20 сакавіка – лекцыя «WikiLeaks і Anonymous: крытычная журналістыка замест тэхнацэнтрызму?»

Цэнтр прававой інфармацыі Lawtrend и праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» 20 сакавіка (пятніца) 18:30 ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16 (над барам «Хуліган») Запрашаем на публічную лекцыю Крыстыяна Крыстэнсэна «WikiLeaks і Anonymous: крытычная журналістыка замест тэхнацэнтрызму?» Асноўны тэзіс лекцыі заключаецца ў тым, што тыповая журналістыка такіх краін, як Швецыя, ЗША і Вялікабрытанія, у цэлым не змагла […]

ВЫНІКІ АЎКЦЫЁНА Ў ПАДТРЫМКУ ІГАРА ЛОГВІНАВА

5 сакавіка завяршыўся аўкцыён у падтрымку кнігарні «ЛогвінаЎ», які быў ініцыяваны польскай мастачкай Цэлінай Кануннікавай і на які свае працы выставілі беларускія мастакі — Руслан Вашкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Цэслер, Алесь Кудрашоў, Алесь Пушкін, Андрэй Анро, Міхаіл Гулін, Андрэй Лянкевіч і інш.  У выніку было прададзена прац на каля 3 тысячы даляраў, яны ўжо пераведзеныя на рахунак кнігарні.   Большасць з тых, хто ўзяў удзел у аўкцыёне — беларусы, якія жывуць як у краіне, […]

АЛЬБОМ ІГАРА САЎЧАНКІ Ў «КАЛЕКЦЫІ ПАРТЫЗАНА»

«Фатаграфіі Ігара Саўчанкі ні ў якім разе не настальгічныя. Як бы ні спрабавалі пераканаць гледача ў адваротным палітра, драпіны й каляровыя плямы, няроўныя краі, для мяне гэтыя фатаграфіі — наўпростая супрацьлегласьць настальгіі. Яны — увасабленьне абсалютнай прысутнасьці…»  Ёрг Альбрэхт / Тэкст быў напісаны да выставы І. Саўчанкі ў галерэі гарадзкой ратушы г. Грац (Аўстрыя), 16.02–11.03.2011 Альбом […]

11 сакавіка — выстава Яўгена Шадко «Escape»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Выстава маладога мастака Яўгена Шадко «Escape» 11 сакавіка — 20 сакавіка 2015 года Яўген Шадко нарадзіўся ў Барысаве ў 1987 годзе. Вучыўся у МДМК імя Глебава (Мінск) і ва Ўніверсітэце імя Каперніка (Торунь, Польшча), удзельнік персанальных і групавых выстаў у Беларусі, Польшчы і ЗША. У праекце Escape ўсё экспазіцыйнае памяшканне галерэі і самі гледачы сталіся творамі мастацтва. Мастак скарыстоўвае канцэпцыю выстаўной прасторы «белага куба» як сімвал жыццёвых […]

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў ЛЕЙПЦЫГУ

12 сакавіка ў Лейпцыгу распачынаецца штогадовы буйнейшы кніжны кірмаш, у якім ужо традыцыйна будзе прадстаўлены і стэнд беларускай літаратуры — Books From Belarus. Падчас кірмашу таксама адбудуцца — сустрэча з Віктарам Марціновічам (чытанне ўрыўкаў з рамана «Паранойя»), дыскусія пра сучасную беларускую літаратуру з Ігарам Логвінавым, Барысам Пятровічам і Дар’яй Вашкевіч, а таксама прэзентацыя нямецкамоўнага пераклада кнігі Максіма Гарэцкага «Дзве душы». Мадэратар праграмы — Томас Вейлер (litarabel.de). Нагадаем, […]

СТАРТАВАЎ АЎКЦЫЁН У ПАДТРЫМКУ КНІГАРНІ ЛОГВІНАЎ

Правядзенне аўкцыёна ініцыявала польская мастачка Цэліна Кануннікава* (Celina Kanunnikava). Як высветлілася, ідэя лётала ў паветры і на яе адразу ж адгукнуліся і беларускія мастакі — Руслан Вашкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Цэслер, Алесь Кудрашоў, Алесь Пушкін, Андрэй Анро, Міхаіл Гулін і інш.  Аўкцыён праводзіцца на базе онлайн-платформы аўкцыёнаў, інфармацыя пра ўсе лоты змешчаная на афіцыйным сайце кампаніі savelohvinau.club. Усе грошы, заробленыя на аўкцыёне, будуць налічвацца […]

26 лютага — выстава «Больш чым ЁН»

26.02-1.03 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» 18+ Выстава «Больш чым ЁН» Куратары выставы: Анна Лок, Зміцер Суслаў Удзельнікі выставы: Юлія Канаплёў-Лейдзік Зміцер Суслаў Анатоль Бялоў Тася Жыўкава Ліда Кашмарык «Людська Подоба» Людзі, якія доўгі час правялі ў турме, часта баяцца выходзіць на волю, не разумеючы, што ім там рабіць. Бо на волі трэба самастойна вырашаць, дзейнічаць і несці адказнасць. Таму стаянне да сценкі з закладзенымі […]

Праект Руслана Вашкевіча «Не гледзячы ні на што» у Маскве

3 сакавіка — 11 красавіка Праект Руслана Вашкевіча «Не гледзячы ні на што» Галерэя «11.12», ЦСМ ВІНЗАВОД / Масква «За час рэалізацыі праекта гэтая карціна ўбачыла больш, чым некаторыя з нас за ўсё жыццё» 3 сакавіка ў межах вясновага Вечару вернісажаў ў Цэнтры сучаснага мастацтва ВІНЗАВОД Галерэя «11.12» адкрывае выставу беларускага мастака, удзельніка Венецыянскай біенале (2005), Руслана Вашкевіча. Аўтар, чыя творчая […]

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ЛЮДМІЛЫ РУСАВАЙ

6 лютага 2015 года ў кнігарні «логвінаЎ» адбылася пілотная прэзентацыя альбома «ЛЮДМІЛА РУСАВА» з «Калекцыя пАРТызана»

СПЕКТАЛЬ «ЧАС СЭКАНД-ХЭНД» У МЕНСКУ

26 лютага 2015 года ў 17.30 на сцэне Цэнтра беларускай драматургіі (малая сцэна ТБД, Крапоткіна, 44) Магілёўскі драматычны тэатр пакажа спектакль «Час сэканд-хэнд» (Развітанне з эпохай). «Час сэканд-хэнд» — гэта некалькі маналогаў з аднайменнай кнігі Святланы Алексіевіч, якія расказвае пра жыццё чалавека пасля распаду СССР.Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір ПятровічІдэя афармлення: Іварс НовіксУ спектаклі ўдзельнічаюць: Алена Дудзіч, Ірына Дунчанка, Яўгенія Белацаркоўская, Уладзімір Пятровіч. «Мы развітваемся […]

«ЗАРАЗ»: лекцыя Андрэя Дурэйкі

7 лютага 2015 года ў межах выставы «Рэвізія» (Izolyatsia / Кіеў) мастак Андрэй Дурэйка расказаў пра сучаснае мастацтва Беларусі. Развіццё беларускага сучаснага мастацтва адметнае тым, што на працягу апошніх дзесяцігоддзяў многія маладыя беларускія мастакі пакінулі Беларусь і працягваюць свой творчы шлях за мяжой. Большасць з іх інтэгравалася ў заходнееўрапейскую сістэму сучаснага мастацтва і дамаглася большага поспеху ў заходнім мастацкім кантэксце, чым маглі б дамагчыся ў Беларусі. ЗАРАЗ — […]

РАЗВІТАННЕ З КНІГАРНЯЙ «ГАЛІЯФЫ»

11 лютага, 18:00 Менск, Валгаградская, 4А Сябры! 11 лютага 2015 года мы ладзім імпрэзу-развітанне з кнігарняй «Галіяфы». Гэта была здзейсненая мара, якая праіснавала пяць месяцаў 2014 года — ад 14 сакавіка да забароны гандлю напрыканцы ліпеня. Да апошняга моманту мы не пакідалі надзеі выратаваць культурніцкую прастору. Спадзяваліся, што зможам па-ранейшаму праводзіць шматлікія прэзентацыі, выставы, перформансы, семінары, выставы, пасяджэнні літаб’яднання «Вобла» і г. д. На жаль, не атрымалася. Гандль у гэтым […]

Кніга «Байсан» і сімвал Vieršnica з’явіліся на беларускім рынку

Алесь Плотка выпускае дэбютны зборнік вершаў — кнігу, чуткі пра якую хадзілі даўно. Выданне стала своеасаблівым Best Of паэта, у якое ўвайшлі лепшыя вершы ад першых публікацый да сённяшняга дня. Пад цвёрдай вокладкай першага выдання чытача чакаюць лепшыя думкі аўтара — ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку. Гераіня вокладкі кнігі — Vieršnica, аўтарскае бачанне беларускіх жанчынаў, што натхняюць на творчасць. […]

«Вершы на асфальце» у чацвёрты раз у Менску

12, 13, 14, 15 лютага ў Менску ў чацвёрты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей. Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Сайт фестывалю: stralcou-fest.by Мерапрыемствы будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках: Галерэя «Ў» і Галерэя TUT.BY. Уваход на ўсе вечарыны вольны. Сёлета партнёрамі […]

«Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» на французскай мове

20 сакавіка ў французскім выдавецтве Signes et balises выходзіць кніга Артура Клінава «Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» (Minsk cité de rêve). Пераклад на французскую мову Jacques Duvernet. «Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» — аўтабіяграфічны раман Артура Клінава, які быў напісаны па замове нямецкага выдавецтва Suhrkmp у 2006 годзе («Minsk. Sonnenstadt der Traume», Suhrkamp Verlag, Frankfurt, Germany). Па-беларуску кніга выйшла ў 2008 годзе ў выдавецтве «ЛогвінаЎ» […]

Гурт «PortMone» у Нацыянальным мастацкім музеі Украіны

6 лютага Нацыянальны цэнтр Олександра Довженка (Украіна) і Нацыянальны мастацкі музей Украіны пачынаюць цыкл кінапаказаў і дыскусій Гераічнага MAKE-UP ў межах сумеснага выставачнага праекта з Гётэ Інстытутам «Героі. Спроба інвентарызацыі». У першы вечар (тэма «Селянін: нараджэнне героя») будзе паказаны фільм «Хлеб» (1929, рэж. Микола Шпиковський, маст. Соломон Зарицький) пад гукавое суправаджэнне беларускага гурта «PortMone» (адмыслова створаны саўндтрэк). Праект «Героі. Спроба інвентарызацыі» даследуе […]

Улад Бубен выпускае рэліз на В’етнамскім лэйбле і працягвае рух на Ўсход

У пачатку гэтага года ветэран беларускай электроннай музыкі Уладзіслаў Бубен выпускае свой міні-альбом на в’етнамскім лэйбле Center C Recordings, які ўваходзіць у карпарацыю Club G Music. Гэта першы альбом беларускага музыкі, які будзе выдадзены ў В’етнаме. Падобны рэліз на справе паказвае магчымасць прасоўвання беларускай музыкі на новыя рынкі. Альбом Suitable Volume эксклюзіўна выйшаў на сэрвісе […]

4 лютага — фота-праект Міхала Іваноўскага (Польшча/Велікабрытанія)

04.02.2015 — 24.02.2015 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы Wales Arts International прадстаўляюць фота-праект Міхала Іваноўскага (Польшча/Велікабрытанія) «JAK NAJDALEJ OD LUDZI» У 1945г. мой дзед і ягоны брат збеглі з лагеру для ваеннапалонных, што месціўся ў г. Калуга (Расія). Яны прайшлі 2200 кіламетраў, каб вярнуцца дадому. Ісці яны маглі толькі ўначы, бо былі ўцекачамі, і пазбягалі любога кантакту з людзьмі. Яны спалі па чарзе, хаваючыся ў самым гушчары […]

6 лютага — прэзентацыя альбома «хроснай маці беларускага акцыянізму»

6 лютага, 19-00 Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а) ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА «ХРОСНАЙ МАЦІ БЕЛАРУСКАГА АКЦЫЯНІЗМУ» 6 лютага (пятніца) ў 19-00 у кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца пілотная прэзентацыя альбома «ЛЮДМІЛА РУСАВА» з «Калекцыя пАРТызана», дзе ўпершыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — […]

ПРАГРАМА “ПЛАSТФОРМА МІНСК-2015”

9-14 лютага 2015 года ў Мінску ў трэці раз пройдзе «ПлаSтформа Мінск-2015». Гледачам будзе прадстаўлена шырокая панарама пластычнага эксперыменту ў Беларусі і замежных краінах. Спектаклі «ПлаSтформы» адбудуцца на 3-х сцэнах: у Палац культуры чыгуначнікаў, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і ПК ім. Н.Ф. Шарко. Квіткі на «ПлаSтформу-2015» ужо ў продажы! Прадаюцца ў касе Палацы культуры чыгуначнікаў — тэл. 224-89-95. У касе РТБД тэл. 385-97-51, а таксама — KVITKI.BY Даведкі […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology