21 лістапада — выстава Коткі ў польскім коміксе

21 — 28 лістапада 2014 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а) Выстава Коткі ў польскім коміксе «На чатыры лапы» Пасля поспеху выставы «Жанчыны ў польскім коміксе» мы вырашылі прадставіць таксама інтрыгуючую і вельмі маргінальную тэму, якой з’яўляецца вобраз котак ў польскай каміксаграфіі. У сусветным коміксе коткі здабылі сабе моцную рэпрэзентацыю, напрыклад, праз такія альбомы як філасофскі «Кот равіна», сенсацыйны «Backsad», звязаны з амерыканскім рухам пратэсту «Кот […]

«СУМА СУМАРУМ»: 16 ГАДОЎ ПАСЛЯ

12 лістапада 2014 у Менску адкрылася выстава-форум беларускага мастацтва «Сума Сумарум» (куратар Ірына Бігдай). Гэта першы праект легендарнай галерэі «Шостая лінія» пасля паўзы ў 16 гадоў

Адкрыццё форуму «СУМА СУМАРУМ» (відэа)

12 лістапада 2014 у Менску адкрылася выстава-форум беларускага мастацтва «Сума Сумарум» (куратар Ірына Бігдай). Гэта першы праект легендарнай галерэі «Шостая лінія» пасля паўзы ў 16 гадоў

Да 7 снежня прымаюцца заяўкі ў «АРТ-САЦ-ЛАБ»

Арт-лабараторыя «Радыус» пры «Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Беларусі» запрашае мастакоў і куратараў да ўдзелу ў конкурснай праграме сацыяльна-мастацкага праекта «АРТ-САЦ-ЛАБ». Ідэя праекта заключаецца ў падтрымцы беларускіх мастакоў, куратараў і даследчыкаў у стварэнні і правядзенні выстаў сучаснага мастацтва, дзе актуалізуюцца розныя сацыяльныя праблемы ў кантэксце Беларусі. Гэты праект, на думку аўтараў, прыўнясе ў беларускія мастацкія практыкі новы і актуальны арт-інструментар, а таксама пашырыць ўяўленні аб сучасных экспазіцыйных магчымасцях і мастацкіх […]

21 лістапада – фотапраэкт Вольгі Бубіч

«НЕДЗЕ І НАНОВА ТУТ» Фотапраэкт Вольгі Бубіч У апошнія гады фатаграфія пачала ператварацца ў дысцыплінарна адасобленую прыладу філасофскай рэфлексіі. Яе функцыі паступова выходзяць за межы міфа пра фіксацыю рэальнасці, робячы актуальнымі пытанні, звязаныя з пераасэнсаваннем яе значнасці ў структуры ўспрыняцця, бачання і пазнавання свету. Фатаздымак як практычны вынік стасункаў з навакольным асяроддзем можна параўнаць з картаграфіяй, […]

Baisan і Buben выпусцілі кліп у стылі digital bооmbastick

Электронна-паэтычны дуэт Baisan (Алесь Плотка)і Buben візуалізаваў адзін з твораў са свайго першага альбому Iamb-n-Bass.   Відэа на лірычны твор F5 было зроблена з ужываннем тэхналогіі digital bооmbastick, калі ў выявы літар устаўляюцца нябачныя звычайнаму воку сімвалы. Аўтар відэа — Анатоль Курысь, вядомы сваімі відэапрацамі для берасцейскага гурта Saint Gooseberry. Другі альбом Baisan і Buben будзе мець назву Skweee Belarus, яго рэліз адбудзецца […]

«ШОСТАЯ ЛІНІЯ» ВЯРТАЕЦЦА? АРХІВЫ, ВЫСТАВА, ДЫСКУСІІ

13 лістапада — 13 снежня Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (МСВМ пр. Незалежнасці, 47) Цэнтр сучаснага мастацтва (ЦСІ Някрасава, 3) ГАЛЕРЭЯ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА «ШОСТАЯ ЛІНІЯ» Выстава-форум беларускага мастацтва «Сума Сумарум» З 13 лістапада па 13 снежня 2014 года ў Менску адбудзецца выстава і міжнародны форум беларускіх мастакоў «Сума Сумарум». Гэта першы праект легендарнай галерэі «Шостая лінія» пасля паўзы ў 16 гадоў. Праект «Сума Сумарум» будзе прадстаўлены на дзвюх […]

5-9 лiстапада — праект Polish Urban Art

5-9 лiстапада 2014 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» у партнёрстве з Europejska Fundacja Kultury Miejskiej прадставіць праект Polish Urban Art — Exhibitions & Murals/Minsk Edition Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Мінск, пр-т Незалежнасці 37А Цягам апошняга часу польскае ўрбаністычнае мастацтва зрабілася самастойным дынамічным феноменам. Польскія мастакі згадваюцца сярод найлепшых урбаністычных мастакоў свету, яны здолелі сфармаваць свой уласны ўнікальны і пазнавальны стыль сярод […]

Аб’яўлены пераможцы Bulbamovie 2014

26 кастрычніка ў Варшаве былі падведзеныя вынікі IV Фестывалю беларускага кіно Bulbamovie. Залатую бульбу атрымала стужка «Вартаўнік» Віктара Красоўскага, Срэбраную бульбу – «Баба, Ваня і коза» Дарыі Юркевіч, Бронзавую – «Рэканструкцыя бяссонніцы» Нэлы Васілеўскай. Акрамя гэтага спецыяльным прызам за «Лепшы гук» ад беларускай студыі Soundmixer.by адзначаныя дзве стужкі — «Фабрыка» Алеся Лапо і «165/60» Антона Бруцкага. Прыз за лепшы дакументальны фільм ад Белсата атрымала праца «Пра любоў: Іра» […]

6 кастрычніка — выстава «SENSE OF PLACE» Сучасная латвійская фатаграфія

У межах супольнага праекту фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску» Выстава «SENSE OF PLACE» Сучасная латвійская фатаграфія Арніс Балкус, Рэйніс Хофманіс, Алніс Стакле 06.10 — 30.10 2014  Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а) Тры сучасныя латвійскія фатографы — Арніс Балкус, Рэйніс Хофманіс іАлніс Стакле — шукаюць знакі у латвійскім пейзажы, што характарызуюць іх родны кут. Пейзаж складаецца з прыродных і культурных элементаў ды іх узаемадзеяння. […]

Публічныя лекцыі з цыкла АВАНГАРД, МАДЭРНІСЦКАЯ НЕАКЛАСІКА, УЯЎЛЕННЕ

ЦЭНТР CУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ Запрашаюць на публічныя лекцыі КРЫСЦІНЫ ЛОДДЭР (Велікабрытанія) ІГАРА ДУХАНА (Беларусь) з цыкла АВАНГАРД, МАДЭРНІСЦКАЯ НЕАКЛАСІКА, УЯЎЛЕННЕ Пачатак ХХ стагоддзя — найцікавейшы перыяд для даследчыкаў пераломных эпох. Змены ў сацыяльным жыцці, супярэчнасці ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах сталі падставай для перагляду каштоўнасных арыенціраў у еўрапейскім грамадстве. Дынамічнасць новага часу задала і новы пульс культурнага жыцця, пра што сведчыць […]

23 верасня — «Месяц фатаграфіі ў Мінску»

23 верасня ў прасторы ЦЭХ выставай пераможцаў конкурсу FotoEvidence 2013 адкрываецца фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску», скіраваны на ўмацаванне статусу беларускай фатаграфіі як віду мастацтва і яе інстытуцыяналізацыю ў нашай краіне. Ініцыятар і галоўны арганізатар фестывалю – Андрэй Лянкевіч. Афіцыйны сайт праекта з поўным раскладам мерапрыемств — mfm.by. Фестываль будзе доўжыцца да 17 лістапада.  Вольга БУБІЧ, каманда праекта: «Мы хочам паказаць, што […]

21 верасня — воркшоп «Мастацтва і страх»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net, медыя-праект pARTisan У межах арт-праекта «XXY» 21 верасня (нядзеля), 17-00 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)  Воркшоп «Мастацтва і страх» феміністскай мастачкі і актывісткі Mikaela (RU) Чаму так цяжка ўзяць у рукі аловак, пэндзаль, гліну, фотакамеру? Што рабіць з «эфектам белага ліста»? Чаму мы баімся рабіць таго, што нам сапраўды падабаецца? […]

20 верасня — прэзентацыя зборніка «Квір-сексуальнасць: палітыкі і практыкі»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net, медыя-праект pARTisan У межах арт-праекта «XXY» 20 верасня (субота), 17-00 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Прэзентацыя зборніка «Квір-сексуальнасць: палітыкі і практыкі»* * Пад рэд. І.Саламацінай, Т.Шчурко. Мн: Галіяфы, 2014 Хаця тэма сексуальнасці не з’яўляецца цалкам закрытай, яна тым не менш усё яшчэ застаецца «белай» плямай у публічных дэбатах. Адсутнічаюць […]

Дыскусія «#Секс#Гендэр#Арт на постсавецкай прасторы»

14 верасня 2014 адбылася дыскусія «#Секс#Гендэр#Арт на постсавецкай прасторы». У межах арт-праекту «XXY»

Адкрыццё арт-праекта «XXY»

12 верасня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбылося адкрыццё арт-праект «XXY». Выступіла таксама група «Людська Подоба» (Украіна)

16 верасня — Прэзентацыя «ЛГБТК у сучасным інфаполі Беларусі»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net, медыя-праект pARTisan, супольна з праектам MAKEOUT У межах арт-праекта «XXY» 16 верасня (аўторак), 19.00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)  Прэзентацыя «ЛГБТК у сучасным інфаполі Беларусі» Калі задацца пытаннем, як і навошта сучасныя беларускія СМІ звяртаюцца да тэмы гендарнай ідэнтычнасці, можна пабачыць, як ЛГБТК ператвараецца ў пазбаўлены жыцця […]

14 верасня — дыскусія «Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы»

Памяць, этыка, каштоўнасці — шукайце на вуліцах горада! 14 верасня, 15-00 Мемарыяльны музей-майстэрня З. Азгура, вул. З. Азгура, 8 Пазбягаеце шумных вулічных урачыстасцяў на Дзень горада або шукаеце цікавы спосаб выказаць сваю неабыякавасць да Мінска? Ёсць альтэрнатыва! Кампанія «Будзьма беларусамі!» і Мемарыяльны музей З. Азгура запрашаюць на пазнавальную і не менш відовішчную адкрытую дыскусію «Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы». Усталяваныя апошнім часам у Беларусі […]

14 верасня — дыскусія «#Секс#Гендэр#Арт на постсавецкай прасторы»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net, медыя-праект pARTisan  14 верасня, 17-00 Лофт «БАЛКИ» (вул. Чапаева 3-202) Дыскусія «#Секс#Гендэр#Арт на постсавецкай прасторы» За апошні час, відавочна, адбыліся трансфармацыі тэмаў гендэрнай і сексуальнай ідэнтычнасцяў, у тым ліку і формаў іх абмеркавання. На постсавецкай прасторы мастакі і мастачкі таксама актыўна звяртаюцца да гэтай праблематыкі. Яны не толькі прапануюць сваё персанальнае […]

13 верасня — дыскусія «ГЕНДАР і ГОРАД»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net, медыя-праект pARTisan, супольна з Мінскай урбаністычнай платформай, праектам MAKEOUTУ межах арт-праекта «XXY»  13 верасня, 17-00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Дыскусія «ГЕНДЭР і ГОРАД: рэпрэзентацыі, гарадская палітыка і матэрыяльнае асяроддзе» Гарадская прастора Мінска, як і любога іншага горада, адлюстроўвае сацыяльныя і культурныя нормы, прынятыя ў грамадстве. У тым […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology