2013: Кніжкі — вандроўкі — мовы — людзі

 

Вольга Гапеева, паэтка, перакладчыца

ВОЛЬГА ГАПЕЕВА, паэтка, перакладчыца

 

 

 

hapeeva

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў!

«Кніжкі:

— Выйшла мая электронная кніжка «(в)ядомыя гісторыі» ў эл. выдавецтве bybooks.eu
— Напісала дзве кніжкі для дзяцей — «Дзве Авечкі» і «Сумны суп» — і цяпер чакаю іх выхаду з друку
— Выйграла конкурс на лепшую дзіцячую кніжку «Экслібрыс» імя Янкі Маўра

Вандроўкі:

— Даехала да Венецыі, куды чамусь не хацела ехаць, і наведала Біенале
— Амаль два месяцы жыла ў найпрыгажэйшым месцы на замкавай гары г. Граца, дзе і адважылася адрэзаць свае валасы, — і вельмі радая гэтаму рашэнню
— Пабывала ў чароўным г. Чарнаўцы, дзе выступала з нагоды перакладу апавядання Роберта Вальзера «Шпацыр»

Мовы:

— Зблізілася з японскай мовай, пакуль перакладала танкі японскай паэткі Мары Кона
— Зблізілася з латышскай мовай, пакуль перакладала вершы латышскай паэткі Майры Асарэ
— Першы раз сама чытала свае вершы па-нямецку на выступе ў Аўстрыі, хвалявалася, але мяне чакаў поспех

Людзі:

— Пазнаёмілася з цудоўнай мастачкай-ілюстратаркай Мартай Герашчанка, якая і афармляла мае дзіцячыя кніжкі
— Пасябравала з мастачкай з Чарнагорыі Мільянай Іст’янавіч, якая і зацягнула мяне ў Венецыю
— Пабачылася са сваёй любай сяброўкай, нямецка-швейцарскай паэткай Норай Гомрынгер, якая і завяла мяне ў цырульню г. Граца, дзе я састрыгла свае валасы
— Прымала японскую паэтку Мары Кона, якая здзіўляла сваёй паэтычнасцю і адцяняла «калючасць» і «няветлівасць» Менска

Галоўнае:

— Даведалася, што ў мяне ёсць я»

Фота © Максім Шумілін, bolshoi.by

COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology