АДВЕЧНАЕ Ў ВОКАМГНЕННЫМ: стрыт-арт Андрэя Бусла

З 23 чэрвеня па 22 ліпеня 2011 года ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» быў рэалізаваны праект «Aeternus et momentum». У ягоных межах прайшлі выстава беларускага мастака, прадстаўніка стрыт-арту Андрэя Бусла, дыскусія пра гэты кірунак у культуры й экспэрымэнтальны музычны канцэрт.

«(Не)патрэбнае мастацтва»

У траўні 2012 году ў межах міжнароднае ночы музэяў у палацава-паркавым ансамблі Румянцавых і Паскевічаў у Гомлі быў прэзэнтаваны праект «Палацавы комплекс». Куратарам і асноўнаю рухальнай сілай праекту выступіў мастак Міхаіл Гулін, арганізатарам — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Удзельнікамі былі суполка «Revision», Андрэй Бусел, Жана Гладко, Міхаіл Гулін, Сяргей Ждановіч, Аляксей Іваноў, Сяргей Кірушчанка, Тацяна Кандраценка, Сяргей Кажамякін, Аляксей Лунёў, Аляксандар Некрашэвіч, Тацяна Радзівілка, Арцём Рыбчынскі, Ігар Саўчанка, Канстанцін Селіханаў, Антаніна Слабодчыкава, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Сяргей Шабохін, Алег Юшко.

Сяргей Кірушчанка: краявід-у-перастварэньні

Ці здольны мастак перастварыць краявід? Менавіта як мастак, які валодае інструмэнтамі й матар’яламі найперш для ўяўных, а не рэальных, экспэрымэнтаў з навідавочным? А калі здольны, што можа значыць такое перастварэньне для іншых насельнікаў краявіду, а таксама й для самога краявіду, калі паспрабаваць і яго надзяліць суб’ектыўнасьцю? Такія пытаньні нараджаюцца падчас знаёмства з новым праектам мастака Сяргея Кірушчанкі «Прыйшоў час падступіцца да прыземленага мастацтва».

Фэміністычнае мастацтва ў Польшчы

Фэміністычнае мастацтва бярэ пачатак у 1970-х. Аднак жалезная заслона, а таксама культываваньне традыцыйных каштоўнасьцяў спрычыніліся да таго, што сам фэмінізм як грамадзкі рух і крытычная пазыцыя амаль адсутнічаў. Нягледзячы на гэта ў Польшчы, зьявіліся мастачкі, якія пачалі закранаць фэміністычную праблематыку ва ўласнай творчасьці.

«Радыюс нуля»: фрагмэнты дыскусій

10 красавіка ў LOFT-кафэ ў Менску адбылася прэзентацыя кнігі-каталога «Радыюс нуля. Анталогія арт-нулявых. Менск 2000–2010» (Пад. рэд. А. Жгіроўскай, В. Шпарагі, Р. Вашкевіча — Менск: І.П. Логвінаў, 2013. — 532 с. (Серыя «Новая Еўропа»).

Беларусы на 54-й Вэнэцыянскай біенале: архіў!

У 2011 годзе Беларусь упершыню прыняла ўдзел у Вэнэцыянскай біенале. Шмат было спрэчак, тым ня менш арт-супольнасьць спадзявалася на працяг. Але, на жаль, калі адбудзецца наступная біенале зараз ужо не зразумела. Дакладна вядома, што ў 2013 годзе ў Вэнэцыянскай біенале акрамя асноўных заўзятых гульцоў — краінаў Заходняй Эўропы, Кітаю, Расеі й іншых — упершыню возьмуць удзел Багамскія выспы, Бахрэйн, Кот-д’Івуар, Косава, Кувэйт, Мальдывы, Нігерыя, Парагвай і нават Ватыкан. Карацей, шмат будзе краінаў — цэлая мапа, на якой Беларусь, як звычайна, not found.

Сваё сярод чужых. Чужое сярод сваіх

Праект «Яна ня можа сказаць НЕБА», падрыхтаваны Галерэяю «Ў» для кірмашу сучаснага мастацтва ARTVILNIUS’11 (13.07.2011 — 17.07.2011), стаў ляўрэатам у намінацыі «Лепшая экспазыцыя замежнае галерэі». 28 ліпеня 2011 году ён быў запрапанаваны менскай публіцы й адразу ж выклікаў бурлівую грамадзскую рэакцыю. Што ёсьць падставаю посьпеху й чаму менавіта гэты праект прыцягнуў увагу міжнароднае арт-супольнасьці?

Дар’я Нуждзіна: пэрсанальны дэбют

Выстава «Абліччы» праходзіла ва ўстанове адукацыі — Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі, дзе звычайна паказваюць працы дзяцей і вучнёўскай моладзі. Гэта мімаволі прымушае нас задумацца пра стан прафэсійнай мастацкай адукацыі, дакладней, пра ейны крызыс. Па словах кіраўніка арт-студыі «Выспа» Юрыя Іванова, «фэномэн Дашы Нуждзінай паказвае, што для ўласных пераканаўчых і арыгінальных творчых выказваньняў не патрабуецца дыплём вышэйшай мастацкай установы. Мінуючы шлях акадэмічнай схалястыкі зь ейным культам «правільнага» маляваньня, аўтарка абірае іншую пазыцыю — лімітавую спрошчанасьць і ўмоўнасьць выяўленьня рэальнай прасторы й падзеяў».

Выстава на Калектарнай

Наталя Татур успамінае пра адну зь першых выставаў беларускага неафіцыйнага мастацтва, што адбылася ў 1987 годзе ў Менску ў будынку «Менскграмадзянпраект» на вуліцы Калектарнай. Удзельнічалі Аляксей Жданаў, Артур Клінаў, Віталь Ражкоў, Андрэй Плясанаў, Тодар Копша.

«Suchart» – наступным будзеш ты!

Супольны праект 34mag.net і ArtAktivist.org: «Suchart» — першая ў найноўшай гісторыі мультымэдыйная энцыкляпэдыя беларускага сучаснага мастацтва, вытрыманая ў борзых чырвоных колерах, каб патыхала крывёй і рэвалюцыяй.

Прага зразумелай праўды

Мастацтва перастала быць вялікім. Эпоха, калі яно мела права гуляць у паралельныя мастацкія сфэры, напэўна, адыйшла назаўжды. Працам, якія ўяўляюць сабою гульню канцэптаў ці якія нарадзіліся ва ўтульных майстэрнях, перастаеш верыць. Сапраўдным мастацтвам бачыцца тое, дзе аўтар непасрэдна празь сябе прапускае боль і пакуты. Ён сам становіцца тым матэрыялам, хлебам, які потым будзе надкусваць глядач.

Жанна Гладко: быць як «я»

Жана Гладко выкарыстоўвае візуальную мову, якая дазваляе ёй стварыць прастору, дзе камунікацыя становіцца магчымай. Ня толькі паміж ёю й гледачом, але — і Іншым. Мастачка, фіксуючы й сутыкаючы супрацьлегласьці, адначасова мірыць іх як неабходныя элемэнты для існаваньня сьвету й сябе ў ім.

IN-FORMATION: хроніка

«In-formation» – незалежны выстаўны праект, які штогадова з 1994 году ладзіцца ў Віцебску. Cпрошчана яго ідэя фармулюецца так: экспануецца «ня жывапіс» і «ня графіка». Назва дакладна адлюстроўвае сэнс праекту: з аднаго боку, гэта пошукі формы (in forma ‘унутар формы’), зь іншага – in-formation стаецца плыньню інфармацыі. З 1995 г. праект «In-formation» робіцца міжнародным.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology