Прэзентацыя каталога Сяргея Кірушчанкі з «Калекцыі пАРТызана»

У «Ноч Музеяў», 21 траўня ў Галерэі «Ў» (Пр. Незалежнасці 37а) а 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча з класікам беларускага абстракцыянізму — Сяргеем Кірушчанкам. Сустрэча адбудзецца ў фармаце прэзентацыі персанальнага каталога. Выданне каталога — частка серыі «Калекцыя пАРТызана», якая выходзіць з 2009 года і адносіцца да энцыклапедычнай візуальнай азбукі сучаснага беларускага мастацтва. Альбом, прысвечаны Сяргею Кірушчанку, ахоплівае практычна 40-гадовую гісторыю развіцця творчага шляху мастака. Сустрэча — унікальная […]

Нефармальная урбаністычная канферэнцыя #Я_ГОРАД

«Мінскае роварнае таварыства» ў супрацоўніцтве з таварыствам «Зялёная сетка», «Лятучым ўніверсітэтам» і альманахам «Гарадскія тактыкі» запрашаюць прыняць удзел у нефармальнай урбаністычнай канферэнцыі #Я_ГОРАД, прысвечанай ўзаемадзеянню жыхароў Мінска з гарадскім асяродзем сваёй сталіцы. Апошнім часам, у людзей, якія з хваляваннем сочаць за працэсам стварэння гарадской прасторы Мінска назапасілася мноства пытанняў і прапаноў датычных спрэчных аспектаў ген.плана, стварэння і ліквідацыі работ вулічных мастакоў, транспартнай інфраструктуры і развіцця прадпрымальніцтва […]

Афіша кнігарні логвінаЎ. 18 траўня — 22 траўня

18 траўня — «Серадовішча» з Андрэем Хадановічам «МЫ ПАМРЭМ НЕ Ў ПАРЫЖЫ»: паэзія Наталкі Білацарківец 18 траўня, 19.00, кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а) Наталка Білацарківец (1954) — магчыма, найлепшая ўкраінская паэтка-«васьмідзясятніца». Аўтарка пяці знакавых паэтычных зборнікаў, кожны зь якіх даўно разабраны на цытаты. Аўтарка геніяльнага верша, што зрабіўся словамі песьні «Мы памрэм не ў Парыжы». 21 траўня — Начная экскурсія па літаратурным Мінску «Ноч музеяў» з Адамам Глобусам і кнігарняй логвінаЎ Адам Глобус з ліхтаром […]

Адукацыйны праект «10 майстэрняў»: курс Аляксея Лунёва

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм, якія вядуць сучасныя мастакі. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс, а таксама адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы. Трэці курс адукацыйнага праекта называецца «Штодзённасць як фармальная нагода для фармавання праекта. Практыка вядзення дзённіка», аўтар — Аляксей Лунёў. На працягу 6 дзён 4 удзельнікі […]

Афіша кнігарні логвінаЎ. 13 траўня — 17 траўня

13 траўня «Украінская калекцыя з Максімам Жбанковым», сеанс 4 Глядзім і абмяркоўваем стужку «Вавілён ХХ» (1979, рэж. Іван Мікалайчук, 95 хв.) Рэжысёрскі дэбют суперзоркі ўкраінскіх 1960-х — харызматычнага актора, музыкі ды заўзятага культур-актывіста з Галіччыны. Экранізацыя рамана Васіля Зямляка «Лебядзіная зграя». Як жыць пасля рэвалюцыі? Для жыхароў невялічкай вёскі Вавілён простага адказу няма. Свет нечакана апынуўся падзеленым на два варожыя бакі. І раптам тэрмінова трэба […]

МАСТАК ВА ЎМОВАХ «КРЭАТЫЎНАЙ ІНДУСТРЫІ»

14 красавіка ў межах фестывалю «Artes Liberales — Паэтыка працы» адбылася дыскусія «Мастак як ІП? Ва ўмовах крэатыўнай індустрыі». У дыскусіі прынялі ўдзел: мастакі Аляксей Талстоў і Bazinato, арт-менеджар Яўген Бальшакоў, арт-дырэктарка Галерэі «Ў» Ганна Чыстасердава. Мадэратарка Таня Арцімовіч. Паняцце «творчы работнік» у Беларусі, а таксама ягоныя правы і статус вызначаюцца і рэгулююцца Законам ад 16 снежня 1999 г. № 342-З «Аб творчых саюзах i творчым […]

ZBOR. РУХ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА. КІЕЎ

З 31 сакавіка па 6 траўня 2016 года ў Кіеве ў прасторы «ІЗАЛЯЦЫІ» адбылася выстава «ZBOR. Рух беларускага мастацтва» (куратары А. Дурэйка і М. Тымінько)

Афіша кнігарні логвінаЎ. 7 — 8 траўня

7 траўня. Прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага ў Пінску Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука. Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка (Пінск, вуліца Горкага 15). Уваход — вольны. Пачатак а 18.30 8 траўня. Прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага ў Мінску Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена […]

World Press Photo 2016 у Менску!

4 траўня — 24 траўня прастора ЦЭХ (першы паверх), вул.Кастрычніцкая, 16 Журы 59-га штогадовага конкурсу World Press Photo абрала выяву аўстралійскага фатографа Уорэна Рычардсана фотаздымкам года 2015. У. Рычардсан – незалежны фатограф, цяпер жыве ў Будапешце, Венгрыя. Ён распавёў, як зрабіў гэты здымак: Я жыў разам з бежанцамі ў памежным лагеры на працягу пяці дзён. […]

Афіша кнігарні «логвінаЎ». 29 красавіка — 2 траўня

29 красавіка — Цыкл кінапаказаў «Украінская калекцыя» з Максімам Жбанковым«, сеанс 3 Прагляд і абмеркаванне стужкі «Белая птушка з чорнай метай» (1971, рэж. Юры Ільенка, 99 хв.) 29 красавіка. Кнігарня Логвінаў. Пачатак а 19. Уваход — вольны. Эпічная меладрама ад аператара «Ценяў забытых продкаў». Жыццё на скразняку эпохаў. Чатыры браты з румынска-ўкраінскага памежжа крочаць — часам разам, часцей паасобку — праз дзве вайны і […]

Персанальная выстава Захара Кудзіна

5 — 29 траўня 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Персанальная выстава Захара Кудзіна / Беларусь «Жывапіс левым вокам» Адкрыццё: 5 траўня 2016 г. а 19-й гадзіне. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе адкрыццё персанальнай выставы маладога беларускага мастака Захара Кудзіна «Жывапіс левым вокам». Захар Кудзін — адзін з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення мастакоў, якія займаюцца сучасным жывапісам. Пражыўшы два гады ў Нью-Ёрку і пераасэнсаваўшы вопыт сучаснага […]

«Серадовішча» з Андрэем Хадановічам: Тры пярсцёнкі Антоныча

27 красавіка, 19.00 Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) Ён быў закаханым у жыццё паганцам і насіў сонца ў кішэні, рос разам з травой і стварыў «Зялёнае евангелле». Паводле іншай версіі, быў хрушчом і жыў на вішнях — тых самых, што апяваў Шаўчэнка. А яшчэ львоўскім дэкадэнтам, што напісаў «Баладу пра блакітную смерць». Багдан-Ігар Антоныч (1909-1937), самы таямнічы, містычны й рафінаваны ўкраінскі паэт возьме ахвочых у патройныя абдымкі, атуліўшы пярсцёнкам […]

Адкрыццё новай выставачнай прасторы «Ў падвал» і прэзентацыю праекта Аляксея Талстова.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае на адкрыццё новай прасторы «Ў падвал» і прэзентацыю праекта Аляксея Талстова.  1 траўня а 17-00 адкрыецца галерэя «Ў падвал». Першым праектам прадстаўленым у ёй будзе інсталяцыя маладога мастака Аляксея Талстова «Гэта так прыгожа!». 1 — 29 траўня 2016 Галерэя «Ў падвал» (пр. Незалежнасці 37а)   Новая прастора «Ў падвал» дае мастакам, даследчыкам і актывістам сучаснага мастацтва магчымасць супрацы з галерэяй, […]

Пяцісотгоднасць! Распачынаем кампанію да юбілею беларускага кнігадруку

6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе выдаў першую беларускую кнігу — раней за многія суседнія народы беларусы вырваліся наперад у інавацыйнай гонцы «культурных гаджэтаў». Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» абвяшчаюць кампанію «Пяцісотгоднасць», прысвечаную юбілею беларускага друку. Арганізатары прапануюць адпаведна значнасці падзеі годна сустрэць і адсвяткаваць 2017 год шэрагам мерапрыемстваў для шырокай […]

Конкурс эсэ «Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты»

Беларускае мысленне — неад’емная частка нашай культуры і ідэнтычнасці. Ідэі, канцэпты і ўяўленні, што нараджаліся на гэтай зямлі з’яўляюцца падмуркам і крыніцай для разумення культурай самой сябе, спробамі ўгледзецца ў свае мінулае і будучыню, складнікам самастойнага еўрапейскага мыслення, умовай самаасэнсавання і развіцця. Але на жаль імёны мысляроў, іх ідэі і канцэпты вельмі слаба ўсвядомлены і «узяты» у культуру і ідэнтычнасць беларусаў. Цягам апошняга году ў межах кампаніі «Цытуй сваё» шэраг […]

Майстар-клас «Ад Догмы да Оскара» Оле Хрысціяна Мадсана

ФЕСТЫВАЛЬ КІНО ПАЎНОЧНЫХ КРАІН «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» 21-24 красавіка 2016, Мінск / Віцебск Оле Хрысціян Мадсан наведае Беларусь 22-25 красавіка 2016 у рамках фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне». 22 красавіка ён сустрэнецца з гледачамі на паказе свайго фільма «Ітсі-Бітсі», а наступным дзём, 23 красавіка, з 15:00 па 17:00 правядзе майстар-клас на тэму «Ад Догмы да […]

Лекцыя «Камера як даследчы інструмент у сацыяльных навуках»

Праект «Еўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Еўропы» Лекцыя-семінар Іллі Уцехіна «Камера як даследчы інструмент у сацыяльных навуках» 23 красавіка (субота), 17-00 Прастора «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная, 20, памяшканне 1H) У выніку таго, што этнограф узяў у рукі фотаапарат (а потым і кіна- і відэакамеру), яго праца ў полі моцна змянілася. Выкарыстанне візуальнай тэхналогіі дазволіла адкрыць новыя сферы даследавання, прапанаваць новыя метады аналізу, а таксама […]

Лекцыя Джорджа Кэры пра патэнцыял сферы культуры і крэатыўных індустрый

Праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» ў супрацы з праграмай «Культура і Крэатыўнасць» Лекцыя Джорджа Кэры «Як Беларусь можа выкарыстоўваць патэнцыял сферы культуры і крэатыўных індустрый?» 19 красавіка (аўторак) 19:00 Прастора «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная, 20, помяшканне 1H) 19 красавіка (аўторак) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» ў супрацы […]

Дзве лекцыі ад гасцей Фестывалю кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне»

ФЕСТЫВАЛЬ КІНО ПАЎНОЧНЫХ КРАІН «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» 21-24 красавіка 2016, Мінск / Віцебск Мар’я Пююкко (Фінляндыя) – рэжысёрка, акторка, сцэнарыстка Мар’я Пююкко (нар. 26 сакавіка 1975) – фінская рэжысёрка, акторка, сцэнарыстка, магістр мастацтваў (2008), кастынг дырэктарка з вялікім стажам. Яна адна з найбольш яскравых і таленавітых прадстаўніц новай генерацыі фінскіх кінематаграфістаў, скончыла найгалоўнейшы мастацкі ўніверсітэт у […]

Афіша кнігарні логвінаЎ. 13 красавіка – 20 красавіка

13 красавіка. — «Альзо шпрэх Падарвянскі, або Х.лі ня ясна?» «Серадовішча» з Андрэем Хадановічам. Вечар палітнекарэктнай драматургіі самага скандальнага ўкраінскага пісьменніка, майстра эпатажу й ненарматыўнай лексікі Леся (Аляксандра Сяргеіча) Падарвянскага. Усё, што вам трэба ведаць пра Паўліка Марозава, Жана Марэ і ягоных сяброў, калгаснікаў, хцівых павіянаў і феномен дацкага кацапізму. Без цэнзуры. Дзецям да 18-ці — толькі ў суправаджэнні цынічных дарослых! 13 красавіка, 19.00, кнігарня логвінаЎ […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

120 queries in 2,670 seconds.