ПРЭЗЕНТАЦЫЯ pARTisan №28: ГЕНЕРАЦЫЯ НУЛЬ?

25 жніўня ў прасторы Studio67 (Партызанскі пр., 2) у 19.00 адбудзецца прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошняе дзесяцігоддзе. «Можна з упэўненасьцю сказаць, што ў Менску пачынае зьяўляцца аўдыторыя, і мастак становіцца публічнай фігурай, аб’ектам увагі ня толькі замоўцаў або прафэсіяналаў, але й максымальна шырокага й адначасова хоць бы мінімальна падрыхтаванага гледача». Наталля Гарачая Героямі і тэмамі гэтага нумара сталі: Алеся Жыткевіч, […]

Алесь Плотка выдаў медыя-нізку вершаў Spes Phtisica

Алесь Плотка, (беларускі творца, таксама вядомы пад псеўданімам Байсан), выдаў медыя-нізку вершаў Spes Phtisica. Падборка вершаў пабудаваная ў храналагічным парадку і ахоплівае перыяд са снежня па ліпень, калі аўтар праходзіў курс лекавання туберкулёзу, дзякуючы якому і з’явілася назва мультымедыйданага міні-выдання. Творы запісаныя ў Lo-fi якасці і знітаваныя разам з дапамогай інструменту Knightlab, які дазваляе аб’ядноўваць медыйны кантэнт і дэманстраваць дакладную храналогію з’яўлення. Каментуе аўтар, — […]

Выставачны праект па выніках штогадовага эка-пленэра «Памежны стан»

6 — 30 жніўня 2015 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) «Памежны стан» Памежны эфект у прыродзе — гэта тэндэнцыя да павелічэння разнастайнасці, альбо колькасці відаў на межах экасістэм. Так розныя асяроддзі ў працэсе сутыкнення ўзбагачаюць адно адное і ствараюць адметную, надзвычай урадлівую прастору. Гэты эфект — заканамернасць, актуальная таксама для людскога існавання і свядомасці. Мяжа тут — не заўсёды абмежаванне, але магчымасць убачыць іншы свет, […]

Серыя выставачных праектаў «Б.Д.С.М. — Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва»

З 1 па 31 жніўня 2015 у рамках даследчага і выставачнага праекту «Б.Д.С.М. — Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва» маюць экспанавацца выставы культурнага інтэграцыйнага праекту «OpenЖнівень» — фотавыстава Івана БЕСЕРА «Шафа» і выстава графікі Аркадзя ТРАПІНКІНА. Традыцыйная цялеснасць канчаткова знікае на мяжы ранняй і позняй мадэрнасці, а замест яе з’яўляецца новая — сексуалізаваная цялеснасць, якая падвяргаецца татальнай псіхалагізацыі. У традыцыйнай культуры людзі не цураліся ўласнага цела [Ж. Ле Гоф. Гісторыя цела…]. Натуральна, у целе […]

Праект «Цытуй сваё!» распачынае Год беларускага мыслення

Праект «Цытуй сваё!» быў распачаты ў канцы траўня шэрагам інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў (Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Беларускі Калегіум, «Мова Нанова»). Ён заклікаў беларусаў звярнуцца да найлепшага з беларускай думкі, згадаць перліны, на якія мы не звяртаем увагі, бо яны побач, свае. Цягам двух месяцаў кожны дзень на сайце budzma.by мы разам траплялі ў рэзананс беларускага мыслення, […]

Групавая выстава «Вымярэнні пустэчы»

14 — 30 ліпеня 2015 года Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37А) Выстава «Вымярэнні пустэчы» арганізаваная ў межах праекту «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыус» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB). Крах камуністычнага праекту выклікаў адчуванне невядомасці і адсутнасці чагосьці важнага ў краінах Усходняй Еўропы. У выпадку Беларусі гэты стан зацягнуўся, і гэта нарадзіла распаўсюджанне як у дзяржаве, так і на Захадзе метафарычнага вобразу вакууму, пустэчы, […]

АРТ-СОЦ-ЛАБ: «УСЁ, ШТО ЦВЁРДАЕ, РАСТАЕ Ў ПАВЕТРЫ»

10 ліпеня (пятніца) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча 7а) адбудзецца адкрыццё групавой выставы сучаснага мастацтва «Усё, што цвёрдае, растае ў паветры». Пачатак а 18:00. На адкрыцці выставы пройдзе музычны перформанс гурта algmac reduxx. Выстава арганізавана ў межах мастацка-сацыяльнага праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ»ад арт-лабораторыі «Радыус» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB). Літаратурныя тэксты […]

Pauline і HandMade засьпяваюць на плошчы Свабоды

Фіналістка конкурсу «Засьпявай 2.0» сьпявачка Pauline выступіць пры падтрымцы гурта HandMade на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды.   Pauline – сольны праект сьпявачкі Паўліны Цімохінай. Яна дэбютавала ў 2013 годзе і за гэты час зрабіла немалыя посьпехі. Яе песьня “Пачакай” і кліп на яе неаднаразова перамагалі ў чартах на tuzin.fm. “Мая музыка — гэта […]

«Anatomia»: ідэальнае цела

З 30 чэрвеня па 1 жнiўня 2015 года ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск) будзе праходзіць выстава ў рамках праекта «Anatomia». «Anatomia» — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць. Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры […]

На «Заспявай 2.0» прыедзе «Колір» з Украіны, іх падтрымае Naka

26 чэрвеняна тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды выступіць фіналіст конкурсу «Засьпявай 2.0»«Колір:піано» з Адэсы, а падтрымае іх сваім выступам Naka – таксама ў фармаце «piano». Адэсіты з гурта «Колір» – адзіны замежны ўдзельнік конкурсу «Заспявай 2.0». Музыкі падалі заяву на ўдзел у дзьвух намінацыях — «Кавер» і «Паэзія». У апошняй яны і былі адзначаныя […]

ДЫСКУСІЯ «МУЗЕЙ НА ПОСТСАВЕЦКАЙ ПРАСТОРЫ: ЧАС ЗМЕНАЎ?»

18 чэрвеня ў прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая 16) адбылася дыскусія «Музей на постсавецкай прасторы: час зменаў?»

23 ЧЭРВЕНЯ — ГРУПАВАЯ ВЫСТАВА «ДЫПЛОМ»

23 чэрвеня — 08 ліпеня 2015 года Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37А) «Дыплом»- гэта групавая выстава, арганізаваная платформай «Факультэт Агітацыйнай Крытыкі» (ФАК) сумесна са студэнтамі-выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2015 года: Алесяй Галота, Уладзімірам Грамовічам, Алесяй Жыткевіч, Алесям Кудрашовым, Глебам Аманкулавым і іншымі. Выстава «Дыплом» таксама з’яўляецца жэстам супраць беспраблемнай, марнай і пафаснай выставы ў гонар 70-годдзя акадэміі, якая замест аналіза […]

PORTAL: SHUMA прэзентуе альбом

20 чэрвеня 2015 года запрашаем усіх ва ўтульны ангар клуба «Хуліган» на адмысловую падзею — прэзентацыю першага студыйнага альбома групы Shuma «Žnivo» і святочны рэйв з гэтай нагоды. Мы пагрузіліся ў дзіўны свет, дзе перасякаюцца старажытныя абрады і сучасная электронная музыка. Нас чакае вялікі канцэрт гурта Shuma, архаіка у поўнач ад Shuma voices feat. Ne Tek, спецыяльны купальскі саўнд — дызайн ад Alexis Scorpio і сэты ад нашых любімых дыджэяў! 20 чэрвеня […]

МУЗЕЙНЫ НУМАР pARTisan: ЧАС ЗМЕНАЎ?

Штэфан Ваквітц, кіраўнік Інстытута Гётэ ў Тбілісі, адзначае ў сваім інтэрв’ю для pARTisan, што мы таксама павінны разумець музей як аўтапартрэт грамадства, прастору для даследавання мясцовага кантэкста, а таксама для фарміравання ідэнтычнасці нацыі. Гэтая думка стала ключавой для pARTisan у разважаннях пра беларускі музей, на якім да гэтай пары можна адчуваць уплыў савецкай ідэалогіі

Сяргей Жадан заспявае «Я рок-музыкант» для праекта «Global Reload»

Знакаміты хіт беларускага року загучыць па-ўкраінску ў межах праекта грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала Tuzin.fm. Рок-зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан з гуртом з Харкава «Собаки в космосі» вырашыў пераспяваць для «Global Reload» знакаміты хіт гурта «Мроя» «Я рок-музыкант» аўтарства Лявона Вольскага і Уладзі Давыдоўскага. «Першапачаткова мы хацелі ўзяць песню з творчасці Лявона і спынілі выбар на гэтым творы, — кажа Сяргей Жадан. — Па-першае, адчулі, што можа […]

Лепшыя кароткаметражныя фільмы пакажуць у Мінску

У межах унікальнай праграмы «Свет кароткага метра». У калекцыю ўвайшлі пераможцы і намінанты самых прэстыжных прэмій і кінафестываляў («Оскар-2015», Берлінскі кінафестываль-2015, кінафэсты «Лос-Анджэлес-2014», «Сандэнс-2015» і інш.) Прэм’ера калекцыі «Свет кароткага метра» адбудзецца ў Мінску. Эксклюзіўныя паказы пройдуць 5,6 і 7 чэрвеня ў «Доме кіно». У чэрвені праграма таксама будзе прадстаўлена ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі — Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Шэсць замежных і адзін беларускі фільм агульным хронометражем […]

Выстава дзіцячых твораў «Малюнкі на шпалерах»

1-14 чэрвеня 2015 года Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37А) 1 чэрвеня а 18-й у галерэі «Ў» пад чароўныя мелодыі з кружэлак адбудзецца адкрыццё выставы дзіцячых твораў «Малюнкі на шпалерах», якая ёсць вынікам аўтарскага курса Сафіі Садоўскай «Баухаус». Цягам трох месяцаў дзеткі дазнаваліся пра мастацтва з кароткіх лекцыяў і ладзілі свой уласны дыялог з працамі вядомых мастакоў, беручы ўдзел у тэматычных майстар-класах. Тая […]

Галерэя 12: «Музей і інстытут сучаснага мастацтва»

Адсутнасць у Беларусі музея сучаснага мастацтва і інстытута сучаснага мастацтва прымушае нас шукаць альтэрнатыўных мастацкіх стратэгій і міждысцыплінарных практык у спробе стварэння новай інстытуцыі, якая б выконвала асветніцкія функцыі і прадстаўляла актуальную калекцыю твораў сучасных мастакоў. Наша задача палягае ў артыкуляванні, даследаванні і спробе рашэння ў межах нашых магчымасцей актуальных праблем развіцця сучаснага мастацтва ў Беларусі. Праблемы гэтыя, на нашу думку, наступныя: — нястача даследчых праграм, сістэматызацыі, […]

Выстава «Ралан Барт. Mots-clés/Ключавыя словы»

З 29 траўня па 13 чэрвеня 2015 года ў арт-прасторы «ЦЭХ» (Мінск) пры ўдзеле Французскай амбасады ў Рэспубліцы Беларусь і Лабараторыі візуальных і культурных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Літва) будзе праходзіць выставачны праект «Ралан Барт. Mots-clés/Ключавыя словы». 29 траўня, да адкрыцця выставы, будзе праходзіць тэарэтычны семінар «R/B: сучаснае прачытанне і рэцэпцыя ідэй Ралана Барта ва Усходняй Еўропе», […]

Фестываль «Салаўё-2015» ў «Вайцюшках»

У гонар адкрыцця сезону 2015 году на хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фестываль «Салаўё». Удзел возьмуць: Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Харэўскі, Юля Цімафеева і інш. Напрыканцы адбудзецца музычны канцэрт гаспадара хутара Змітра Вайцюшкевіча. Цана ўдзелу ў фэсце 150 000 руб. Дзеці да 12 год — бясплатна. У цану ўключана: нефармальныя размовы з беларускімі паэтамі і музыкамі, […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology