«pARTisan»#26: НОВЫ ФРОНТ — ужо ў продажы!

Выйшаў новы «pARTisan», які гэтым разам звяртае ўвагу на новыя імёны беларускае сучаснае культуры, у тым ліку Віцебску і Брэсту. Мастак нумару — Аляксей Талстоў.

«Думаю, у нас ёсьць выдатнае поле для мастацтва. Яно перадусім у перашкодах, якія бесьперапынна трэба пераадольваць, у гэтым трэшы, які не дае расслабіцца, трымае ў тонусе. Сытуацыя, якая сёньня ёсьць у Беларусі, выключная, і мы мусім ёю карыстацца. Трэш, які нас атачае: дажынкі, постсавецкая эстэтыка, няякасная ідэалёгія з моцнай традыцыяй відовішчнасьці й сьвятаў, — усё гэта добры матэрыял для працы. Вядома, гэта ня вельмі зручна, мірыцца з гэтым ня хочацца. Але, думаю, для мастака гэта вельмі плённае поле». Аляксей Талстоў

Vokladka_26-2-2

 

Вольга Бубіч знаёміць чытача з культурнай сітуацыяй Віцебска. Праз расповяд Аксаны Гайко, лідаркі тэатра «Крылы халопа», з’яўляецца ўнікальная магчымасць даведацца шмат чаго цікавага пра ўмовы арт-«партызанскага» жыцця Брэста. Дарэчы, дазнацца пра міт двух Свабодных тэатраў.

«Спачатку нас гэта весяліла: відаць, аднаго Свабоднага тэатру гэтай краіне было недастаткова, павінен быў зьявіцца яшчэ адзін. Але, вядома, нас гэта ўсё непасрэдна тычылася.

Да сваёй уласнай «славы» дадаліся яшчэ й асацыяцыі зь імі. Напрыклад, вешаем афішы — і адразу выклікі. Нават забаранялі спэктаклі. Тэлефануюць за дзень і кажуць, што спэктаклю ня будзе. У рэшце рэшт тлумачыць надакучыла, і мы вырашылі зьмяніць назву». Аксана Гайко

Таксама ў нумары: успаміны пра легендарную «хатку» Беларускага Свабоднага тэатра, якую яны страцілі ў мінулым годзе; інтэрв’ю з гуртом «Разбітае сэрца пацана» і — упершыню на беларускай мове тэкст драматурга і літаратара Косці Сцешыка «Кубік».

Partizan-26-FIN2-422

Поўны змест нумару:

Дыскусія «Глабальнасць вачыма беларусаў» з удзелам Таццяны Арцімовіч, Аляксея Братачкіна, Інгі Ліндарэнка, Лідзіі Міхеевай, Аляксандра Сарны, Вольгі Шпарагі «Глабальнасць вачыма беларусаў»
Інтэрв’ю з Аляксеем Талстовым «Беларускі трэш — добры матэрыял для працы»
Вольга Бубіч пра «Асаблівасці культурнае Неправінцыі Віцебску»
Інтэрв’ю з Аксанай Гайко (Тэатр «Крылы халопа») «Беларусі былі неабходныя два свабодныя тэатры»
Вольга Бубіч «Цыянатыпія Таццяны Лісоўскай»
«Тры замалёўкі» ад Аляксандра Веледзімовіча
Таня Арцімовіч пра «Хатку» Свабоднага тэатра: знайсьці свой інсайд»
Вадзім Дабравольскі «Субвэрсіўныя практыкі сучаснага мастацтва ў Беларусі» (Жанна Гладко, Марына Напрушкіна, А.Р.Ч.)
Інтэрв’ю з удзельнікамі групы «Разбітае сэрца пацана»: І так да наступнага канцэрту
Інтэрв’ю з грузінска арт-групай БУЛЁН: «Межаў няма»
Воля Чайкоўская «Bulbamovie» як новая магчымасьць»
Тэкст Канстанціна Сцешыка «Кубік» (пераклад на беларускую мову В.Рыжкоў)

Шукайце ў краме «Ў» і кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а, Менск)!

Уладзімір Лапо / фота В.Шчарбаковай

Уладзімір Лапо / фота В.Шчарбаковай


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology