Прэзентацыя новага канцэртнага альбома гурта «Стары Ольса»

15 красавіка ў Менскім тэатры эстрады (Маскоўская, 18а) адбудзецца прэзентацыя новага канцэртнага альбома гурта «Стары Ольса» — «КОЛА РЫЦЭРСКА». А напярэдадні прэзентацыі 6 красавіка гурт запрашае ўсіх сваіх прыхільнікаў і сяброў на сустрэчу ў нефармальных зносінах «ОЛЬСА-BEER-ПАЦІ» ў бары Beer&Wine (Мінск, Кульман, 9) а 19-й гадзіне, каб падзяліцца і адзначыць свае поспехі разам з усімі! Нагодаў шмат: і выхад альбома, і паспяховая Kickstarter кампанія, і запіс альбома сярэднявечных рок-кавераў, і тур у ЗША. «Мы прагнем блізкага стасавання і кантактных зносінаў. Мы хочам сустрэцца […]

Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў межах фестываля Artes Liberales прадстаўляюць Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі Выстава, лекцыі, кінапаказы 5 — 30 красавіка 2016 г. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці 37А) Адкрыццё 5 красавіка а 19-й гадзіне «Першая камера ў гісторыі кінематаграфіі была накіравана на фабрыку» — адзначаў некалі Харун Фарокі, выдатны нямецкі кінатворца. Ён меў на ўвазе дакументальную […]

Аўтограф-сесія Міхаіла Валодзіна — 5 красавіка

5 красавіка ў 19.00 кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць у прастору «Кніжная шафа» на аўтограф-сесію Міхаіла Валодзіна, аўтара кнігі «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках». «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках» — гэта ўнікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што «Мінскія […]

Аб’яўлены лонг-спіс намінаваных кніг на прэмію «Гедройца 2016»

У склад журы гэтага года ўвайшлі: Ігар Бабкоў, беларускі празаік і філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014, Анджэй Бжэзецкі, польскі журналіст, аўтар кніг пра Беларусь, галоўны рэдактар часопіса «Nowa Europa Wschodnia», Сяргей Дубавец, беларускі пісьменнік, журналіст, Малгажата Ноцунь, польская журналістка, аўтарка кніг пра Беларусь, намесніца рэдактара часопіса «Nowa Europa Wschodnia», Людміла Рублеўская, беларуская пісьменніца, літаратурны крытык, […]

Лекцыя Юліі Фаміной пра гісторыю куратарства

Праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» Лекцыя Юліі Фаміной «Гісторыя куратарства: ад сузірання і аналізу да падарожжаў у часе» 31 сакавіка (нядзеля), 19-00 Бізнэс-клуб IMAGURU (вул. Фабрыцыуса, 4)   З канца 1960-х гг. куратарства на Захадзе пачало паступова набываць статус творчай прафесіі. Тады, разам з агляднымі, пачалі арганізоўвацца так званыя інтэрпрэтацыйныя выставы, якія прапаноўваць […]

30 сакавіка «Серадовішча» з Андрэем Хадановічам: Грыцько Чубай

30 сакавіка (серада), а 19.00. Кнігарня логвінаЎ. У межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ» Вечарына «Грыцько Чубай: «Гаварыць, маўчаць і гаварыць зноў» Адмысловая госціца — перакладчыца Алена Пятровіч Падчас вечарыны — размовы пра паэзію Чубая, чытанні ягоных вершаў у арыгінале і ў беларускіх перакладах, а таксама песні гурта «Плач Єремії». Серадовішча — украінскія сустрэчы з Андрэем Хадановічам па серадах у кнігарні логвінаЎ, на якіх абмяркоўваюцца знакавыя постаці ўкраінскай літаратуры. Крыху […]

Павал Касцюкевіч прадстаўляе новы раман «План Бабарозы»

29 сакавіка, 19-00 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Павал Касцюкевіч Раман «План Бабарозы»: піжамная прэзентацыя «План Бабарозы» — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання […]

Персанальны праект «Жыццё вакол» Захара Кудзіна

21 сакавіка — 31 траўня галерэя «Ў падземка» (пр. Незалежнасці 37а) Захар Кудзін/Беларусь Персанальны праект «Жыццё вакол» Скульптура «Жыццё вакол» уяўляе сабой зварны металічны куб. Пры адсутнасці святла і паветра ўсярэдзіне, змесціва куба, зыходзячы з мастацкай задумы, таксама месціць у сабе атрутнае рэчыва. Праз гэта, плоскасці і грані скульптуры становяцца ўмоўнымі межамі паміж жыццём і смерцю, рэальнасцю і верай. Заяўленая Форма куба — гэта рэальнасць для […]

Прыём заявак на MediaBarCamp 2016

IX MediaBarCamp адбудзецца 26 — 29 траўня 2016  ў Літве  і   збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі. MediaBarCamp унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час […]

Akute выступіць у «Жывым Тузіне»

Магілёўскі гурт дае сольны канцэрт у Мінску 22 красавіка ў клубе «ILI», на якім зайграе свае найлепшыя песні і прэзентуе новы сінгл. Сем год менавіта на «Тузіне Гітоў» былыя ўдзельнікі гурту «Глюкі» Стас Мытнік і Раман Жыгараў прадставілі свой новы праект Akute ды дэбютны сынгл «Адзіноцтва», які чакаў шалёны поспех. Гэтая песня доўгі час лідзіравала […]

Прэзентацыя кнігі Андрэя Адамовіча «Таўсьціла і лешч»

22 сакавіка а 19.00 ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя першай празаічнай кнігі Андрэя Адамовіча «Таўсьціла і лешч». У імпрэзе возьмуць удзел сам аўтар, рэдактар кнігі Андрэй Хадановіч ды іншыя пісьменнікі і аматары рыбнай лоўлі. Гледачоў чакае розыгрыш кніг і сушанага ляшча ад аўтара, зніжка 20 % (танней не будзе), найлепшыя ўрыўкі ў выкананні аўтара, аўтографы. Уваход вольны! За тры няпоўных месяца продажаў кніга стала адным з бестселераў выдавецтва логвінаЎ. […]

Абвешчаны слоган фестывалю «Паўночнае ззянне-2016» і прэзентуецца серыя відэаролікаў

З 21 па 24 красавіка 2016 у Мінску і Віцебску адбудзецца другі Фестываль кіно паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» (Northern Lights). Цягам чатырох дзён у сталічным кінатэатры «Мір» (вул. Казлова 3) і ў кінатэатры «Мір» у Віцебску (вул.Чэхава, 3) будзе паказана восем найноўшых фільмаў вытворчасці Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. «Хараство штодзённага» – лейтматыў фестывалю-2016, […]

Адукацыйны праект «10 майстэрняў» ад беларускіх мастакоў

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы. Першы курс адукацыйнага праекта называецца «Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі», аўтарам якога з’яўляецца Вольга Сазыкіна. На працягу 6 дзён 6 чалавек атрымаюць унікальную магчымасць папрацаваць у майстэрні […]

Стартуе конкурс «Заспявай 3.0» – магчымасць выйграць 1500 еўра

Партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы партала TUT.BY абвяшчаюць трэці сезон конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай.BY». Узроставы цэнз падвышаецца да 33 год, намінацый становіцца болей, прызавы фонд павялічваецца да 1500 еўра. Завадатары конкурсу заклікаюць маладых выканаўцаў адкрыць для сябе беларускі космас паэзіі і музыкі ды падзяліцца гэтым адкрыццём з астатнімі. «Мы прапануем ў тры спосабы паказаць […]

«ZBOR. Рух беларускага мастацтва» у Кіеве

У Беларусі і Украіне, нягледзячы на адрозненні ў палітычным курсе, адбываюцца падобныя сацыяльныя змены, звязаныя з нацыянальнай самасвядомасцю і культурнай самаідэнтыфікацыяй. У той жа час культурны абмен між краінамі абмежаваны і мае эпізадычны характар. Сучаснае ўкраінскае мастацтва дагэтуль не было шырока прадстаўлена ў Беларусі, а беларускае мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў застаецца ў цэлым незнаёмым украінскаму гледачу. […]

Павел і Алена Аракеляны прадставяць праграму «Песні пра каханне»

Вядучы беларускі джазавы музыка разам з выдатнай спявачкай даюць сумесны сольны канцэрт у межах акцыі «Жывы Тузін» 6 сакавіка ў бары «Beer&Wine». Алена і Павел заснавалі свой – сямейны – праект ужо калі атрымалі прызнанне паасобку. Паша здабыў сабе славу аднаго з найлепшых джазменаў краіны, які дасканала грае на саксафоне, фортэпіяна, флейце. Ён пайграў разам […]

УрбанМувіЛекторыум: «Планета „Слова“ Стывена Фрая»

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура працягвае серыю кінапаказаў «УрбанМувіЛекторыум — лекторый пра кіно і пра горад» у рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта «ЛАБАРАТОРЫЯ КУЛЬТУРНЫХ ПРАКТЫК». 27 лютага мае дэманстравацца дакументальная стужка «Планета „Слова“ Стывена Фрая». Ч. 2 «Ідэнтычнасць» (дак. фільм.; 2011, Брытанія, 59 хв.; мова: анг., рус. суб.). Серыял «Планета „Слова“ Стывена Фрая» прысвечаны даследаванню гісторыі ўзнікнення чалавечай мовы, умоваў яе развіцця і існавання. У фільме «Ідэнтычнасць» […]

Лекцыя «Феміністычная крытыка гендарнай няроўнасці на рынку працы»

28 лютага (нядзеля),  17:00 Бізнэс-клуб IMAGURU (вул. Фабрыцыуса, 4)     у межах праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» ў супрацы з Лабараторыяй гендарных даследаванняў ECLAB адбудзецца публічная лекцыя Тамары Марцэнюк «Феміністычная крытыка гендарнай няроўнасці на рынку працы». Гендарны кантракт працоўнай маці, які падтрымліваўся савецкай дзяржаўнай палітыкай, сфармаваў ілюзію роўнасці мужчынаў і жанчын. Будучы някепска інтэграванымі на рынку працы, жанчыны сутыкаліся […]

Праект «Біяэтыка», прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні

3 — 30 сакавіка 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Aljoscha (Украіна/Нямеччына) Персанальны праект «Біяэтыка» Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе персанальны праект «Біяэтыка», які прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні. Канцэпцыя праекта грунтавалася на мажлівасці задацца пытаннямі аб этычным і эстэтычным баку развіцця генных мадыфікацыяў і ўжытку медыцынскай інжынерыі ў жыцці грамадства. З прычыны непазбежнага з’яўлення новых жывых формаў у грамадстве, адбудуцца змены і ў мастацтве. […]

Лекцыя «Дзівосны Новы Чалавек»: этыка ўдасканалення чалавека»

Праект «Еўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Еўропы» 25 лютага (чацвер) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Еўропы» адбудзецца публічная лекцыя Ёанны Ружыньскай «Дзівосны Новы Чалавек»: этыка ўдасканалення чалавека». Біямедыцынская рэвалюцыя адчыніла дзверы да ўдасканалення фізічных і разумовых магчымасцяў чалавека, падаўжаючы нашае жыццё і быццам бы нават паляпшаючы нашыя «маральныя якасці». Хоць чалавек заўсёды марыў пра лепшае, […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology