АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВЫ «ZBOR. КАНСТРУЮЮЧЫ АРХІЎ»

28 жніўня 2015 года ў Галерэі «Арсенал» у Беластоку адкрылася маштабная выстава сучаснага беларускага мастацтва «ZBOR. Канструюючы архіў». На ёй прадстаўлены працы сарака мастакоў альбо дакументацыя іх твораў апошніх дзесяцігоддзяў. Куратары выставы — мастакі Сяргей Шабохін і Сяргей Кірушчанка. У выставы запланаваныя гастролі ў Беларусі і за яе межамі, друк каталога і іншыя суправаджальныя мерапрыемствы. Сяргей Кірушчанка ініцыяваў некалькі гадоў таму ў сродках масавай інфармацыі Беларусі і прафесійным асяроддзі дыскусію […]

Выстава твораў падапечных дзіцячага хоспісу

4 — 20 верасня 2015 года Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а) Арт-праект Беларускага дзіцячага хоспіса, Галерэі «Ў» і Беларускага народнага банка адкрыў свету творчы патэнцыял асаблівых дзяцей Чаго хочуць дзеці ўсяго свету? З разбегу скочыць у сярэдзіну глыбокай лужыны, зляпіць найвялікшы снежны замак, злавіць рыбу толькі для того, каб спытаць у яе, як справы ў марскім каралеўстве, і як пачуваецца русалачка. Усе гэтыя гульні […]

Сучаснае мастацтва Беларусі ў Калінінградзе

11 верасня ў Балтыйскім філіяле Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва адбудзецца адкрыццё арт-праекта «ПРАСТОРА ДЫФУЗІІ» — выставачнага праекта, які ўпершыню прадстаўляе ў Калінінградзе шырокі спектр актуальнага мастацтва з Беларусі. Адкрыццё выставы адбудзецца 11 верасня (пятніца) ў 19:00 на мансардзе казармы «Кронпрынц» (Літоўскі вал, 38, пад’езд № 6, 4-й паверх) пры ўдзеле куратара і мастака з Беларусі Міхаіла Гуліна. Экспазіцыя, якая ўключае інсталяцыі, фота, відэа і арт-аб’екты, […]

Фіналістка «Заспявай 2.0» Марына Вярэніч выступіць разам з :B:N:

4 верасня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 у заключным канцэрце летняй серыі «Заспявай 2.0» выступіць Марына Вярэніч, а госцем будзе гурт :B:N: 24-гадовая Марына Вярэніч ужо з дзесяць год сур’ёзна займаецца музыкай. Яна скончыла вакальнае аддзяленне Маладзечанскага музычнага коледжу імя Агінскага, паступіла на эстраднае аддзяленне Інстытута сучасных ведаў. Яна актыўна і паспяхова ўдзельнічае ў музычных конкурсах і тэлепраектах, дайшла да полуфінала «Акадэміі талентаў» у 2013. На конкурс «Заспявай 2.0» […]

Арт-праекта «Якога полу супрацоўнік?», прысвечаны жаночаму досведу ў працоўнай прасторы

2-13 верасня ЦЭХ (Менск, Кастрычніцкая, 16) Арт-праект «Якога полу супрацоўнік?» 2 Верасень (серада) у арт-прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16) адбудзецца адкрыццё арт-праекта «Якога полу супрацоўнік?». Пачатак у 19:00. «Якога полу супрацоўнік?» — гэта міжнароднае мастацкае даследаванне, арганізаванае ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыус» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB). Куратаркі праекта: Ганна Лакціёнава, Алена Агарэлышава, Мікаэла Дизайнерка: Вікторыя Вільчэўская Праект […]

MensFest’15: Jinjer, TT-34, TerraKod і вяртанне конкурсу

Сталі вядомыя першыя хэдлайнеры фестывалю, імі сталі ўкраінскія Jinjer, гамельчукі TT-34 і берасцейцы TerraKod. Цягам верасня арганізатары абвесцяць поўны лайн-ап фестывалю і расклад двухдзённага свята альтэрнатыўнай музыкі. У гэтым годзе на Фэст вяртаецца конкурсная частка, удзел у якой возьмуць 5 гуртоў. Каментуе арганізатар Зміцер Назараў, — «Фестываль мусіць развівацца, але не забывацца на ўласныя традыцыі, таму ў гэтым годзе склад проста забойны. Мы засяродзіліся на самых актуальных […]

ДЫСКУСІЯ З УДЗЕЛАМ ПРАДСТАЎНІЦЫ ПЛАТФОРМЫ «ІЗАЛЯЦЫЯ» (КІЕЎ)

8 верасня (аўторак), 19.00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)  pARTisan запрашае на дыскусію «ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ СУПРАЦІЎ: НОВЫЯ СТРАТЭГІІ» Апошнім часам у палітычных, гуманітарных колах усё болей гаворыцца пра тое, што геапалітычная сітуацыя ў свеце — як глабальна, так і лакальна — кардынальна змянілася. Змянілася не толькі фізічна: пад сумнеў падпадае дзейнасць тых гуманістычных установак, якія выпрацоўваліся палітыкамі, гуманітарыямі на працягу другой паловы ХХ стагоддзя. Усё […]

29-30 жніўня: Агра-Культурны Фэст

Запрашаем на Агра-Культурны Фэст — партнёрскі праект Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Таварыства «Зялёная сетка», ГА «Экадом», установы «Агра-Эка-Культура» і літоўскай арганізацыі «Kulturos Ambasada». У гэтыя выходныя, 29-30 жніўня, мы традыцыйна збярэмся ў Галерэі «Ў» дзеля таго, каб усвядоміць ролю чалавека ў навакольным свеце, каб задумацца над тым, як уплываюць на нас прыроднае асяроддзе і прадукты, якія мы спажываем. Сучасны, паскораны рытм жыцця прымушае нас быць усё далей і далей […]

pARTisan ЗАСВОЙВАЕ НОВЫЯ ПРАСТОРЫ

22 жніўня 2015 года ў арт-вёсцы Каптаруны адбыўся пілотны запуск фестывалю «Саламяны вырай» у межах праекта арт-хаўз pARTisan (куратары Артур Клінаў, Таня Арцімовіч). Першымі гасцямі фэсту сталі мастакі Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава, скульптар Андрэй Вераб’ёў, аўдыямастак Антон Сарокін, а таксама Аляксей Барысёнак, Ігар Барысёнак, Маруся Гуліна, Інга Ліндарэнка і Кірыл Калбаснікаў. Вынікі некалькідзённага пленэру — аб’ект Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай «Пажарнае выйсце», […]

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ pARTisan №28: ГЕНЕРАЦЫЯ НУЛЬ?

25 жніўня 2015 у прасторы Studio67 адбылася прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошнія некалькі гадоў

PRESENTATION OF pARTisan #28: GENERATION ZERO

August 25, 2015 in Studio67 space pARTisan presented the new printed issue about new generation of Belarusian artists

Фіналістка «Заспявай 2.0» Валерыя Дэле выступіць разам з ili-ili

28 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць Валерыя Дэле, а госцем будзе гурт ili-ili, у склад якога ўваходзяць акторы Купалаўскага тэатру Міхась Зуй, Зміцер Ясеневіч і Павел Яскевіч. 20-гадовая Валерыя Дэле нарадзілася і вырасла ў Беларусі, а прозвішча ёй дасталося ад бацькі, які паходзіць з Эфіопіі. Пасля сканчэння школы яна зацікавілася сучаснай беларускай […]

БЕЛАРУСКАЕ СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА Ў БЕЛАСТОКУ

28 жніўня — 8 кастрычніка 2015 Галерэя Арсенал, Беласток, Польшча Выстава «ZBOR. Канструюючы архіў» ўяўляе сабой вынік дзейнасці даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR. У пачатку 2015 на партале kalektar.org пачаў працу рэсурс ZBOR — часопіс-архіў аб праграмных творах беларускіх мастакоў, калектываў і інстытуцыяў, а таксама значных з’явах сучаснага мастацтва Беларусі. Выстава ўяўляе сабою зрэз мастацкага досведу беларускага […]

Праект «Сіла абстракцыі»: польскае мастацтва

2 верасня 2015 года а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё праекта «Сіла абстракцыі», на якім будуць прадстаўлены работы пяці маладых польскіх мастакоў. Арганізатарамі праекта выступаюць culture.pl*, галерэя Ле Гуэрн, Польскі інстытут у Мінску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Куратар: Міхал Яхула. Мастакі: Барташ Какасіньскі, Гжэгаж Казэра, Павел Матышэўскі, Ізабэла […]

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ pARTisan №28: ГЕНЕРАЦЫЯ НУЛЬ?

25 жніўня ў прасторы Studio67 (Партызанскі пр., 2) у 19.00 адбудзецца прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошняе дзесяцігоддзе. «Можна з упэўненасьцю сказаць, што ў Менску пачынае зьяўляцца аўдыторыя, і мастак становіцца публічнай фігурай, аб’ектам увагі ня толькі замоўцаў або прафэсіяналаў, але й максымальна шырокага й адначасова хоць бы мінімальна падрыхтаванага гледача». Наталля Гарачая Героямі і тэмамі гэтага нумара сталі: Алеся Жыткевіч, […]

BELARUSIAN MUSEUM OF THE SOVIET: OWN PLACE IN THE EPOCH

Is a (post-) Soviet Museum or the Museum of the Soviet necessary in Belarus? What form can it take, and how would it differ from similar museums in other former Soviet bloc countries?

БЕЛАРУСКІ МУЗЭЙ ПРА САВЕЦКАЕ: ЎЛАСНАЕ МЕСЦА Ў ЭПОСЕ

Пра тое, ці патрэбны музэй савецкага ў Беларусі, у якой форме ён можа зьявіцца й чым будзе адрозьнівацца ад падобных інстытуцыяў іншых краінаў постсавецкай прасторы, разважаюць гісторык, Аляксей Братачкін, прадстаўніца «Беларускага архіву вуснай гісторыі» Ірына Раманава й культуроляг Вольга Раманава

Алесь Плотка выдаў медыя-нізку вершаў Spes Phtisica

Алесь Плотка, (беларускі творца, таксама вядомы пад псеўданімам Байсан), выдаў медыя-нізку вершаў Spes Phtisica. Падборка вершаў пабудаваная ў храналагічным парадку і ахоплівае перыяд са снежня па ліпень, калі аўтар праходзіў курс лекавання туберкулёзу, дзякуючы якому і з’явілася назва мультымедыйданага міні-выдання. Творы запісаныя ў Lo-fi якасці і знітаваныя разам з дапамогай інструменту Knightlab, які дазваляе аб’ядноўваць медыйны кантэнт і дэманстраваць дакладную храналогію з’яўлення. Каментуе аўтар, — […]

Выставачны праект па выніках штогадовага эка-пленэра «Памежны стан»

6 — 30 жніўня 2015 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) «Памежны стан» Памежны эфект у прыродзе — гэта тэндэнцыя да павелічэння разнастайнасці, альбо колькасці відаў на межах экасістэм. Так розныя асяроддзі ў працэсе сутыкнення ўзбагачаюць адно адное і ствараюць адметную, надзвычай урадлівую прастору. Гэты эфект — заканамернасць, актуальная таксама для людскога існавання і свядомасці. Мяжа тут — не заўсёды абмежаванне, але магчымасць убачыць іншы свет, […]

Серыя выставачных праектаў «Б.Д.С.М. — Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва»

З 1 па 31 жніўня 2015 у рамках даследчага і выставачнага праекту «Б.Д.С.М. — Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва» маюць экспанавацца выставы культурнага інтэграцыйнага праекту «OpenЖнівень» — фотавыстава Івана БЕСЕРА «Шафа» і выстава графікі Аркадзя ТРАПІНКІНА. Традыцыйная цялеснасць канчаткова знікае на мяжы ранняй і позняй мадэрнасці, а замест яе з’яўляецца новая — сексуалізаваная цялеснасць, якая падвяргаецца татальнай псіхалагізацыі. У традыцыйнай культуры людзі не цураліся ўласнага цела [Ж. Ле Гоф. Гісторыя цела…]. Натуральна, у целе […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

113 queries in 0,439 seconds.