The opening of the exhibition and discussion project «OFFSIDE»

May 1 in Gallery Y the exhibition and discussion project «OFFSIDE» was opened

MAY 1-27, 2014 — ART PROJECT «OFFSIDE»

Which place does sport take in the cultural space of Belarus — in its artistic, ideological and urban dimensions? How does sport «mega-events» transform the city’s economy, its infrastructure and the daily practices of its citizens? Is sport a form of exploitation and discipline of the body? Can energy of collective experience be used beyond ideological goals?

Адкрыццё выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE»

1 траўня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбылося адкрыццё выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE»

7 траўня — адкрыццё праекта «Алфавіт» (Гомель)

7 траўня, 17:00 Галерэя Вашчанка (Гомель, Карповіча 4)  адкрыццё выставы сучаснага беларускага мастацтва «Алфавіт» На думку куратараў праекта, сёння прыйшоў час канструяваць наглядную сістэму каардынатаў беларускага сучаснага мастацтва. Як вядома, алфавіт аб’ядноўвае ўсе літары адной сістэмы пісьма ў выразную структуру. Праект «Алфавіт» аб’ядноўвае імёны/паняцці/значэнні, якія з’яўляюцца маркерамі актуальных працэсаў беларускага мастацтва, у адзіную ідэйна–прасторавую сістэму. Зразумела, што алфавіт беларускага сучаснага […]

Дзень народзінаў Уладзіміра Цэслера

Дзень народзінаў беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера. 30 траўня 2014

9 траўня – лекцыя «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора»

На аснове прыкладаў Варшавы, Берліна і Новага Саду Бенджамін Коўп і Міадраг Куч раскажуць, якім чынам падзеі могуць зрушваць межы на розных узроўнях, якім чынам яны ўплываюць на прастору і штодзённае жыццё гараджан

Расклад суправаджальных мерапрыемстваў “OFFSIDE”

Лекцыі Бэна Коўпа і Міадрага Куча пра капіталізацыю спорту, Аляксея Братачкіна — пра нацыяналізм і спорт, Таццяны Шчурко — пра гендэр і спорт; паказ фільма «Строгі юнак» (рэж. А. Роам, 1936 г.) і ягонае абмеркаванне разам з Аленай Тоўсцік. Міхаіл Гулін выступіць каментатарам фінальнага матча Лігі чэмпіёнаў УЕФА (перформанс). Пройдзе таксама дыскусія, прысвечаная зменам гарадскога асяроддзя з прычыны спартыўных «мегападзей» (мадэратар Вольга Шпарага)

1–27 траўня — выстаўна-дыскусійны праект «OFFSIDE»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», медыяпраект «pARTisan» пры падтрымцы мультымедыйнага часопіса 34mag.net 1–27 траўня 2014 выстаўна-дыскусійны праект «OFFSIDE» Спорт сёння з’яўляецца важным складнікам нашага штодзённага жыцця (незалежна ад таго, хочам мы гэтага ці не) — і як спецыфічная цялесная практыка, і як адзін з кампанентаў сучаснай візуальнай культуры. На першы погляд, спорт — ідэалагічна нейтральная з’ява, […]

Праект Ігара Цішына на Брусельскім кірмашы сучаснага мастацтва

На Брусельскім кірмашы сучаснага мастацтва Галерэя ZEDES (Брусель) прадставіць праект мастака з Беларусі Ігара Цішына «Новы партызанскі офіс» (The New Partisan Office).   

21 — 23 красавіка адкрыецца выстава «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта»

21 — 23 красавіка 2014 года ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Цэнтра сучасных мастацтваў у рамках правядзення Чэмпіянату свету па хакеі адкрыецца выстаўка сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта».  Беларускі авангард фарміраваўся мастакамі-эксперыментатарамі, сёння вядомымі ў многіх краінах свету. З пачатку ХХ стагоддзя многія беларускія гарады, асабліва Віцебск і Мінск, служылі своеасаблівай лабараторыяй мастацтва, […]

28 красавіка — лекцыя пра ідэнтычнасць і постнацыянальную супольнасць

Інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа» ў межах праекта «Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» 28 красавіка (панядзелак), 17:00 Loft Cafe (вул. П. Броўкі, 22) Запрашаем на публічную лекцыю Анке Хеніг   «Ідэнтычнасць і постнацыянальная супольнасць. Паэтыка цяперашняга часу ў альтэрмадэрнісцкім рамане» Эксперыментальны раман з канца ХІХ стагоддзя да сённяшняга дня стварае асаблівую форму асінхроннай сучаснасці. Яго аўтары – Вірджынія Вулф […]

25 красавіка – лекцыя Льва Гудкова

Інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа» ў межах праекта «Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» пры супрацы галерэі TUT.BY 25 красавіка (пятніца), 19:00 Галерэя TUT.BY (вул. В. Харужай, 1/а, 6 паверх) Запрашаем на публічную лекцыю вядомага сацыёлага Льва Гудкова  «Імаралізм постсавецкага грамадства і еўрапейскія каштоўнасці» Што адбываецца сёння ў Расіі, як фармуецца грамадская думка і працуюць механізмы легітымацыі ўлады? […]

New Networks. Рэзідэнцыя для мастакоў

Akademie Schloss Solitude (Штутгарт), Цэнтр сучаснага мастацтва «Ujazdowski Castle» (Варшава) і Фундацыя польска-нямецкага супрацоўніцтва запрашае мастакоў з Беларусі і Грузіі прыняць удзел у 6-месячнай праграме рэзідэнцыі ў THE A-I-R LABORATORY: ЦСМ «Ujazdowski Castle» (верасень, кастрычнік, лістапад 2014) і AKADEMIE SCHLOSS SOLITUDE (студзень, люты, сакавік 2015). Дэдлайн падачы заяўкі 4 траўня 2014! Інфармацыйны пакет (на ангельскай мове): Fellows should be prepared to:  — […]

Belarusan publisher awarded with the IPA Freedom to Publish Prize

On April 7 in London the International Publishers Association awarded the Freedom to Publish Prize to Belarusan publisher Ihar Lohvinau. Let us recall that in October 2013, Belarus’ Ministry of Information withdrew Ihar Lohvinau’s licence to publish, due to “trespassing the rules of licensing”. They accused Lohvinau and his team of “extremism”. The reason was the publication […]

15 красавіка — «Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў»

Беларус, які жыве ў кожным з нас: як яго пазнаць?  Таямнічая беларуская душа… Ці ёсць яна? З чаго складаецца? На гэтую тэму запрашае паразважаць культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» на фінальным ток-шоу з вясенняга цыклу «Культура паляпшае жыццё!» Ток-шоу «Культура каштоўнасцяў. Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў» пройдзе 15 красавіка ў «ЦЭХу». Кампанія запрашае разам абмеркаваць, ці маюць беларусы ўласны культурны код, а калі маюць, то што ёсць яго складнікамі. Беларусы […]

15 красавіка — адкрыццё фотапраект Аляксандра Веледзімовіча

15—27 красавіка Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А) Сучаснасць прапануе аўтару жорсткія ўмовы. Ад колькасці магчымасцяў, варыянтаў і спосабаў, каб адбыцца тут і цяпер, захоплівае дух: дастаткова прыняць пэўныя правілы — і ты ў гульні. Шлях сучаснага аўтара падобны да экстрымальнага highway. Дзень за днём, тыдзень за тыднем, месяцы складаюцца ў гады, і пачынае падавацца, што мэта — стаць сучаснікам — амаль дасягнутая. Почырк становіцца больш роўным […]

Ігар Логвінаў атрымаў прыз Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў

Імя пераможцы абвесцілі 8 красавіка ўвечары на Лонданскім кніжным кірмашы. Ігара Логвінава на прыз IPA намінавала ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». The IPA Freedom to Publish Prize уручаецца пачынаючы з 2005 года персоне ці арганізацыі «за ўзорную мужнасць у адстойванні свабоды выказвання і свабоды друку». «Ігар Логвінаў — важная асоба ў беларускай літаратуры і культуры, — гаворыцца ў прэс-рэлізе IPA. — У выдавецтве было выпушчана звыш 700 выданняў — літаратура, […]

8 красавіка — ток-шоу «Рэканструюем Мінск»

Ток-шоу «Рэканструюем Мінск» Пачатак: 08.04 (19:00) Крэатыўная прастора «ЦЭХ» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх) Веснавыя высвятленні стасункаў з культурай ад кампаніі «Будзьма!» перайшлі экватар, і наперадзе дзве тэмы, прызначэнне якіх — дапамагчы беларусам лепш арыентавацца ў вонкавай прасторы і… у саміх сабе. 8 красавікаабмяркуем, як надаць Мінску пачуццё ўласнай годнасці, а яго жыхарам — гонару за свой горад. 8 красавіка ў «ЦЭХу» […]

2 красавіка — адкрыццё праекта «Anatomia. 2» (Віцебск)

2 красавіка ў Арт -цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адбудзецца адкрыццё праекта, прысвечанага целу і цялеснасці, — «Anatomia. 2». Задача гэтага міжнароднага праекта — «прадставіць аўтараў, якія працуюць з целам і цялеснасцю, стварыць пляцоўку для фарміравання новай канцэптуальнай мовы гаварэння пра цела, а таксама даць магчымасць публіцы напрацоўваць візуальны досвед ўспрымання цела як аб’екта даследавання ў розных мастацкіх практыках». Куратар выставы — мастачка і фатограф Дзіна Даніловіч. […]

1 красавіка — дыскусія «Культура партнёрства»

Запрашаем Вас на трэцюю сустрэчу з цыклу веснавых дыскусій «Культура паляпшае жыццё!» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»: 1 красавіка: «Культура партнёрства. ЦІ ЗНОЙДУЦЬ АГУЛЬНУЮ МОВУ БІЗНЕС І МАСТАЦТВА?» Мастацтва і бізнес — самыя значныя спосабы самавыяўлення чалавека. Яны могуць задзейнічаць чалавечыя рэсурсы самым неверагодным чынам. У многіх еўрапейскіх краінах супраца бізнесу і культурнага сектара — справа ўжо звыклая і прыносіць відавочную карысць і адным, і другім. Прымаюцца законы, дзякуючы якім дзяржава […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

97 queries in 0,418 seconds.