22 КАСТРЫЧНІКА – ВЫСТАВА «ЛЮДМІЛА РУСАВА. ТАТАЛЬНЫ ПЕРФОРМАНС»

медыяпраект «pARTisan» 22.10 – 08.11.2015 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) ЛЮДМІЛА РУСАВА. ТАТАЛЬНЫ ПЕРФОРМАНС фота- і відэадакументацыя З архіваў: Мастацкага музея ў Віцебску, Аляксея Андрэева, Ірыны Бігдай (Галерэя «Шостая лінія»), Юрыя Іванова, Юрыя Ігрушы (BelFilm Group), Артура Клінава («pARTisan»). Імя мастачкі Людмілы Русавай (1954 — 2010), яскравай прадстаўніцы беларускага сучаснага мастацтва 1980-1990 гадоў, ужо неаднаразова ўзнікала […]

НОБЕЛЕЎСКАЯ ПРЭМІЯ ПА ЛІТАРАТУРЫ 2015: СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца, чые гісторыі занатавалі тысячы асобных галасоў, якія расказваюць  пра распад Савецкага Саюза, атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015. Шведская акадэмія, абвясціўшы яе перамогу, высока ацаніла «поліфанічнасць твораў» Алексіевіч, апісваючы іх як «помнік пакутам і мужнасці ў наш час». pARTisan шчыра рады за тое, што нашая зямлячка Святлана Алексіевіч атрымала гэтую прэмію. Гэта вельмі значны […]

THE NOBEL PRIZE IN LITERATURE 2015: SVETLANA ALEXIEVICH

Svetlana Alexievich, the Belarusian writer whose oral histories have recorded thousands of individual voices to map the implosion of the Soviet Union, has won the Nobel prize for literature. The Swedish Academy, announcing her win, praised Alexievich’s «polyphonic writings», describing them as a «monument to suffering and courage in our time».   pARTisan is happy that our countrywoman Svetlana Alexievich took this prize. […]

Men’s Fest абвесціў поўны лайн-ап фестывалю: 15 гуртоў з трох краін!

Штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men’sFest абвесціў поўны лайн-ап выступоўцаў. У гэтым годзе ён пройдзе ў двухдзённым фармаце ў Берасці 24-25га кастрычніка і аб’яднае дзесяць выступоўцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы: TT-34, Jinjer, TerraKod, Rise in Rage, Re1ikt, Zolki Band, Exist M, ForHeaven’sSake, Frostbite,  Sciana. У першы дзень да іх таксама далучыцца пяцёрка канкурсантаў, якія пазмагаюцца за каштоўныя […]

Абвешчаны шорт-ліст прэміі «ПрайдзіСвет». Уручэнне 30 верасня

Журы агучыла шорт-ліст прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшую перакладную кнігу 2014 года. Пераможцаў прэміі ў трох намінацыях назавуць 30 верасня ў 19:00 у кнігарні «Логвінаў». У кароткі спіс прэміі, якая будзе ўручацца ўжо ў шосты раз, увайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі: Проза Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: «Кнігазбор» (пераклад са шведскай) Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. […]

ВЫСТАВЫ МАРЦІНА ПАРА І РЫМАЛДАСА ВІКШРАЙЦІСА Ў МЕНСКУ

24 верасня ў 17.30 запрашаем Вас на адкрытую сустрэчу з удзельнікам праекта Рымалдасам Вікшрайцісам. Адкрыццё выставы адбудзецца 24 верасня ў 19.00. 24.09. — 18.10.2015 Галерэя сучаснага мастайтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а) Каўнасская Фотагалерэя, галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляюць праект брытанскага фатографа Марціна Пара і літоўскага фатографа Рымалдаса Вікшрайціса «Рэальны Свет» Першая сустрэча гэтых двух фатографаў адбылася ў 2009 годзе ў рамках Еўрапейскага фестывалю фатаграфіі «Сустрэчы ў Арлі». Там […]

Жадан пераспяваў Вольскага для праекту «Global Reload»

Сумесны праект «Global Reload», задуманы кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і парталам Tuzin.fm, папоўніўся новай песняй. Рок-зорка ўкраінскай паэзіі Сяргей Жадан і харкаўскі ска-панк гурт «Собаки в космосі» пераасэнсавалі па-ўкраінску песню гурта «Мроя». Музыкі выбралі знакамітую песню «Рок-музыкант» аўтарства Лявона Вольскага і Ўладзіміра Давыдоўскага. «Я папрасіў калегаў па гурце выбраць штосці, што ім спадабаецца з творчасці “Мроі”. Бо “Мрою”, N.R.M. ды […]

Названыя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0»

Аргкамітэт конкурсу вызначыў уладальніка Гран-Пры, двух лаўрэатаў, а таксама адзначыў спецпрызамі яшчэ трох выканаўцаў. Конкурс «Заспявай 2.0» стартаваў сёлета увесну. Маладым выканаўцам (да 27 год) прапаноўвалася паўдзельнічаць у дзвюх намінацыях – «Спяваная паэзія» і «Кавер» (на беларускую кампазіцыю). Усяго было пададзена 50 заяваў: 23 – на «Кавер», 34 – на «Паэзію». Некаторыя выканаўцы бралі ўдзел […]

ПРАГРАМА «МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ» 2015

Восенню мінулага года ў Беларусі ўпершыню стартаваў «Месяц фатаграфіі ў Мінску» — калейдаскоп культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, арганізаваных ініцыятыўнай групай натхнёных фатографаў і арт-менеджараў. «Месяц фатаграфіі ў Мінску» выклікаў вялікую цікавасць у сталічнай публікі: выставы, мультымедыя-паказы і прэзентацыі наведалі больш за 10 000 чалавек, а агульны аб’ём аўдыторыі склаў каля 250 000 гледачоў. У мерапрыемствах […]

Oktoberfest у Камарова. Хмель жывой музыкі!

З 25 верасня да 10 кастрычніка ў загарадным комплексе Камарова, што ў 5 кіламетрах ад Мінску, пройдзе свята жывой музыкі і гастранамічнага задавальнення Oktoberfest, у межах якога адбудзецца пяць канцэртаў вядучых гуртоў Беларусі. Свята праходзіць пад слоганам «Хмель жывой музыкі!», у яго межах запланавана багата цікавостак. Штодня з 25 верасня да 10 кастрычніка на тэрыторыі загараднага комплексу «Камарова village» будуць працаваць зоны актыўнасці, праводзіцца конкурсы і спартовыя мерапрыемствы і, канечне ж, гасцей чакаюць далікатэсы […]

DISCUSSION «INTELLECTUAL RESISTANCE: NEW STRATEGIES»

On September 8, 2015 in Gallery Y pARTisan orginised the discussion «Intellectual Resistance: new strategies» with a presentation of the Foundation IZOLYATIYA from Kiew

ДЫСКУСІЯ «ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ СУПРАЦІЎ: НОВЫЯ СТРАТЭГІІ»

8 верасня 2015 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбылася дыскусія «Інтэлектуальны супраціў: новыя стратэгіі», у межах якой таксама адбылася прэзентацыя Фонду «ІЗАЛЯЦЫЯ. Платформа культурных ініцыятыў»

Беларускія мастакі ў «АРТ ПРАСПЕКЦЕ 2015» / Санкт-Пецярбург

Праекты Андрэя Дурэйкі, Ігара Саўчанкі і Сяргея Шабохіна будуць прадстаўленыя ў межах Фестываля паблік-арта «АРТ ПРАСПЕКТ» у Санкт-Пецярбургу.  Фестываль «АРТ ПРАСПЕКТ» — найбуйнейшы штогадовы фестываль паблік-арта ў Санкт-Пецярбургу. Заснаваны некамерцыйнай арганізацыяй CEC ArtsLink у 2012 годзе, фестываль мяняе звыклы гарадскі ландшафт і напаўняе вуліцы, двары, паркі і іншыя грамадскія прасторы творамі сучаснага мастацтва. У 2015 годзе фестываль «АРТ ПРАСПЕКТ» атрымаў падтрымку Камітэта па культуры […]

«ТЭАРТ-2015»: БЕЛАРУСКІ ТЭАТРАЛЬНЫ ШОУКЕЙС

Упершыню ў межах Міжнароднага форуму «ТЭАРТ» з 1 па 5 кастрычніка пройдзе тэатральны шоукейс. На паказы самых заўважных беларускіх спектакляў апошніх гадоў запрошаны крытыкі і прадзюсары з Еўропы. Шоукейс — актуальны і да гэтага часу нерэалізаваны ў Беларусі фармат тэатральных агледзінаў. Такога кшталту фестываль арыентаваны на міжнародную прафесійную публіку, а яго мэта — пазнаёміць замежных экспертаў з выбранымі пастаноўкамі беларускага тэатра. Як і на мінулагодніх форумах, праграма называецца Belarus Open. Яе куратарам выступіла тэатразнаўца […]

ВЕЧАРЫНКА ЭЛЕКТРОННАЙ ТАНЦАВАЛЬНАЙ МУЗЫКІ

12 верасня 2015 года ў паб-клубе «Бруге» пры падтрымцы Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і Інстытута імя Гётэ ў Мінску адбудзеца вечарынка электроннай танцавальнай музыкі ў стылях techno,tech-house, deep-tech з удзелам дыджэяў з Берліна, Парыжа і Мінска. Camea (BPitch Control, Get Physical, Берлін) – не проста дыджэй, яна яшчэ і прафесійна грае на фартэпіяна ў класічным і джазавым стылях, а таксама на […]

Прэмія часопіса «ПрайдзіСвет» будзе ўручаная 30 верасня

Рэдакцыя часопіса «ПрайдзіСвет» паведамляе, што прэмія будзе ўручаная 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка. Сёлета прэмія за найлепшы пераклад на беларускую мову ў трох намінацыях — «Проза», «Паэзія» і «Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет» — будзе ўручацца ў шосты раз.  У журы прэміі ўвайшлі: Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Доўгі спіс прэміі: Проза Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф […]

Адкрыты прыём заявак на «BULBAMOVIE» 2015

V Варшаўскі Фестываль Беларускага кіно «BULBAMOVIE» 2015 абвяшчае конкурс для кінатворцаў з Беларусі! Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» ужо ў пяты раз адбудзецца ў Варшаве 23-25 кастрычніка. Гэта бадай адзіная магчымасць пабачыць на вялікім экране ўвесь спектр незалежнай беларускай кінавытворчасці. «Пасля чатырох гадоў працы ў нас акрэсліліся дзве мэты фестывалю Bulbamovie: прамоцыя беларускага кінэматографу ў Польшчы ды падтрымка і адукацыя маладых беларускіх кіношнікаў», — падсумоўвае дырэктар […]

ПАКАЛЕННЕ Y: ТРЭБА РЫЗЫКАВАЦЬ

25 жніўня 2015 года ў прасторы Studio67 адбылася прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошнія некалькі год. У межах прэзентацыі прайшла дыскусія, прысвечаная адметнасці мастацтва новай хвалі

ФОРУМ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА «ТЭАРТ»: ЛЕПШАЕ З УСЯГО СВЕТУ!

Юбілейны Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пройдзе з 29 верасня па 23 кастрычніка. Квіткі на галоўную тэатральную падзею горада можна ўжо сёння набыць на сайце www.teart.by, а таксама на сайце і ў касах www.kvitki.by, на сайце і ў касах НАТ імя Янкі Купалы. ТЭАРТ. Легенды V Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» прадставіць гледачам работы легендарных рэжысёраў сусветнага тэатра. Упершыню ў Менск прыедзе швейцарскі рэжысёр Даніэле Фінцы Паска, які здабыў міжнароднае прызнанне […]

Краўдфандынгавая кампанія: выдадзім Шэрлака Холмса па-беларуску!

Часопіс «ПрайдзіСвет» запускае краўдфандынгавую кампанію, каб выдаць другую кнігу апавяданняў Артура Конана Дойла пра Шэрлака Холмса па-беларуску. Спадзяемся, многія з вас чыталі першую кнігу апавяданняў «Прыгоды Шэрлака Холмса» ў нашым перакладзе. Цяпер мы збіраем грошы на наступны зборнік — «Нататкі пра Шэрлака Холмса». Дзе камандзе перакладчыкаў-валанцёраў узяць сродкі на падрыхтоўку макету, паперу, працу друкарні, рэдактараў і карэктараў — вось загадка ХХІ стагоддзя, якую […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

107 queries in 0,432 seconds.