МАЦВЕЙ БАСАЎ ПРА ІЗРАІЛЯ БАСАВА

Персанальная выстава беларускага мастака Ізраіля Басава адбылася ўжо пасля ягонай смерці. Творца, якога сёння называюць «другім Шагалам», «з’явай савецкага і постсавецкага мастацтва Беларусі», «звычайным геніем», на працягу 40 гадоў у савецкі пэрыяд не атрымліваў афіцыйнага прызнання. Пра Ізраіля Басава ўспамінае Мацвей Басаў

24 ліпеня — прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча!

24 ліпеня, 19-00 Кнігарня «Галіяфы» (Менск, вул. Валгаградская, 4А) Шаноўныя сябры, запрашаем на прэзентацыю новай кнігі Альгерда Бахарэвіча! ​Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, […]

ПРЭМІЯ ГЕДРОЙЦА ВА ЎМОВАХ МАНАПАЛІЗАВАНАЙ ПРАСТОРЫ

8 ліпеня ў Кнігарні «логвінаЎ» адбылася дыскусія «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?». Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку? Чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыяў і не атрымала розгаласу? Ці можна назваць прычынаю такой няўвагі толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная літаратура?

10 ліпеня — фотавыстава Вітаўтаса В.Станёніса (Літва)

10 ліпеня — 3 жніўня 2014 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а) Вітаўтас В. Станёніс ФОТАЗДЫМКІ ДЛЯ ДАКУМЕНТАЎ Проста ў вочы глядзіць 80 твараў. Адны спакойныя, другія быццам крыху напалоханыя, збянтэжаныя, трэція проста абыякавыя ці нават злёгку іранічныя. Сорак двайных партрэтаў. Ці, дакладней — партрэтаў па двое. Усе ў аднолькавай позе, з нейтральным выразам твару. Побач — людзі рознага ўзросту, полу, сацыяльнага становішча. Часам падобнасць твараў […]

Летняя школа ў Вільне для мастакоў і куратараў

Летняя школа LitPro «Вызначаючы сістэму каардынатаў: мастацкае даследаванне ў кантэксце візуальнага павароту» Дзе: Вільня, Літва Калі: 18 — 24 жніўні 2014 года Тэрмін падачы заявак: 13 ліпеня 2014 года (для тых, хто мае патрэбу ў афармленні візы), 27 ліпеня 2014 (для тых, каму віза не патрэбная) Да ўдзелу запрашаюцца маладыя мастакі(чкі), даследчыкі(цы), куратары(кі), а таксама […]

8 ліпеня — дыскусія «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?»

8 ліпеня, 19-00 Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а)  Медыя-праект «pARTisan» запрашае на дыскусію «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?» У пачатку чэрвеня адбылося ўручэнне III Літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца. Прэмія, як вядома, заснаваная для прасоўвання і падтрымкі беларускай літаратуры. Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку? З аднаго боку, з’яўленне прэміі відавочна паўплывала на колькасць новых кніг па-беларуску: актыўна сталі пісацца […]

30 ліпеня — прэзентацыя «pARTisan» у Віцебску!

30 ліпеня, 17-00 клуб «Чердачок» (Віцебск, Кастрычніцкая 11)  альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan» запрашае на прэзентацыю новага нумара − «НОВЫ ФРОНТ»!   «Мы ідзем па адным з буйных сеткавых унівэрмагаў Віцебску й раптам спыняемся, уражаныя. Фатограф Каця Смурагаглядзіць на мяне зьдзіўленымі вачыма: «Ты таксама гэта чуеш? Гэта ж Б’ёрк!» Настрой лёгкага абсурду: пераднавагодняя «паўночная сталіца […]

28 чэрвеня — прэзентацыя альманаха «Гарадскія тактыкі»

28 чэрвеня (субота) у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя другога нумара альманаха «Гарадскія тактыкі». Пачатак у 19:00 Падчас прэзентацыі другога нумара альманаха Мінскай урбаністычнай платформы «Гарадскія тактыкі» мы распавядзем, чаму выбралі тэму «Калектыўнае дзеянне і формы гарадскога інтэрната» і што яна значыць для Мінска. Прадставім справаздачу аб актыўнасці платформы за апошнія некалькі месяцаў […]

Адкрыты прыём заявак на BULBAMOVIE 2014

IV Варшаўскі Фестываль Беларускага Kіно BULBAMOVIE 2014 — абвяшчае III конкурс для кінатворцаў з Беларусі! Зноў чакаем маладога духам, цікавага i незалежнага кіно беларускай вытворчасці. У сувязі з тым, што сітуацыя незалежнага беларускага кіно не вельмі вядомая, арганізатарам фэсту цяжка прадбачыць колькасць і якасць фільмаў, якія будуць заяўленыя на конкурс. Таму і ў гэтым годзе […]

«pARTisan»#26: НОВЫ ФРОНТ — ужо ў продажы!

Выйшаў новы «pARTisan», які гэтым разам звяртае ўвагу на новыя імёны беларускае сучаснае культуры, у тым ліку Віцебску і Брэсту. Мастак нумару — Аляксей Талстоў. «Думаю, у нас ёсьць выдатнае поле для мастацтва. Яно перадусім у перашкодах, якія бесьперапынна трэба пераадольваць, у гэтым трэшы, які не дае расслабіцца, трымае ў тонусе. Сытуацыя, якая сёньня ёсьць у Беларусі, […]

16 чэрвеня — адкрыццё праекта «Anatomia» у Мінску

З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 года ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск) будзе праходзіць выстава ў рамках праекта «Anatomia». «Anatomia» — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць. Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў […]

ГАЛЕРЭЯ «Ў» ПРАДСТАВІЦЬ ПАВІЛЬЁН НА ARTVILNIUS’14

Павільён Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, Беларусь) прадставіць двух аўтараў — Ігара Саўчанка (серыя «Унікаты») і Андрэя Лянкевіча (серыя «Фальшывыя жывёлы»)

12 чэрвеня – адкрыццё выставы REPLIKA

12 чэрвеня а 19-ай гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца адкрыццё выставы REPLIKA Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прэзентуе адкрытую выставачную прастору REPLIKA – праект па падтрымцы маладых мастакоў. Праект дзейнічае з траўня 2012 года і за два гады спрыяў рэалізацыі некалькіх персанальных выстаў пачаткоўцаў ад мастацтва. Удзельнікамі праграмы сталіАляксей Талстоў, Яўген Шадко, Ганна Бундзелева, Васіліса Паляніна-Календа, Алена Гайдук і Аляксандар Казела, Раман Рамановіч. Універсальная пляцоўка спрыяе ўтварэнню новых іменаў […]

Народнай арт-студыі «Wostrau» — 21 год!

Да юбілею студыі ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 47) з 12 па 21 чэрвеня адбудзецца мастацка-адукацыйны праект «Штучны адбор». У экспазіцыі будуць прадстаўлены разнастайныя формы сучаснага візуальнага мастацтва: жывапіс, графіка, інсталяцыі, відэа-і аўдыё-дакументацыя — у тым ліку больш за 200 артэфактаў, створаных выхаванцамі студыі, якія з’яўляюцца адлюстраваннем погляду некалькіх пакаленняў дзяцей на […]

Клінаў, Мудроў, Бабкоў — ляўрэаты прэміі імя Гедройца

Увечары 2 чэрвеня былі абвешчаныя і ўганараваныя ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Тройку прызёраў склалі Ігар Бабкоў — за раман «Хвілінка. Тры гісторыі», Артур Клінаў — за раман «Шклатара», і Вінцэсь Мудроў — за зборнік апавяданьняў «Багун»

WHAT DID WE GET: THE REPRESSIVE MECHANISM OR FREEDOM?

The discussion «Sport and the Body of the City» was held on May 22, 2014 within the exhibition and discussion project «OFFSIDE». What areas can be identified in the course of the preparation for the World Hockey Championship, and what has changed in the urban landscape during this event?

«CONSTRUCTION SIDE BOARD»: SPACE TESTING

During the night between May, 7th and 8th a part of the multimedia installation «Construction Side Board» by Anton Sarokin and Alaksiej Navumčyk presented within the project «OFFSIDE» became a victim of vandalism

Перформанс Міхаіла Гуліна «Фінала Лігі Чэмпіёнаў УЕФА»

24 траўня ў Галерэі «Ў» у межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE» адбыўся перформанс Міхаіла Гуліна «Фінала Лігі Чэмпіёнаў УЕФА»

ШТО АТРЫМАЛІ: РЭПРЭСІЎНЫ МЕХАНІЗМ ЦІ СВАБОДУ?

Дыскусія «Спорт і “цела” горада» адбылася 22 траўня 2014 у межах выстаўна-дыскусійнага праекта «OFFSIDE». Якія змены адбыліся з «целам» горада, у якіх асноўных напрамках? Якія станоўчыя і адмоўныя моманты можна адзначыць? Якія прыклады суседніх краін можна прывесці для параўнання? Якую будучыню можна прагназаваць Мінску пасля правядзення Чэмпіянату?

Конкурс маладых мастакоў, мадэратараў дыскусій, арт-крытыкаў і арт-журналістаў

Праект «На шляху да сучаснага музея», Цэнтр еўрапейскіх даследванняў (Мінск), Тэатр «Крылы халопа» (Брэст), Культурная прастора VITEBSK4.ME (Віцебск), ГА «Цэнтр «Трэці Сектар» (Гродна)  Аб’яўляюць конкурс маладых мастакоў, мадэратараў дыскусій, арт-крытыкаў і арт-журналістаў (да 35 год). І. Конкурс маладых арт-крытыкаў і арт-журналістаў праводзіцца ў намінацыях: — лепшы партрэтны артыкул пра мастака з рэгіёнаў Беларусі, апублікаваны ў беларускіх СМІ; — лепшы апублікаваны аналітычны артыкул […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

107 queries in 0,401 seconds.