Прэзентацыя нумара «pARTisan» і паказ фільма «Калгаснікі» Ягора Сурскага

26 студзеня, 19:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16) У красавіку 2016 года група студэнтаў з аўстрыйскага Універсітэта мастацтва і дызайну Лінца прыняла запрашэнне Аўстрыйскага культурнага форуму зрабіць даследчы праект, прысвечаны беларускім калгасам. На працягу тыдня маладыя мастакі пабывалі ў трох калгасах і сустрэліся з людзьмі, якія там працуюць і жывуць. Вярнуўшыся ў Аўстрыю, яны скампанавалі сабраны матэрыял — фатаграфіі, відэа і нататкі, што ў форме выставы «Калгасны […]

Школа «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё»

Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка», часопісам «Гарадскія тактыкі», «Архітэктурным Бюро 35» і беларускай партыяй «Зялёныя» запрашае на адукацыйную праграму. Мэта праграмы — развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Заяўкі прымаюцца да 12 лютага. Сёння грамадская прастора — гэта кропка канцэнтрацыі праблем развіцця горада: сацыяльных і культурных, палітычных і прававых, інфраструктурных і эканамічных. Паркі, плошчы, гандлёвыя цэнтры, вакзалы — ўсё гэта месцы сутыкнення гараджанаў, супольнасцяў, […]

Дыскусія з удзелам выбітнага ўкраінскага інтэлектуала Міколы Рабчука

У мінскім «Прэс-клубе» 24 студзеня адбудзецца публічная дыскусія «Геапаэтыкі/геапалітыкі: украінская і беларуская літаратуры і праблемы ідэнтычнасці на „посткаланіяльнай“ мапе Еўропы». Удзельнікі: Мікола Рабчук — паэт, перакладчык, публіцыст, культурны і палітычны аналітык, віцэ-прэзідэнт Украінскага ПЭН-клубу. Наталка Бабіна — пісьменніца, грамадская дзяячка Андрэй Хадановіч — паэт, пераклачык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Мадэратар — паэт і філосаф Ігар Бабкоў. Адрас «Прэс-клуба»: Мінск, вуліца Веры Харужай 3, офіс 601. Пачатак а 19-30, уваход — […]

Дыскусія «Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння»

16 студзеня, 19-00 Кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а) Запрашаем на дыскусію «Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння» У траўні 2015 года «pARTisan» зладзіў выставу «Мінск. Нонканфармізм 1980-х», на якой былі прадстаўленая ўнікальная фотадакументацыя жыцця неафіцыйнай мастацкай сцэны часоў перабудовы. Зараз у «Калекцыі Партызана» рыхтуецца адмысловае выданне з матэрыяламі выставы і тымі архівамі, якія не ўвайшлі […]

Выставачны праект «Пра Каханне»

7 — 31 студзеня 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Павел Корбус, Юлія Якубоўская, Эмрах Гёкдэмір (Польшча-Турцыя) Выставачны праект «Пра Каханне»* Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе інтэрактыўны выставачны праект «Пра Каханне» які з пачатку 2014 года быў рэалізаваны ў розных гарадах Еўропы. Мэта дадзенага праекта — пабудаваць супольнасць людзей вакол канцэпту кахання ў Мінску. Мастакі праекта — Павел Корбус, Эмрах Гёкдэмір і Юлія Якубоўская […]

Карціна маслам: Naka раздасць інвестарам «Гульні ў праўду» душэўныя лоты

Гурт Naka Piano працуе над новым праектам «Гульня ў праўду», у межах якога будзе запісаны новы альбом і пройдзе яго прэзентацыя. Узяць удзел у фінансаванні можа кожны на старонцы праекта на платформе Ulej. Cярод лотаў для інвестараў – абавязковы ў такім выпадку дыск, квіток на прэзентацыю і нават карціна маслам. Максімум душэўнасці замест формулы «тавар-грошы-тавар». За […]

«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 16.

Начны рамізнік (СССР, 1928, 57 хв.) Рэжысер: Георгі Тасін. У ролях: Амвросі Бучма, Марыя Дюсымэц’ер, Карл Томскі, Юры Шумскі. Апошні шэдэўр аднаго з забытых герояў ранняга ўкраінскага кіно. Псіхалагічны трылер часоў рэвалюцыі, у якім візуальная вытанчанасць знянацку перакрывае і пераважвае “правільны” палітычны пасыл. Шыкоўны фінальны экшн з кульмінацыяй на адэскай Пацёмкінскай лесвіцы. 21 снежня. Кнігарня […]

Штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў

24 снежня 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў «Каляды над горадам» Адкуль прылятаюць Каляды? Можа, яны нараджаюцца недзе ў гарадскім паветры, ці расквітаюць па-над кварталамі? Сёлета нам хочацца разам пашукаць гэтае свята сярод агнёў на яліне, водару мандарын, вільготных ад снегу рукавіцах ды салодкага імбірнага печыва. Гэтым разам мы […]

НОВЫ НУМАР «pARTisan: КАЛГАСНІЦА»!

Мы радыя прэзентаваць новы нумар альманаха «pARTisan», прысвечаны фігуры калгасніцы ў беларускай гісторыі і культуры. Нумар здзейснены ў межах выставачнага праекта «Калгасны осмас лактозы», які быў паказаны ў Мінску ў лістападзе гэтага года.   У красавіку 2016 году група студэнтаў з аўстрыйскага Універсітэта мастацтва і дызайна Лінца прыняла запрашэнне Аўстрыйскага культурнага форума  зрабіць даследчы праект, прысвечаны беларускім калгасам. На працягу […]

Лекцыя ад Паўла Касцюкевіча і новыя кнігі Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай

18 снежня. Лекцыя «Бабароза выходзіць на сцяжыну вайны. Шляхаводнік па габрэйскім гумары» …першы смех у гісторыі чалавецтва вырваўся з вуснаў прамацеры Сары, жонкі Абрагама, калі Ўсявышні паабяцаў ёй, што яна зацяжарыць у 89 гадоў… Што змянілася з тых часоў у габрэйскай гумарыстычнай галіне і хто ў сыноў Ізраіля смяецца апошнім? Адказы на гэтыя пытанні будзем шукаць на лекцыі пісьменніка, перакладчыка ізраільскай літаратуры, аўтара сямейнай сагі «План Бабарозы» Паўла Касцюкевіча. […]

The BLACK Night OUT

He asked me what I want and as I was thinking of getting fucked by Joey I suddenly blurted out «GIVE IT TO ME BABY I WANT YOU TO FUCK ME» and I put my hand on my mouth suddenly and again tried to cover my boobs and pussy infront of those 3 black guys […]

Аўтограф-сесія Сашы Раманавай у кнігарні «Логвінаў»

14 снежня ў кнігарні Логвінаў (Незалежнасці 37а) адбудзецца аўтограф-сесія журналісткі і пісьменніцы Сашы Раманавай. Гэтая аўтограф-сесія — выдатная нагода паразмаўляць у прываце з аўтаркай нашумелай кнігі «Марцев». Пачатак а 19.

Выставачны праект «Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)»

8 — 20 снежня 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Упершыню ў публічнай прасторы прагучыць сур’ёзная і маладаследаваная тэма, прысвечаная лёсу псіхіятрычных хворых у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны. Выстава «Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)» уяўляе сабой сістэматызацыю даследаванняў гісторыкаў і псіхіятраў Беларусі і Германіі. У перыяд Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых краінах Еўропы таго часу, былі знішчаныя пацыенты псіхіятрычных лякарняў. Памяць […]

Штогадовае шоў КАЛЯДНЫ ФЭСТ — 2016

25 снежня. Клуб Re:public. Пачатак 17:30. Удзельнічаюць: СТАРЫ ОЛЬСА, ПАЛАЦ, IRDORATH, ZNICH, TROLLWALD, VURAJ, ГІСТРЫЁН і інш. Святочная атмасфера, любімыя гурты, шматлікія конкурсы, шыкоўныя прызы! Усім, хто прыйдзе ў святочных касцюмах — падарункі ад арганізатараў! Кошт квіткоў: 20р. — прома-кошт, танцпол. 100 квіткоў. 25р. — астатнія, танцпол. 30р. — у дзень канцэрта. 35р. — месца за […]

На 13-годдзі парталу Tuzin.fm назавуць «Герояў году»

12 снежня ў мінскім клюбе «Грай» партал Tuzin.fm справіць 13-годдзе і ўручыць прэмію «Героі году» за 2016-ты. Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях – «Адкрыццё» і «Героі». На званне «Адкрыццё году» сёлета прэтэндуе дзевяць намінантаў – гэта гурты Ferris Wheel, Intelligency,The Superbullz, Barrokka, SnopSnou, Sakramant, спевакі Рэй, Ільля Фаляжынскі ды бітмэйкер Tony Fadd. «Пры выбары намінантаў […]

Прэзентацыя вынікаў адукацыйнага праекта «10 майстэрняў»

1 — 2 снежня 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Удзельнікі: майстэрня Антаніны Слабодчыкавай: Вольга Баравікова, Ганна Бундзелева, Крысціна Брукштын, Аляксандр Сон, Ілона Дзяргач, Таццяна Лапко. майстэрня Жанны Гладко: Наталка Кірылка, Вікторыя Кірыльцава, Ліліт Антанян, Васіліса Паляніна-Календа, Леся Пчолка, Кацярына Смурага, Алена Галавіна, Настасся Храловіч, Надзея Саяпіна-Гендрусева, Віка Біран, Ганна Бундзелева, Кацярына Ганчарык, Вольга Трубіна. 1 — 2 снежня 2016 у […]

Афіша кнігарні логвінаЎ. 30 лістапада — 5 снежня

30 лістапада. Кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00. «Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 15. Два дні (УССР, 1927, 57 хв.) Рэжысёр: Георгі Стабавы. У ролях: Іван Замычкоўскі, Сяргей Мінін, Вольга Назарава, Мілі Таўт-Карсо, Аляксандр Чувераў. Чарговы эпізод з серыі невядомых шэдэўраў украінскага кіно. Псіхалагічная драма часоў грамадзянскай вайны ў Расіі, дзе кожны бок адначасова жахлівы і прыцягальны. Калі сёння […]

Сінгл Plus375. Buben Naruszewicz Baisan анансавалі двайны альбом

Трыа Buben Naruszewicz Baisan выдала дэбютны сінгл Plus375.  Трэкі на англійскай і беларускай мовах дасяжныя на Soundcloud. Рэліз анансуе будучы двайны дзвюхмоўны альбом, які будзе прэзентаваны зімой. Праект аб’ядноўвае творцаў трох пакаленняў, яго прататыпам з’яўляецца песня Валерыя Меладзэ і Віагра «Три реки». Бясконцыя сусветы Бубена, глыбокая імправізацыя Нарушэвіча і лірычны герой Байсана — тры плыні аб’ядналіся, каб утварыць акіян эксперыментальный музыкі.

Выставачны праект «Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)»

8 — 20 снежня 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Упершыню ў публічнай прасторы прагучыць сур’ёзная і маладаследаваная тэма, прысвечаная лёсу псіхіятрычных хворых у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны. Выстава «Ад дэгуманізацыі да забойства: лёс псіхіятрычных хворых у Беларусі (1941–1944 гг.)» уяўляе сабой сістэматызацыю даследаванняў гісторыкаў і псіхіятраў Беларусі і Германіі. У перыяд Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых краінах Еўропы таго часу, былі знішчаныя пацыенты псіхіятрычных лякарняў. Памяць […]

«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 15.

30 лістапада. Кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00. Два дні (СССР, 1927, 57 хв.) Рэжысер: Георгі Стабавы. У ралях: Іван Замычкоўскі, Сяргей Мінін, Вольга Назарава, Мілі Таўт-Корсо, Аляксандр Чувераў.   Чарговы з серыі невядомых шэдэўраў украінскага кіно. Псіхалагічная драма часоў грамадзянскай вайны, дзе кожны бок адначасова жахлівы і прыцягальны. Калі сёння ў тваёй сядзібе — чырвоныя, праз дзень — белыя, а потым — зноў […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology