Лекцыя Евы Хачатран «Куратарская практыка. Асабісты досвед»

«Куратарская школа» створана пры падтрымцы Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія) і разлічана на куратараў і медыятараў у галіне сучаснага мастацтва, якія зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і прафесійнай ацэнцы сваіх праектаў. Лектарамі курсаў выступяць аўтарытэтныя куратары і арт-крытыкі міжнародных праектаў Назарэт Караян, Сусана Гюламіран і Ева Хачатран. Куратарская школа складаецца з трох аўтарскіх блокаў, кожны з якіх уключае адну публічную лекцыю і трохдзённы майстар-клас. Завяршальны трэці […]

«ШЭФ У ГІСТЭРЫЦЫ!»: ВЯРТАНЬНЕ ГУРТА «ПРАВАКАЦЫЯ»

4 лістапада ў бар-клубе «Графіці» выступяць палыселыя і пасівелыя, але ўсё яшчэ поўныя сілаў класікі беларускага панку і гаражнага року — гурт «Правакацыя». Культавая скандальная каманда, росквіт якой прыйшоўся на ліхія 90-я і якая распалася ў 2001-м, зноў аб’ядналася праз 15 гадоў нябыту. Аб’ядналася, каб даць у Менску толькі адзін, але незабывальны канцэрт. Заснавальнік гурта, аўтар тэкстаў, вакаліст і нязьменны фронтмэн «Правакацыі» — вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, […]

Фестываль «Паўночнае ззянне» распачынае серыю дакументальных варкшопаў

Двухдзённы семінар Northern Lights Documentary Hub упершыню адбудзецца ў Мінску 28-29 кастрычніка 2016 года на базе факультэта экранных мастацтваў (вул. Чычэрына 1, аўдыторыя 401) БДАМ. У пятніцу 28 кастрычніка з 10:00 да 18:00 спікеры распавядуць пра асаблівасці працы над дакументальным праектам, правілы прэзентацыі праекту патэнцыйным інвестарам, раскажуць пра гісторыю поспеху намінаванага сёлета на «Оскар» дакументальнага […]

Анлайн-лекцыя брытанскага літаратара Дэйвід Пэры

12 кастрычніка (чацвер) у Кнігарне Логвінаў (Незалежнасці 37а) а 19-00 адбудзецца незвычайная імпрэза і яна вам, несумненна, спадабаецца! Старшыня Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), знакаміты ангельскі паэт, драматург, чалец Каралеўскай суполкі мастацтва Дэйвід Пэры запрашае на майстар-клас у рэжыме анлайн непасрэдна з Лондана. Недарэмна кажуць, што калі чалавек таленавіты, то ён мае талент ва ўсім. Дэйвід Пэры з’яўляецца прадусарам і пастаноўшчыкам п’ес на сцэнах ангельскіх тэатраў, у тым ліку […]

Лекцыя і майстар-клас Сусаны Гюламіран (Арменія)

12 кастрычніка ў 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца лекцыя Сусаны Гюламіран «Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў». Лекцыя прысвечаная храналогіі паўставання і развіцця куратарства з 1960-х да нашых дзён, а таксама сацыяльна-культурным перадумовам і ўмовам, якія задаў вектар развіцця куратарскай місіі ад захавальніка музейнай калекцыі аж да «дэмістыфікацыі» ролі куратара, «куратарскага павароту» як пачатку фармавання фігуры самадастатковага куратара — аўтара выставаў. Будзе закранутая тэма развіцця культуры біенале ды іншых […]

Першая ў Беларусі рэтраспектыўная выстава Валерыя Кацубы

11 кастрычніка — 8 лістапада 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Валерый Кацуба «Восем гісторыяў» Куратарка выставы: Ганна Шпакава. У кастрычніку Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадставіць першую ў Беларусі рэтраспектыўную выставу фатографа Валерыя Кацубы. У мінулым месяцы некалькі прац фотамастака ўвайшлі ў пастаянную калекцыю адной з найвядомейшых інстытуцый мастацтва — Цэнтр Джоржа Пампіду ў Парыжы, а цяпер абраныя фотасерыі гэтага аўтара можна пабачыць і на яго радзіме. Валерый Кацуба, […]

Прыхільнікі сабралі грошы на новы альбом Re1ikt за тыдзень

Усяго сем дзён спатрэбілася мінскаму гурту Re1ikt, для таго каб атрымаць фінансы, патрэбныя на выданне новага дыска. Кампанія збору сродкаў на альбом «Kufar» стартавала на краўдфандзінгавай платформе Talaka.by 27 верасня. Планавалася, што яна працягнецца тры тыдні, але прыхільнікі каманды ўфундавалі будучы рэліз раней азначанага тэрміну. «Мы вельмі ўсцешаныя такой неверагоднай падтрымкай ад нашых слухачоў. Грошы на альбом пералічвалі не толькі беларусы, але і замежнікі — […]

Гурту «Стары Ольса» 17 год!

20 лістапада пасля працяглага знаходжання за мяжой гурт «Стары Ольса» выканае праграму «Miedieval Classic Rock» для сваёй любімай публікі — беларускай. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу «One» Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя […]

Афіша Кнігарня «Логвінаў». 26 верасня — 29 верасня

Рэдакцыя «Вольнага архіву» ладзіць паказ і абмеркаванне дакументальных фільмаў «Песня Палесся» і «Граюць вяселле гармоні». 26-га верасня ў 19-00. Кнігарня «Логвінаў» (Незалежнасці 37а). «Песня Палесся» Ён створаны аб’яднаннем «Летапіс» у 1968 годзе. Здымкі вяліся ў Лельчыцкім раёне. У сучасным разуменні фільм нельга назваць строга дакументальным, бо ў ім хапае відавочна пастановачных сцэнаў, але ён сам з’яўляецца дакументам той эпохі. Фільм доўжыцца трохі больш за 18 хвілінаў і будзе цікавы аматарам […]

Лекцыя Назарэта Караяна (Арменія) і «Куратарская школа» у Галерэі «Ў»

28 верасня ў 19-00 у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца лекцыя Назарэта Караяна «Мабільнасць у стабільнасці: досвед куратарства мульціпрофільнай установы». Лекцыя прысвечана перадгісторыі стварэння Інстытута Сучаснага Мастацтва Ерэвана як працэсса трансфармацыі прафесійнай практыкі арт-крытыка і куратара. Будуць прэзентаваныя структура інстытута, функцыя яго асобных адукацыйных, праектных і даследчых злучваў і адметнасці агульнай функцыі: мульціпрофільнасць успрымання і прыняцце глабальных выклікаў, звязаных са знікненнем сацыяльных утопіяў і са зменаю вектараў і канвергенцыяў […]

Вялікая прэзентацыя «Возера Радасці» Віктара Марціновіча ў Мінску

Кампанія «Будзьма беларусамі!», літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць 27 верасня на прэзентацыю рамана Віктара Марціновіча «Возера Радасці». Віктар Марціновіч распавядзе пра свой «самы шчыры раман з напісаных дагэтуль» і адкажа на пытанні чытачоў, якія паспелі пазнаёміцца з ягонай пятай па ліку кнігай. Але не толькі аўтар возьме ўдзел у прэзентацыі: сваімі ўражаннямі ад кнігі падзеляцца Барыс Пастарнак, генеральны дырэктар выдавецкага дома «Время», у якім пабачыла […]

Новы сінгл «Śvińni» ад беларускага гурта Drwiwy

13 верасня пабачыў свет новы сінгл «Śvińni» ад беларускага гурта Drwiwy. Паслухаць і спампаваць сінгл можна на старонцы лэйбла Disques De Lapin. Лэйбл вядомы такімі гуртамі і праектамі як Ô PARADIS, COMANDO SUZIE, DAVID E. WILLIAMS etc. Альбом беларусаў Drwiwy пад назваю «Cyrk Biezzahanny» будзе выдадзены ў кастрычніку 2016 на CD і касетах у ЗША. Уладальнік лэйбла назваў беларусаў не інакш як «сенсацыяй». Склад: Арцём Вілейта — […]

Фестываль Adami і 12000 € чакаюць беларускіх медыйшчыкаў

Другі фестываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх медыя-спецыялістаў. Фокус фестываля — культурная разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе. Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 €. Намінанты ўсіх катэгорый будуць запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Кіеве 24 лістапада. Спецпрыз — месячная стажыроўка ў Страсбургу — будзе ўручаны партнёрам фестываля ARTE TV, атрымаць яе можа любы з удзельнікаў. Прыём прац — да 10 кастрычніка. Adami быў створаны для падтрымкі […]

Дыскусія «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі»

Кампанія «Будзьма беларусамі» і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную дыскусію «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі», якая адбудзецца 22 верасня ў бізнес-клубе Imaguru. Удзел возьмуць: Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі Сяргей Харэўскі, культуролаг, мастацтвазнаўца Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса «Arche» Аляксей Ластоўскі, даследчык нацыянальнай ідэнтычнасці Алесь Белы, гісторык, публіцыст Мікіта Броўка, symbal.by Мадэратар — Павел Баркоўскі У цэнтры ўвагі экспертаў — дзве тэмы: […]

Present Feminitive. Формула гендэрнай роўнасці ў Гомелі

Шырокая дыскусія, прысвечаная гендэрнай роўнасці адбудзецца ў Гомелі 24 верасня. Месца сустрэчы — тайм-клуб «Флэт», вул. Савецкая 124, пачатак а 15.00. Сустрэча прысвечаная актуальнаму стану гендэрнага дыскурсу ў Беларусі, яго дасягненням і паразам. Да удзелу запрашаюцца зацікаўленыя ў беларускім мысленні і пабудове рэальнай роўнасці і тыя, хто на поўным сур’ёзе карыстаецца выразам «займацца фемінізмам». Прыходзьце, будзем разбірацца! Удзел у дыскусіі возьмуць: Юля Цімафеева — паэтка, рэдактарка часопіса […]

Афіша кнігарні логвінаЎ. 22 жніўня – 25 жніўня

20 верасня — «Цывілізацыя заходняга будызму» & тры маніфесты Музычна-інтэлектуальная чытанка з цыклу «Мысленьне LIVE: лёгкія партызанскія (з)рухі». Ігар Бабкоў і Сяргей Пукст (piano) 21.00-22.00 Кнігарня «ЛогвінаЎ», пр.Незалежнасці, 37а У межах «Тыдня беларускага мыслення» 21 верасня (серада) «Гедройцаўскі марафон» Літаратурны Дом «Логвінаў», «Лятучы Ўніверсітэт», ПЭН-Цэнтр прэзентуюць: «Гедройцаўскі марафон»   Удзельнікі марафону, аўтары кнігаў з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройца на найлепшую беларускую прозу: […]

«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 12

Зямля (СССР, 1930, 79 хв.) Рэжысер: Аляксандр Даўжэнка. У ралях: Сямен Свашэнка, Юлія Сонцава, Алена Максімава, Пётр Масоха. 14 верасня. Кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00. Прызнаны шэдэўр, паводле шматлікіх апытанняў экспертаў ўключаны ў спіс 100 найважнейшых стужак сусветнага кінематографа. Дзіўны гібрыд кіна-авангарда і прапагандысцкага выказвання. Суб’ектыўны эпас ад аўтара з сумнеўнай палітычнай пазыцыяй. Драма калектывізацыі і адначасова кропка адліку ўкраінскага паэтычнага […]

Эвалюцыя публічных прастораў: эвалюцыя публічнасці

10 верасня ў 15.00 у крэатыўнай прасторы Корпус8 адбудзецца дыскусія, прысвечаная сувязі публічных прастораў і публічнасці і яе ролі ў развіцці гарадоў. Дыскусія арганізуецца урбаністычным альманахам «Гарадскія тактыкі» пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» i Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB). Сёння тэма гарадскога развіцця на слыху і нават у модзе, аднак жыхары гарадоў па-ранейшаму не маюць суцэльнага ўяўленні аб тым, што такое публічныя прасторы і ў чым іх важнасць. […]

19 — 25 верасня: Тыдзень беларускага мыслення

Праграма мерапрыемстваў «Тыдня беларускага мыслення», які пройдзе з 19 па 25 верасня, сфармаваная! Дзясяткі разнастайных мерапрыемстваў па ўсёй краіне штодня будуць аб’ядноўваць беларусаў, для якіх мысленне з’яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. А гэта не толькі філосафы і мысляры! Арганізатары падкрэсліваюць, што кажучы «мысленне» разумеюць не прафесійную прыналежнасць, але перадусім здольнасць выказвацца свабодна, свядома ды абгрунтавана. Шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў аб’ядналіся ідэяй беларускага мыслення як часткі […]

5 верасня — Паэтычны велашпацыр «Рэйк’явік-Уэлінгтан»

Так далёка беларуская літаратура яшчэ не заязджала! 5 верасня ў кнігарні «логвінаЎ» і адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў новазеландскай паэткі Хінемааны Бэйкер «Выкапні» і ісландскага барда Адальстэйна Аўсберга «Апошні колер лета». З удзелам перакладчыц Марыі Мартысевіч і Марыі Пушкінай. Пачатак прэзентацыі а 20-00. У 20-30 — паэтычныя чытанні на ганку кнігарні для ўдзельнікаў велаэкскурсіі «Мінскія кнігарні». Кнігарня «Логвінаў» (Незалежнасці 37а). Уваход (і заезд) — вольны. «Выкапні» — зборнік вершаў, замяшаны на сакавітых […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology