ГАЛЕРЭЯ «Ў» ПРАДСТАВІЦЬ ПАВІЛЬЁН НА ARTVILNIUS’14

Павільён Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, Беларусь) прадставіць двух аўтараў — Ігара Саўчанка (серыя «Унікаты») і Андрэя Лянкевіча (серыя «Фальшывыя жывёлы»)

12 чэрвеня – адкрыццё выставы REPLIKA

12 чэрвеня а 19-ай гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца адкрыццё выставы REPLIKA Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прэзентуе адкрытую выставачную прастору REPLIKA – праект па падтрымцы маладых мастакоў. Праект дзейнічае з траўня 2012 года і за два гады спрыяў рэалізацыі некалькіх персанальных выстаў пачаткоўцаў ад мастацтва. Удзельнікамі праграмы сталіАляксей Талстоў, Яўген Шадко, Ганна Бундзелева, Васіліса Паляніна-Календа, Алена Гайдук і Аляксандар Казела, Раман Рамановіч. Універсальная пляцоўка спрыяе ўтварэнню новых іменаў […]

Народнай арт-студыі «Wostrau» — 21 год!

Да юбілею студыі ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 47) з 12 па 21 чэрвеня адбудзецца мастацка-адукацыйны праект «Штучны адбор». У экспазіцыі будуць прадстаўлены разнастайныя формы сучаснага візуальнага мастацтва: жывапіс, графіка, інсталяцыі, відэа-і аўдыё-дакументацыя — у тым ліку больш за 200 артэфактаў, створаных выхаванцамі студыі, якія з’яўляюцца адлюстраваннем погляду некалькіх пакаленняў дзяцей на […]

Клінаў, Мудроў, Бабкоў — ляўрэаты прэміі імя Гедройца

Увечары 2 чэрвеня былі абвешчаныя і ўганараваныя ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Тройку прызёраў склалі Ігар Бабкоў — за раман «Хвілінка. Тры гісторыі», Артур Клінаў — за раман «Шклатара», і Вінцэсь Мудроў — за зборнік апавяданьняў «Багун»

Перформанс Міхаіла Гуліна «Фінала Лігі Чэмпіёнаў УЕФА»

24 траўня ў Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE» адбыўся перформанс Міхаіла Гуліна «Фінала Лігі Чэмпіёнаў УЕФА»

Конкурс маладых мастакоў, мадэратараў дыскусій, арт-крытыкаў і арт-журналістаў

Праект «На шляху да сучаснага музея», Цэнтр еўрапейскіх даследванняў (Мінск), Тэатр «Крылы халопа» (Брэст), Культурная прастора VITEBSK4.ME (Віцебск), ГА «Цэнтр «Трэці Сектар» (Гродна)  Аб’яўляюць конкурс маладых мастакоў, мадэратараў дыскусій, арт-крытыкаў і арт-журналістаў (да 35 год). І. Конкурс маладых арт-крытыкаў і арт-журналістаў праводзіцца ў намінацыях: — лепшы партрэтны артыкул пра мастака з рэгіёнаў Беларусі, апублікаваны ў беларускіх СМІ; — лепшы апублікаваны аналітычны артыкул […]

27 траўня — лекцыя «Гендэр, спорт і норма»

27 траўня (аўторак), 19-00 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», медыяпраект «pARTisan» пры падтрымцы мультымедыйнага часопіса 34mag.net Лекцыя Таццяна Шчурко «Гендэр, спорт і норма» Спорт на сённяшні дзень з’яўляецца такім жа сацыяльным інстытутам як і школа і сям’я. Адпаведна розныя яго аспекты — прафесійны спорт, спартыўныя гурткі для дзяцей альбо камерцыйныя клубы — адлюстроўваюць і прайграваюць нарматыўныя прадпісанні ў дачыненні да гендэрных роляў. […]

24 траўня – перформанс Міхаіла Гуліна «Фінала Лігі Чэмпіёнаў УЕФА»

Суботнім вечарам запрашаем на прагляд фінала Ліга чэмпіёнаў УЕФА (прамая трансляцыя), каментатарам да якога выступіць беларускі мастак Міхаіл Гулін

23 траўня – дыскусія «Мінск: спорт і цела горада»

Якія змены адбыліся з “целам” горада, у якіх асноўных напрамках? Якія станоўчыя і адмоўныя моманты можна адзначыць? Якія прыклады суседніх краін можна прывесці для параўнання? Якую будучыню можна прагназаваць Мінску пасля правядзення Чэмпіянату?

22 траўня — лекцыя Андрэя Дурэйкі

«Европейское кафе: открытое пространство Европы», Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашаюць 22 траўня 2014 a 19-й гадзіне Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Пр. Незалежнасці, 37А на публічную лекцыю Андрэя Дурэйкі «Дзея. Межы адукацыі і маршруты актуальнай культуры» Чым адрозніваецца сістэма мастацкай адукацыі ў Беларусі ад еўрапейскай? Як будаваць сваю прафесійную дзейнасць на базе атрыманай адукацыі? Адукацыя за мяжой — крок у эміграцыю ці ў актуальную культуру? Пасля распаду СССР узнікла […]

Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі Гедройца

У пятніцу на заключнай вечарыне з сэрыі «Пятніцы з Гедройцам» сябра журы прэміі Альгерд Бахарэвіч абвясьціў шорт-ліст. У яго ўвайшлі наступныя аўтары і кнігі: 1. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Менск: «Логвінаў». 2. Алена Брава. Дараваньне. Прощение. Vergebung. — Менск: «Звязда». 3. Сяргей Вераціла. Разьбітае сэрца Вітаўта. — Менск: «Мастацкая літаратура». 4. Артур Клінаў. […]

Лекцыя Аляксея Братачкіна «Спорт і нацыяналізм: галоўнае не перамога, а ўдзел?»

15 траўня ў Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE» адбылася лекцыя Аляксея Братачкіна «Спорт і нацыяналізм: галоўнае не перамога, а ўдзел?»

20 і 21 траўня – прагляд фільма «Строгі юнак» і лекцыя Алены Толсцік

У 1936 годзе, калі на экранах фашысцкай Германіі выходзіць «Алімпія» Лені Рыфешталь, у Савецкім Саюзе Абрам Роам заканчвае здымкі «Строгага юнака». «Алімпія» — гэта паэтызаваная хроніка XI Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Берліне, фільм Роама — светлая казка пра камуністычную будучыню. У абодвух фільмах антычнасць служыць візуальнай дамінантай. Гэтае супадзенне не толькі наглядна дэманструе сваяцтва таталітарнага мастацтва розных краін, але і вызначае тэму няпростых «узаемаадносінаў» антычнасці і таталітарызму

Выстава сучаснага беларускага мастацтва «АЛФАВІТ» (Гомель)

7 траўня ў Галерэі Вашчанка (Гомель) адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва «Алфавіт»

15 траўня — «Кірмаш праектаў»: Музей — ад рэальнасці да віртуальнасці

15 мая, напярэдадні міжнароднай Ночы музеяў, у Мінску адбудзецца публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй «Кірмаш праектаў». Падзеі на Кірмашы, відавочна, будуць разгортвацца вакол музея і яго шляхоў да людзей: праз дзверы, экраны ці запрашэнні на баль. Прыём крэатыўных прапановаў, як зрабіць музеі цікавейшымі і бліжэйшымі да шырокай публікі, завершаны, і каманда кампаніі «Будзьма беларусамі!» урачыста абвяшчае, што ўжо ведае 8 цікавых «хадоў». Дыяпазон задумаў вельмі шырокі: ад рэчаіснасці, што […]

19-20 траўня – лекцыі Андрэя Дурэйка (Віцебск)

Праект «На шляху да сучаснага музея», Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў, УК Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», Культурная прастора VITEBSK4.ME 19-20 траўня 2014  Андрэй Дурэйка  19.05.2014 у 18:00 З а р а з (тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі)  20.05.2014 у 18:00 П р а__________б е л (беларускае мастацтва за мяжой)  Віцебск, УК Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», вуліца Белабародава 5 Інфалінія: 029 8940517 Андрэй […]

14-15 траўня – лекцыі Андрэя Дурэйка (Брэст)

Праект «На шляху да сучаснага музея», Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў, Тэатр «Крыла Халопа», Абласная бібліятэка імя М.Горкага — горад Брэст  лекцыі Андрэя Дурэйка   Брэст, Абласная бібліятэка імя Максіма Горкага, бульвар Касманаўтаў 48 14.05.2014 у 18:00 Зараз (тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі)  15.05.2014 у 18:00 Пра_______бел (беларускае мастацтва за мяжой) Андрэй Дурэйка – беларускі мастак, які жыве ў Нямеччыне.  Вучыўся […]

Лекцыя Бена Коўпа і Міадрага Куча «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора»

9 траўня 2014 у Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE» адбылася лекцыя Бена Коўпа (Англія) і Міадрага Куча (Сербія) «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора». Фатаграфіі // Віка Шчарбакова

15 траўня — лекцыя пра спорт і нацыяналізм

15 траўня, 19-00 Галерэя “Ў” (пр.Незалежнасці 37а) Запрашаем на лекцыю ў межах выстаўна-дыскусійнага праекту “OFFSIDE”: Аляксей Братачкін «Спорт і нацыяналізм: галоўнае не перамога, а ўдзел?» Нацыяналізм і спорт у мадэрн эпоху заўсёды былі цесна звязаныя. Ператварэнне спорту ў глабальнае відовішча таксама не садзейнічала памяншэнню нацыянальных пачуццяў балельшчыкаў, пра што сведчаць нядаўнія медыйныя спрэчкі з нагоды Алімпіяды ў Сочы, месцы Расіі ў свеце альбо поспехі Беларусі […]

12 траўня – лекцыя «Бог даў, Бог узяў. Рэлігія і секулярызм у Еўропе»

«Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» пры супрацы Free Speech Partnership 12 траўня (панядзелак), 18:30 Антыкавярня «Дом Фішэра» (Мінск, пр.Незалежнасці 84А) Запрашаем на публічную лекцыю Войцэха Пшыбыльскага «Бог даў, Бог узяў. Рэлігія і секулярызм у Еўропе» Уяўленне пра цалкам секулярную Еўропу не адпавядае рэчаіснасці. Каштоўнасці, у тым ліку заснаваныя на веры, дагэтуль застаюцца крыніцай бурнага грамадскага абмеркавання […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology