Публічныя лекцыі \ «Радыюс нуля»

 

СЬВЯТЛАНА ПАЛЯШЧУК, культуроляг

Мне падаецца, у Менску яшчэ ніколі не было столькі публічных лекцыяў. Выступіла шмат беларускіх спэцыялістаў, прыяжджала нямала замежных гасьцей. Гэта добрая магчымасьць падзяліцца вынікамі сваіх дасьледаваньняў, разам абмеркаваць, паспрабаваць пачуць адзін аднаго. Значную працу ў гэтым кірунку зрабіла «Эўрапейскае кафэ», асабліва таму, што транскрыбіравала лекцыі. Зараз гэта каштоўны матэрыял, да якога можна зьвяртацца.

І, вядома, «Радыюс нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік) — праект, які увесь час адзначаюць. Гэта было маштабна й сьмела. Адкрыцьцё ўразіла: вялізная прастора, цікавыя працы, натоўпы людзей, дым ад «Total Zero», піва й гучныя песьні Сяргея Пукста. Фантастыка! Але, калі сур’ёзна, гэты праект акрэсьліў важную пазыцыю: мы перайшлі ад простага паказу твораў мастацтва й размоваў (публічныя лекцыі й прэзэнтацыі) да сыстэматычнага й глыбокага дасьледаваньня беларускага кантэксту. Важна, што гэта было зроблена максымальна адкрыта й шчыра. Я зь нецярпеньнем чакаю каталёгу, які абяцае быць унікальным.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology