«Пэрсона. Мэрылін» \ Ініцыятывы мастакоў

ЖАНА ГЛАДКО, мастачка

 

Складана адказаць адназначна, бо мне ўласьцівы крытычны позірк. Увогуле гэты год стаўся багатым на буйныя праекты, асаблівасьцю якіх было тое, што куратарамі выступілі мастакі. Напрыклад, Руслан Вашкевіч у «Радыюсе нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік), Міхаіл Гулін у «Палацавым комплексе» (Гомель, травень — чэрвень), Сяргей Шабохін у «Мэтабалізьме жывапіснай прасторы» Сяргея Кірушчанкі (Палац мастацтваў  Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, чэрвень). Трэба ўзгадаць актыўную дзейнасьць Андрэя Лянкевіча як арганізатара й мэнэджэра  выстава  «World Press Photo 2012» (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, сьнежань 2012) . Адзначу таксама выставу «На Захадзе ад Усходу» Лены Прэнц (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, верасень) і ўдзел Марыны Напрушкінай у Бэрлінскай біенале.

Але асабіста для мяне самай запамінальнай падзеяй стаўся спэктакаль «Пэрсона. Мэрылін» (фэстываль «ТЭАРТ», Менск, кастрычнік), з папраўкай, канешне, што канец сьвету сёньня ўсё ж не надыйдзе.

Фатаграфія © Жаны Гладко


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology