Альбом «Горад СОНца» — нарэшце ў кнігарнях!

Артур Клінаў, фотаальбом «Горад СОНца»

Артур Клінаў, фотаальбом «Горад СОНца»

 

Малая падарожная кніжка па Менску — фотаальбом «Горад СОНца» — гэта канцэптуальны праект мастака й літаратара Артура Клінава, праца над якім вялася некалькі гадоў. Упершыню альбом быў надрукаваны ў 2005 годзе й з таго часу вытрымаў некалькі перавыданьняў, стаўшы адной з самых запатрабаваных кніжак пра іншы Менск.

«Я заўсёды адчуваў, што Менск — горад унікальны. Яго складана назваць прыгожым, але ён асаблівы. Ён абсалютна не фотагенічны, я гэта зразумеў, калі пачаў яго здымаць. Менск адрозьніваецца ад эўрапейскага гораду, дзе лёгка зрабіць прыгожы кадар. Пазьней я зразумеў, чаму:

Менск плоскі. Ён быццам складаецца зь дзьвюх паралельных палацавых сьценаў, зьняць якія вельмі складана.

Усяго для гэтага праекту я зрабіў тысячы фотаздымкаў, у выніку засталося некалькі дзясяткаў. Але я лічу, што ў мяне атрымалася выявіць тую іншасьць, нябачную экзыстэнцыяльную сутнасьць гэтага месца» (Артур Клінаў).

Горад, які існуе ва ўяўленьні мастака; месцы, аскепкі якіх знаходзіш у глыбінях сваёй памяці; гісторыя — горад «плоскіх» палацаў, — якая так і ня сталася нашым мінулым, — тым ня менш гэта наш горад, у якім нам выпала нарадзіцца й жыць.

Шукайце альбом у краме «Ў», кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а),

а таксама ў крамах «Падземка» (пр. Незалежнасьці, 43), «Кніжны салён» (Калініна, 5), «Акадэмкніга» (пр. Незалежнасьці, 72), «Эўрыка» (Куйбышава, 75).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology