ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ІГАРА САЎЧАНКІ

28 красавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбылася прэзентацыя альбома Ігара Саўчанкі ў «Калекцыі пАРТызана». У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x»

Удзел у семінары «Мадэль для зборкі: канструюючы нацыянальную гісторыю мастацтва»

У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x» 2 траўня (субота), 17-00Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Куратар семінару: Аляксей Барысёнак Відавочна, што за 25 гадоў існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы было зроблена занадта мала для канструявання пасляваеннай гісторыі мастацтва. Праведзеныя спробы (публікацыя «Беларускі авангард 1980-х», 2011; каталог выставы «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі», 2014; каталог выставы «100 гадоў беларускага […]

29 красавіка — паказ фільмаў пра прадстаўнікоў Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі

У дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, Някрасава, 3) 29 красавіка 2015 — паказ і абмеркаванне падборкі з 4 фільмаў са знакамітага дакументальнага серыяла «Кантактныя адбіткі» (Сontacts) пра вядомых прадстаўнікоў Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі — заснавальнікаў школы Бернда і Хілу Берераў (Bernd & Hilla Becher), Андрэаса Гурскага (Andreas Gursky), чыя фотаработа «Рэйн-2» зусім нядаўна пабіла рэкорд коштаў прададзеных з аўкцыёна Сотбіс фатаграфій, а таксама пра не меньш папулярных у свеце […]

ПАЭТ ДЗМІТРЫ ПЛАКС (БЕЛАРУСЬ—ШВЕЦЫЯ) ВЫСТУПІЦЬ У МЕНСКУ

29 красавіка (серада) у мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца паэтычна-музычны сэт Дзмітрыя Плакса і «Беларускага клімату». Пачатак у 19.00. Уваход вольны! «Трайная Эспрэса»: тры мовы, тры кнігі, адно мастацтва. Тэкст: Дзмітры Плакс Шум: «Беларускі клімат» Дзмітры Плакс чытае з цыклаў «Жара», «Трыццаць тэкстаў», «re citat iver» Выступ адбудзецца ў межах выставы «МІНСК. НОНКАНФАРМІЗМ 1980-Х», арганізатар сустрэчы з […]

ФОТАРЭПАРТАЖ: «МІНСК. НОНКАНФАРМІЗМ 1980-Х»

22 красавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбылося адкрыццё выставы «МІНСК. НОНКАНФАРМІЗМ 1980-Х»

28 КРАСАВІКА — ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ІГАРА САЎЧАНКІ

У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x» 28 КРАСАВІКА, 19-00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ІГАРА САЎЧАНКІ У сакавіку ў серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў чарговы альбом — «Забытае галоўнае» знакавага беларускага фатографа Ігара Саўчанкі. З гэтай нагоды запрашаем на сустрэчу з мастаком і афіцыйную прэзентацыю каталога. У праграме: відэа пра Ігара Саўчанка, расповяд пра ягоныя праекты і будучыя планы. «Фатаграфіі Ігара […]

АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВЫ «МІНСК. НОНКАНФАРМІЗМ 1980-Х»

Што гэта быў за час? Кім былі яго ключавыя фігуры, і як гэтыя мастакі выжывалі і працавалі насуперак абставінам? На каго яны абапіраліся і каму адрасавалі свае маніфесты? Як разумелася мастацтва, і чаму менавіта яно зрабілася прастораю для жэсту свабоднага чалавека?

Прэзентацыя альбома Людмілы Русавай у Віцебску

14 красавіка, 16-00 Віцебскі мастацкі музей (вул. Леніна 32 / пл. Свабоды, Віцебск)   ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ЛЮДМІЛЫ РУСАВАЙ 14 красавіка (аўторак) ў 16-00 у Віцебскім мастацкім музее адбудзецца прэзентацыя альбома «ЛЮДМІЛА РУСАВА» з «Калекцыя пАРТызана», дзе ўпершыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — 2010). […]

ШОРТ-ЛІСТ ПРЭМІІ ГЕДРОЙЦА 2015

Журы Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску; фундатары ўзнагарод — «Ідэя […]

Адкрыццё праекта «СамаПАЗНАВАННЕ: Прасторы/Перспектывы»

11 красавіка 2015 г. а 16/00 у Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура мае адбыцца адкрыццё выставачнага праекта «СамаПАЗНАВАННЕ: Прасторы/Перспектывы» з серыі «Этнаграфія Гарадскога Мастацтва — Urban Art»: Мільяна Істыянавіч — фотаінсталяцыя, скульптура (Чарнагорыя), Грэгар Раданіч — фатаграфія (Славенія), RoomDark — аўдыёінсталяцыя (Беларусь). Праект рэалізаваны ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта «Лабараторыя культурных практык ММА» ў межах мастацка-адукацыйнага фэсту «ARTES LIBERALES». Працы, якія Мільяна Істыянавіч прэзентуе ў Менску — гэта […]

Творчая сустрэча з Алесем Пушкіным і Анастасіяй Ганчаровай (Віцебск)

Праект «На шляху да сучаснага музея» Творчая сустрэча з мастакамі Алесем Пушкіным і Анастасіяй Гачаровай  19 Красавіка 2015 у 15:00УК Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва»,Віцебск, вуліца Белабародава 5 Мадэратар: Таня Арцімовіч Сустрэчы арганізаваны ў межах праекту «На шляху да сучаснага музея 5. Рэгіянальнае вымярэнне».  Конкурс маладых мастакоў, арт-крытыкаў і арт-журналістаў.Дэталёвая інфармацыя на сайце: www.na-puti.eu інфалінія: 029 8940517Уваход вольны! […]

Адкрыццё выставы «Крытычная зборка: Людзі і атамы»

7-17 красавіка 2015 года, 17.00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Выстава «Крытычная зборка: Людзі і атамы» Атам і космас у значнай ступені сфармавалі ўяўленне эпохі позняга сацыялізму і вызначылі структуру яе тэхнакратычнага бессвядомага. Асваенне новай крыніцы энергіі абяцала ператварыць камуністычную ўтопію ў навукова-тэхнічны праект. Культурнымі героямі 1950-1960-х — «праметэямі ядзернага веку» — сталі фізікі, а сам атам быў і застаецца адным з ключоў […]

ПАКАЗЫ ФІЛЬМАЎ ПРА КАЛЕКТЫЎНАЕ ЦЕЛА І РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ

6-7 красавіка ў Менску адбудуцца паказы фільмаў кінарэжысёра, відэа мастачкі і культурнага работніка з Сербіі Марты Папіводы — “Югаславія, як ідэалогія змяняе калектыўнае цела” і “Работнік культуры 3у1”. Пасля паказаў плануюцца дыскусіі з удзелам аўтаркі. Мадэратарка дыскусіі — Агнэшка Вішневска (Польша).  6 красавіка, 19-00 ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 / Мінск) ЮГАСЛАВІЯ, ЯК ІДЭАЛОГІЯ ЗМЯНЯЕ КАЛЕКТЫЎНАЕ ЦЕЛА / YUGOSLAVIA, HOW IDEOLOGY […]

«Сустрэчы з Гедройцам» у Гародні: Артур Клінаў і Павал Касцюкевіч

7 красавіка а 18.00 у гарадзенскай галерэі «Крыга» (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-Цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі «Сустрэчы з Гедройцам». Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч. На гэты раз літаратурны экспрэс прывязе ў Гародню Паўла Касцюкевіча і Артура Клінава. Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць […]

Абвешчаны конкурс жывапісу для мастакоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Чэхіі

Абвяшчаецца міжнародны конкурс жывапісу фонда «Trzy Mosty» для мастакоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Чэхіі. У гэтага конкурса формула «open». г.зн. тут няма галоўнай тэмы, а таксама не навязваецца мастацкая тэхніка, і ён накіраваны на мастакоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі і Чэхіі, а значыць, у кожнага ёсць шанец паказаць сваю тэхніку і тэматыку, […]

Улад Бубен: кіно пра таталітарнае дойлідства скарае мастацтвазнаўцаў з Peripheral ARTeries

Разгорнуты матар’ял пра фільм Уладзіслава Бубена і Анастасіі Лабады Totalitarian Shapes выйдзе ў часопісе Peripheral ARTeries. Авангардны музычны фільм спалучае відэашэраг з аўтарскімі прадуманымі відэа-выявамі таталітарнай архітэктуры. Гукавы складнік кіно – запіс жывога выступа гурта Князь Мышкін і Уладзіслава Бубена ў адным з узораў таталітарнай архітэктуры — Палацы Прафсаюзаў. Італьянскі інтэрнэт-часопіс Peripheral ARTeries публікуе артыкулы […]

Лекцыя «Фільмы-казкі сацыялістычнай Чэхаславакіі і палітыка ў дачыненні жанчын»

Праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» 7 красавіка (аўторак) 18:30 ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16 (над барам «Хуліган») Запрашаем на публічную лекцыю Вікторыі Шмідт «Фільмы-казкі сацыялістычнай Чэхаславакіі і палітыка ў дачыненні жанчын» Сённяшняя Чэхія характарызуецца не толькі самым нізкім ва Усходняй Еўропе узроўнем абортаў і самым высокім узроўнем выкарыстання гарманальнай кантрацэпцыі, але і самай доўгай працягласцю адпачынку […]

ЗАПУСК ПАРТАЛА ДАСЛЕДЧАЙ ПЛАТФОРМЫ KALEKTAR

KALEKTAR — публіцыстычны рэсурс даследчай платформы беларускага сучаснага мастацтва

Фестываль адукацыі і мастацтва Artes Liberales 2015

З 31 сакавіка да 17 красавіка 2015 году ў галерэі «Ў» (Менск) у чацвёрты раз будзе праходзіць мастацка-адукацыйны праект ARTES LIBERALES. На гэты час прастора галерэі зноў ператворыцца ў адкрыты універсітэт — даступны ўсім і кожнаму. Artes Liberales 2015 — Time Code Фестываль адукацыі і мастацтва, 31.03 — 17.04.2015, Менск  ARTES LIBERALES – гэта каля […]

MediaBarCamp 2015: субкультуры палітыкі

Восьмы міжнародны MediaBarCamp 2015 (MBC2015) адбудзецца 7-10 траўня 2015 года ў Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2015 (MBC2015) з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі. MediaBarCamp 2015 унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology