Пэрсанальна ўдалы год

СЯРГЕЙ КАЖАМЯКІН, фотамастак

Для мяне гэта быў удалы год. Я ўдзельнічаў у некалькіх выставах, якія лічу самымі цікавымі падзеямі году. «Радыюс нуля»  (завод «Гарызонт», Менск, сакавік) спроба аналізу мастацкага жыцьця Менску «нулявых». Вядома, гэта адна з інтэрпрэтацый падзеяў, тое, як іх бачыць куратарская група. Але наіўна меркаваць, што адзін праект закрые ўсе назапашаныя пытаньні. «Палацавы комплекс» (Гомель, травень — чэрвень) досьвед інтэрвэнцыі сучаснага мастацтва ў прастору клясыцызму й дзяржаўных інстытуцыяў.

З пэрсанальных праектаў, вядома, запомніліся грандыёзная выстава Сяргея Кірушчанкі (Палац мастацтваў  Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, чэрвень) і выставы Канстанціна Селіханава (Музэй імя Заіра Азгура, Менск, травень-чэрвэнь \ Галерэя візуальных мастацтваў «Nova», Менск, верасень-кастрычнік). Уразіла «напаўкрымінальная» гісторыя з затрыманьнем Міхаіла Гуліна («Пэрсанальны манумэнт», Менск, кастрычнік) — вольны мастак у нявольных акалічнасьцях. Адзначу «World Press Photo 2012» (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, сьнежань 2012).  Яшчэ адно асабістае дасягненьне — з новымі працамі я атрымаў адзін з галоўных прызоў у польска-беларускім графічным праекце «Мы» (Галерэя Беларускага саюзу дызайнэраў, Менск, сьнежань). Ну й, вядома, Першая Трыенале «Белэкспа-Арт-2012» (Менск, лістапад-сьнежань), у якой я таксама ўдзельнічаў. Зараз мы маем досьвед памылак і непаразуменьняў пры арганізацыі буйных рэсурсавых праектаў, які, спадзяюся, дапаможа пазьбегнуць іх у будучыні.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology