017 у Торуні (Польшча) адкрылася выстава «Бел-чырвона-белыя. Беларускае сучаснае мастацтва».

ПОЛЬСКІ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ НА БЕЛАРУСІ — ГЛЫБІНЯ РЭЗКАСЦІ

Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi», Медыяпраект «pARTisan»  «ПОЛЬСКІ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ НА БЕЛАРУСІ — ГЛЫБІНЯ РЭЗКАСЦІ» 03.10.2017 ― 07.10.2017 Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно пройдзе з 3 па 7 кастрычніка ў Мінску. Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi» і медыяпраект «pARTisan» запрашаюць на мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»: 3 кастрычніка: 17.00 […]

Віктар Жыбуль і гурт Vuraj, курс комікса для дзетак і аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова

15 верасня Віктар Жыбуль і гурт Vuraj ў кнігарні Логвінаў Віктар Жыбуль прачытае лекцыю пра паэта 30-х гадоў Юрку Лявоннага, а гурт Vuraj запяе песню на словы паэта. У межах праекту інтэрнэт-партала TuzinFM «НЕрасстраляная паэзія». Уваход — вольны. 15 верасня, пачатак а 19 гадзіне. Незалежнасці 37а Уваход вольны. 16 верасня Суботні курс комікса для дзетак Мы стартуем! Вучэбна-забаўляльны курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце» для вялікіх […]

Выстава Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма» у Мінску

14 верасня — 30 верасня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Андрэй Лянкевіч «Бывай, Радзіма» У межах Месяцу Фатаграфіі ў Мінску Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляюць фотапраект Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма» Фотапраект Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма» — пра вайну. Пра асабістыя гісторыі, сямейныя ўспаміны і дзяржаўную культуру, што трымае манаполію на памяць. Пра эмацыйную супярэчлівасць уласнага стаўлення […]

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – 2017. «КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ»

У верасні 2017 года чацвёрты раз у Беларусі пройдзе МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – міжнародны фестываль, пакліканы пашыраць разуменне фатаграфічнага медыуму, спрыяць развіццю культурнага поля і ўмацаванню статусу беларускай фатаграфіі ў рэгіёне і свеце. МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – 2017 прапаноўвае 16 выставаў на 10 пляцоўках у 4 гарадах Беларусі, 11 майстар-класаў, лекцыяў і прэзентацыяў […]

Удзел у Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў

Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi» і Медыяпраект «pARTisan» запрашаюць на III Майстроўню кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!» 03.10.2017 ― 07.10.2017. Праграма Майстроўні складаецца з двух частак: 03.10.2017 і 04.10.2017 ― публічныя прэзентацыі № 33 альманаха «pARTisan», прысвечанага польскаму дакументальнаму кіно; а таксама беларускага выдання падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» аўтарства праф. Гражына Кэндзеляўскай. 05.10.2017 ― 07.10.2017 ― закрыты […]

ПАМЯЦЬ ПРА СПАДЧЫНУ ГАБРЭЙСКАЙ КУЛЬТУРЫ

13 жніўня 2017 у Арт-вёсцы Каптаруны у межах IІ Міжнароднага open-air форума «Міжмор’е літаратур» адбылася дыскусія «Памяць пра спадчыну габрэйскай культуры: Беларусь, Літва, Германія»

ПЕРАКЛАДЫ ЯК МАСТЫ Ў МУЛЬТЫКУЛЬТУРНЫМ ГРАМАДСТВЕ

13 жніўня 2017 ў межах IІ Міжнародага open-air форума «Міжмор’е літаратур» у арт-вёсцы Каптаруны адбылася дыскусія «Пераклады як масты ў мультыкультурным грамадстве»

Кніга Іздрыка «Папіроси» выйшла па-беларуску як музычны альбом

Кніга Юрыя Іздрыка «Папіроси» у перакладзе на беларускую мову выйшла ў аўдыё і відэа фармаце. Перакладзеная версія атрымала назву «Пятка беларуская». Альбом – запіс жывой імправізацыі трыа з Мінска Buben Naruszewicz Baisan у Музеі Азгура. Пераклад кнігі зрабіў Алесь Baisan Плотка пад рэдакцыяй Макса Шчура і Святланы Курс. Увосень вершы з кнігі маюць з’явіцца на паперы ў […]

Бясплатны фестываль сучаснага беларускага мастацтва адбудзецца ў старажытнай сядзібе

Фестываль сучаснага мастацтва «ДАХ», прысвечаны памяці знакамітага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, пройдзе 20 жніўня. Мерапрыемства адбудзецца на сядзібе роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. 8 жніўня адзначаецца гадавіна смерці Тадэвуша Рэйтана. Менавіта з гэтай нагоды пройдзе 32-гі па ліку Фестываль «ДАХ». У праграме імпрэзы лекцыі пра Тадэвуша Рэйтана і яго знакамітых сваякоў. Таксама пройдуць тэматычныя мастацкія выставы, сярод якіх «Род Рэйтанаў. Асобы […]

«Астравец культуры» выставачны праект пра іншую будучыню АЭС

23 жніўня — 9 верасня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» «Астравец культуры» выставачны праект пра іншую будучыню АЭС З 23 жніўня па 9 верасня ў Мінску пройдзе выстава «Астравец культуры», на якой мастакі, эколагі, архітэктары прадставяць сваё бачанне далейшага лёсу недабудаванай беларускай АЭС у Астраўцы. Адкрыццё выставы адбудзецца 23 жніўня (серада) у 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37А). Палоска сіняга неба, палоска залатога поля — дарога […]

Сустрэча-размова з мастаком Вячаславам Ахунавым (UZ)

17 жніўня а 19-ай гадзіне Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» «ВОЛЯ ДА ВЕДАННЯ» Сустрэча-размова з мастаком Вячаславам Ахунавым (UZ) у межах праекта абменных рэзідэнцый «АРТПРОСПЕКТ» Марнаванне часу і энергіі праз актыўнасць, адкрытасць, ўспрымальнасць і ўсведамленне сваёй місіі мастаком, перакрывае любое палітычнае вымярэнне этычным, эстэтычным і мастацкім. Мы пачынаем існаваць у той момант, калі выяўляем у сваім існаванні нешта ўнікальнае, непаўторнае, адзінае ў сваім родзе, — свой твар. І ўсведамляем гэта […]

Рэгістрацыя на IІ Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур»

12-13 жніўня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбудзецца ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», тэмай якога ў гэтым годзе стане — Літаратурнае міжмор’е. Рассоўваючы межы. Фармат форума: дыскусіі і панэлі з удзелам вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў, дзеячаў культуры, лідараў грамадскай думкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі. Акрамя абмеркаванняў адбудуцца чытанні на тэмы — Мара пра мора, Мяжа і Ўскраіны, выступ праекта «КІНЕМО» і […]

Сустрэча з польскай мастачкай Паўлінай Алоўскай

27 ліпеня а 18-ай гадзіне Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Паўліна Алоўска — Прыкладная фантастыка «Прыкладная фантастыка» — гэты тэрмін ўпершыню выкарыстаў польскі журналіст і пісьменнік Леапольд Тырманд (Leopold Tyrmand) у 1960х каб апісаць неабходнасць імправізацый у тагачаснай модзе. Так ён апісваў тыя спосабы, якімі можна было скамбінаваць матэрыялы, каб скапіраваць папулярны модны стыль, які быў недасяжны (у Польшчы) з-за эканамічных або геаграфічных умоваў і ў гэтых […]

ДЭСАВЕТЫЗАЦЫЯ ГАРАДСКОЙ ПРАСТОРЫ Ў БЕЛАРУСІ

Круглы стол адбыўся 29 красавіка 2017 года ў межах праекта Artes Liberales 2017 — Эпоха рэвалюцый. У дыскусіі прынялі ўдзел: філосаф, культуролаг, куратарка, аўтарка і кіраўніца праекта Artes Liberales Альміра Усманава, гісторык, культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка, кандыдат мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка, магістр філасофіі Кацярына Рускевіч, мастацтвазнаўца, магістр сацыялогіі Кацярына Янчэўская. Тэма дэсаветызацыі беларускіх гарадоў і мястэчак — перайменаванне вуліц, дэмантаж савецкай […]

Польская мастачка шукае асістэнтак — мастачак з Беларусі

Вядомая польская мастачка Paulina Ołowska шукае асістэнтаў — мастачак альбо мастакоў з Беларусі — для дапамогі ў рэалізацыі жывапіснага праекта. Paulina Ołowska пачынае вялікі мастацкі праект (жывапіс) у Рабцы (Польшча). Працуючы ў жывапісе, перформансе, інсталяцыі і куратарстве, Paulina Olowska (Паўліна Алоўска) часта звяртае ўвагу на забытых дзеячак фемінізму, невядомыя гісторыі, папулярную эстэтыку, цытуе фатаграфіі моды, выкарыстоўвае […]

Персанальная выcтава мастака Антона Сарокіна

20 ліпеня — 6 жніўня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Персанальная выcтава мастака Антона Сарокіна «Мінулае яшчэ на скончылася, будучыня ўжо не настала». Куратаркі: Інга Ліндарэнка, Марыя Яшчанка 19:00 20.07 / Адкрыццё выставы 19:30 27.07 / Экскурсія па выставе з куратаркай і мастаком Абапіраючыся на лакальны кантэкст і ўласныя ўспаміны, Антон Сарокін звяртаецца да глабальнага пачуцця занепакоенасці наконт магчымых сцэнароў будучыні і пэўнага культурнага «азірання» назад — у мінулае. Выстава даследуе […]

У Браславе адбудзецца маштабны рок-фестываль

Арганізатары паставілі сабе мэту сабраць на опэн-эйры лепшых прадстаўнікоў аўтарскай рок-музыкі Беларусі. Двухдзённы канцэрт будзе праходзіць на маляўнічым беразе возера Дрывяты з 15:00 да позняй ночы. На «Магутным Фэсце» адыграе больш за 20 беларускіх гуртоў. Сярод іх Re1ikt, The Road Dogs, Yann Zhanchak, Weesp, NewLevel, Tok Rukoo ды інш. Апроч музыкі, у праграме фестывалю катанне на […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

106 queries in 1,127 seconds.